Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

11.09.2012

ActiveCloud рады прапанаваць новую паслугу ў каталогу SaaS: карпаратыўны партал DeskWork у арэнду ў «воблаку»

Карпаратыўны партал DeskWork – гэта папулярны ў Расіі і краінах СНД сродак арганізацыі калектыўнай працы і ўзаемадзеяння супрацоўнікаў, распрацаваны кампаніяй Softline на базе тэхналогіі Microsoft SharePoint 2010. DeskWork паспяхова выкарыстоўваецца больш чым у 600 кампаніях Расіі і СНД.

DeskWork дазваляе аўтаматызаваць бізнес-працэсы кампаніі, спрасціць электронны дакументазварот, забяспечыць супрацоўнікаў неабходнай карпаратыўнай і даведачнай інфармацыяй. У функцыянале DeskWork – адрасная кніга і арганізацыйная структура кампаніі, універсальны модуль заявак (на кур’ера, навучанне, камандзіроўку, заяўкі ў IT-аддзел і г.д.); функцыі кантролю выканання даручэнняў з адпраўкай апавяшчэнняў па заяўках і рабочых працэсах; сістэма інфармавання, асабістыя сайты карыстальнікаў, відэагалерэя, чат, інтэрнет-інформеры, навіны і г.д., а таксама модулі SharePoint.

Арэнда DeskWork па прынцыпе гатовага рашэння (SaaS) – аптымальны варыянт выкарыстання карпаратыўнага партала. Вы адразу атрымліваеце цалкам наладжанае рашэнне, даступнае ў любой кропцы свету і з поўнай тэхнічнай падтрымкай. Пры тым вы эканоміце грошы і час. У верасні 2012 года кампанія ActiveCloud стала эксклюзіўным пастаўшчыком паслугі DeskWork у «воблаку».

У бягучы момант любая кампанія можа пратэсцiраваць карпаратыўны партал DeskWork без выдаткаў – ActiveCloud дае ўсім кліентам 30 дзён бясплатнага доступу да паслугі, а таксама кругласутачную тэхпадтрымку.

Даведацца больш падрабязна пра паслугу «Карпаратыўны партал DeskWork у арэнду» і заказаць дэма-доступ да сэрвісу можна на сайце ActiveCloud.
x