Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

07.09.2012

8 верасня Мінск сустракае калекцыю лепшай сусветнай рэкламы ABC Show

8 верасня ў кінатэатры «Кастрычнік» мінчане і госці сталіцы ўбачаць самыя відовішчныя, крэатыўныя і самыя эпатажныя ролікі сусветнай рэкламы.

Калекцыя ABC Show уяуляе сабой не толькі кінапаказ сапраўдных твораў мастацтва, але і месца сустрэчы вядучых рэкламістаў краіны. Гэта модная свецкая падзея для тых, хто імкнецца быць у цэнтры падзей сусветнага крэатыву.

У калекцыю ABC Show гэтага года ўключаны працы-пераможцы, уладальнікі Гран-пры, залатых, срэбных і бронзавых узнагарод прэстыжных міжнародных фестываляў, такіх як AdPrint Festival, Golden Drum, Cristal Festival, British Television Advertising Awards і шмат іншых. У праграму паказу таксама ўвайшлі 2 ролікi-пераможцы Канскага фестывалю 2012 года.

Відэаролікі адабраны з улікам асаблівасцяў славянскага менталітэту. Ролікі ABC Show будуць блізкімі і зразумелымі нашаму гледачу, бо часцяком самыя тытулаваныя з іх – гэта неперакладальная гульня слоў і асацыяцый, таму такі матэрыял патрабуе адаптацыі. Усе ролікі калекцыі перакладзены на рускую мову пры дапамозе вуснага агучвання, а не тытраў.

Публіцы будзе прадстаўлены беларускі відэаролік, упершыню ўключаны ў калекцыю ABC Show. Назву роліка арганізатары трымаюць ў сакрэце. Вядома толькі, што выбар роліка быў зроблены сярод удзельнікаў Міжнароднага Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белый квадрат», які штогод праходзіць у Мінску і лічыцца галоўнай падзеяй у галіне маркетынгу і рэкламы Беларусі.

Пачатак паказу адбудзецца ў 21:30.

Набыць квіток на ABС Show можна на сайце адзінай сістэмы заказу квіткоў у Беларусі www.ticketpro.by, аформіўшы замову праз Інтэрнет, а таксама ў касах кінатэатра «Кастрычнік» 7 і 8 верасня з 14:00 да 20:00 (колькасць квіткоў абмежавана і іх засталося зусім мала).

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра афармленне замовы і дастаўкі квіткоў можна па тэлефоне ticketpro: +375 (29) 6 935 935, а таксама на сайце www.adfest.by і па тэлефоне: +375 (29) 6174172.

*званок платны



x