Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

21.09.2012

Хто хоча «пайсці пад нож» Зміцера Саціна?

«Фактар чалавека» ў Мінску! Зміцер Сацін прадэманструе сваю «кухню юзабіліці» ў дзеянні. Гэта не даклад з прыкладамі з чужога жыцця, гэта жывое шоу, дзе прэпарыравацца будуць вашыя сайты! Дасылайце свае праекты, іх прааналізуе і раскладзе па палічках прызнаны майстра юзабіліці Рунэту.

Убачыць на свае вочы працу аднаго з вядучых спецыялістаў па юзабіліці ў Рунэце выпадае не кожны дзень. Яшчэ цікавей – удзельнічаць у абмеркаванні і, можа быць, прадставіць на суд майстра свой уласны праект.

Арыгінальнае спалучэнне ток-шоу і дзелавой гульні – фармат, які Зміцер Сацін выкарыстоўвае ў сваёй праграме «Фактар чалавека», – дазваляе кожнаму ўдзельніку атрымаць каштоўны практычны досвед пры аналізе рэальных кейсаў.

Матэрыял для праграмы прапануюць самі ўдзельнікі майстар-класа.

Зміцер Сацін – генеральны дырэктар кампаніі UsabilityLab (Масква). Прэзідэнт Расійскага аддзялення UPA, адказны рэдактар User Experience Magazine па краінах СНД і Усходняй Еўропы, аўтар навучальных курсаў па юзабіліці.

Вы можаце прапанаваць Зміцеру Саціну свой уласны праект для аналізу.

Сайты для майстар-класа будуць адабраны з заявак удзельнікаў. Зміцер Сацін сам абярэ праекты, найбольш цікавыя для аўдыторыі. У вас ёсць шанец атрымаць юзабіліці-аўдыт вашага праекта і рэкамендацыі па выпраўленні знойдзеных праблем у межах ток-шоу, якое адбудзецца 28 лістапада падчас IV штогадовай Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Асноўны інстынкт».

У кожным кейсе вас чакае:

  • падрабязнае інтэрв’ю бізнесу – уладальнік сайта павінен расказаць пра сваё прадпрыемства, мэты, назначэнне сайта;
  • стварэнне партрэта мэтавага кліента – сумеснымі намаганнямі аўдыторыі;
  • аналіз існуючага становішча*;
  • пошук і абмеркаванне праблем;
  • i нарэшце – публічнае абяцанне удзельніка выправіць знойдзеныя праблемы.

* Для аналізу павінен быць доступ да Яндэкс.Метрыкі.

Удзел у майстар-класе пры рэгістрацыі загаддзя каштуе толькі 1 млн. бел. руб., а эфект ад гэтага мерапрыемства можа сур’ёзна адбіцца на развіцці вашага бізнесу. Калі, канешне, вы будзеце ўважліва слухаць і ўдзельнічаць у абмеркаванні.

Вы можаце:

  • аплаціць удзел і падаць даныя свайго праекта (электронная форма заяўкі стане даступнай пасля аплаты). Тады вы маеце шанец атрымаць падрабязны аналіз вашага сайта на шоу;
  • аплаціць удзел і стаць актыўным удзельнікам майстар-класа, адточваючы ўласныя аналітычныя навыкі пад чуйным кіраўніцтвам агульнапрызнанага «гуру юзабіліці».

Ёсць цікавы праект? Правер яго на трываласць!



Майстар-клас адбудзецца 28 лістапада ў межах Нулявога дня Канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Асноўны інстынкт».
Час правядзення: 11.00 – 18.00.
Арганізатар Нулявога дня Канферэнцыі – Навучальны цэнтр SEOLAB.

Падаць заяўку на ўдзел у ток-шоу можна на сайце Канферэнцыі. Заяўка на аналіз вашага праекта стане даступнай пасля аплаты.



Уражанне ўдзельнікаў ток-шоу «Фактар чалавека»:

«Я была на майстар-класе Зміцера Саціна «Фактар чалавека» у межах БІФ-2012. Гэта быў вельмі пазнавальны дзень, я пад уражаннем ад працы з прафесіяналам такога ўзроўню».


x