Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

29.08.2012

Не забівайце прагу да поспеху!

Асноўны інстынкт у бізнэсе вядзе нас наперад і ўверх, да неахопленых рынкаў, задаволеных кліентаў, павялічаных прыбыткаў. Перавага над сапернікам, лепшыя ўгоддзі (у фінансавым сэнсе), самыя выгадныя кліенты і надзейныя партнёры – усё гэта дастаецца таму, хто ўпэўнена прытрымліваецца асноўнага інстынкту – сваёй прагi да поспеху!

Асноўны інстынкт стане галоўнай тэмай чацвёртай штогадовай Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнеце», якая пройдзе ў Мінску 28-30 лістапада 2012 года.

Як дасягнуць вяршынь бізнесу, выкарыстоўваючы самыя сучасныя тэхналогіі?

Менавіта гэтае пытанне год за годам прыводзіць на канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнеце» сеошнікаў і вэб-майстроў, кіраўнікоў кампаній, маркетолагаў і рэкламістаў.

Кожны даклад і майстар-клас на канферэнцыі – гэта ін'екцыя выбухной энергіі, кактэйль свежых ведаў і назапашанага вопыту, займальныя кейсы ад лідэраў інтэрнет-маркетынгу.

Не прапусціце магчымасць прыпасці да вытокаў:

  • атрымаць актуальную інфармацыю пра становішча на SEO-рынку з першых вуснаў;
  • пагутарыць у кулуарах з першымі асобамі вядучых кампаній;
  • завязаць карысныя знаёмствы і запазычыць карысныя ідэі для свайго развіцця.

І галоўнае: вы зможаце паглядзець на свой бізнес пад іншым вуглом! Убачыць, якія магчымасці вы маглі прапусціць, якія напрамкі неабходна развіваць, якія тэндэнцыі дапамогуць зрабіць чарговы крок на шляху да поспеху.

Для вас – даклады і майстар-класы прадстаўнікоў пошукавых сістэм, экспертаў вядучых кампаній у галіне інтэрнет-маркетынгу Расіі, Беларусі і Украіны.

Яны дапамогуць вам пачуць сапраўдны голас вашага бізнесу – і падпарадкавацца яго імкненню да росту, развіцця, перамогі!

Даверцеся свайму дзелавому інстынкту – зарэгіструйцеся як мага раней.

Ваш інстынкт не павінен вас падвесці: чым раней вы зарэгіструецеся на сайце Канферэнцыі, тым больш істотную зніжку атрымаеце пры аплаце.

Мы шануем тых, хто не баіцца складаць доўгатэрміновыя планы. Наведаць Канферэнцыю па мінімальным кошце 800 000 беларускіх рублёў можна, калі аплаціць удзел не пазней 15 верасня!

Рэгістрацыя

За ходам падрыхтоўкі і правядзення Канферэнцыі можна сачыць у Twitter @optimization_by або #seocon, а таксама на старонцы ў Facebook і на афіцыйным сайце Канферэнцыі – www.optimization.by.

Па ўсіх пытаннях вы можаце звязацца з камандай канферэнцыі па тэлефонах 222-05-34 (дад. 23), +375 29 622-25-20, а таксама напісаўшы на pr@optimization.by.

Прытрымлівайцеся асноўнага інстынкту!
x