Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.09.2012

Захапленне, смех і апладысменты: паказ ABC Show прайшоў на адным дыханні

8 верасня ў Мінску ў кінатэатры «Кастрычнік» прайшоў паказ калекцыі лепшых сусветных рэкламных ролікаў XXI стагоддзя – ABC Show. Далучыцца да рэкламнага мастацтва прыйшло больш за тысячу чалавек! У зале практычна не было вольных месцаў. Дзве гадзіны гледачы атрымлівалі асалоду ад самых відовішчных, крэатыўных і эпатажных ролікаў сусветнай рэкламы: зала выбухала то смехам і апладысментамі, то захопленымі воклічамі, суперажывала героям кранальных відэаролікаў, якія прымушалі задумацца. Пры гэтым кожны рэкламны ролік суправаджаўся апладысментамі!

У дзень паказу калекцыі Мінск адсвяткаваў сваё 945-годдзе, і перад пачаткам гледачам быў прадстаўлены ролік «Беларусь: адзін дзень з жыцця», які быў створаны тэлекампаніяй «Карамболь». Уладзімір Максімкоў, вядомы прадзюсар, вядучы, ад асобы арганізатараў паказу павіншаваў усіх са святам горада.

Прыемным сюрпрызам для гледачоў стаў асаблівы госць мерапрыемства – заснавальнік калекцыі Іван Чурылін, які ўпершыню наведаў Беларусь, але пры гэтым павітаўся с залай па-беларуску. Яркі аповед пра гісторыю праекта адзначыўся ўручэннем дыплома за развіццё рэкламнай індустрыі арганізатару паказу калекцыі ABC Show у Беларусі – Алене Ўсціновіч – дырэктару рэкламнага агенцтва «Белая Карона».

Публіцы быў прадстаўлены і беларускі відэаролік, які выбраны і ўключаны ў калекцыю з ліку ўдзельнікаў Міжнароднага Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» – «Лідэр» агенцтва Forte Grey.

Цёплую крэатыўную атмасферу паказу стваралі і партнёры праекта – кандытарская фабрыка «Белга», сокі OSKAR і энергетычныя напоі Red Bull, якія паспяхова падтрымлівалі ажыўлены настрой публікі.

РА «Белая Карона» выказвае словы падзякі вядомаму фатографу Юліі Мацкевіч і ўсім партнёрам, якія дапамаглі гэтаму яркаму праекту адбыцца: інтэрнет-парталу Intefax, кампаніі Visicom – лідэру шырокафарматнага друку, Радыё ВА, газеце «Камсамольская праўда», LCD Media, тэлеканалу ВТВ, інтэрнет-рэсурсу Marketing.by, 360.by і многім іншым.



x