Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

16.08.2012

Міжнародны маркетынг-дыплом NIMA – імклівы рост вашай кар’еры

Прэстыжны еўрапейскі маркетынг-дыплом NIMA адкрывае беларускі бізнес для еўрапеўскага спажывальніка. А для айчынных спецыялістаў павышае каштоўнасць кампаній, сцвярджаючы, што сапраўдны кар’ерны рост – гэта поспех твайго прадпрыемства. 

У якасці яркага пацвярджэння актуальнасці праграмы – рэальныя гісторыі кар’ернага ўзлёту галоўнага спецыяліста па развіццi гандлёвай сеткі ААТ «Гомельскае ВА «Кристалл» Аксаны Леанідаўны Зубовіч, намесніка генеральнага дырэктара па маркетынгу ў ТДА «Бизнесконсалт» Александровіч Наталлі Аляксандраўны і начальніка службы маркетынгу і рэкламы ТАА «СТРОЙМИР» Таццяны Анатольеўны Кулінковіч. 

Па агульным меркаванні слухачоў NIMA, галоўная каштоўнасць праграмы заключаецца ў тым, што яе ўдзельнікі ўжываюць свае веды і навыкі, атрыманыя падчас заняткаў, непасрэдна ў працоўнай практыцы. Такім чынам, кампаніі, укладваючы грошы ў сваіх супрацоўнікаў, адразу ж могуць бачыць вынік сваіх інвестыцый у адукацыю. А выпускнікі, акрамя гатовага маркетынгавага плана і стратэгіі развіцця прадпрыемства, атрымліваюць прэстыжны міжнародны маркетынгавы дыплом і неацэнны вопыт. І тут ужо – кар’ерны рост не за гарамі. 

Асацыяцыя Прафесійнга Маркетынгу пільна сочыць за кар’ерным ростам выпускнікоў NIMA і шчыра радуецца іх прафесійным поспехам. 
 
Да ўдзелу ў праграме NIMA Зубовіч Аксана Леанідаўна мела вялікі вопыт працы ў галіне на кіруючых пасадах, аднак не мела дастатковых ведаў, якія дазвалялі б выкарыстоўваць сучасныя падыходы пры распрацоўцы маркетынгавага плана кампаніі. Цяпер Аксана Леанідаўна – галоўны спецыяліст па развіцці гандлёвай сеткі ААТ «Гомельскае ВА «Кристалл» – аднаго з лідэраў па вытворчасці ювелірных вырабаў з каштоўных металаў і камянёў, брыльянтаў і вырабу дзяржаўных узнагарод па заказе Ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь. Па словах выпускніцы праграмы, атрыманыя веды дапамаглі ёй распрацаваць канцэпцыю развіцця будучага ювелірнага холдынгу. 
 
«Вялікі дзякуй камандзе SATIO за магчымасць атрымаць кансультацыю ад вядучых маркетолагаў нашай краіны, Расіі і Украіны. Яшчэ раз пераканалася ў тым, што найбольш каштоўнымі з’яўляюцца інвестыцыі ў веды і кола зносін».
 
Станоўчыя змены ў кар’еры адбыліся і ў яшчэ адной выпускніцы праграмы NIMA – Александровіч Наталлі Аляксандраўны. На момант удзелу ў праграме яна займала пасаду вядучага спецыяліста па маркетынгу, а цяпер з’яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара па маркетынгу ў ТДА «Бизнесконсалт». Юрыдычная фірма «Бизнесконсалт» – першая з юрыдычных фірм, створаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Зарэгістраваная ў 1991 годзе, яна традыцыйна з’яўляецца адной з буйнейшых фірм краіны, якія аказваюць юрыдычныя паслугі на прафесійнай аснове. На думку Наталлі Аляксандраўны, закладам поспеху праграмы з’яўляецца яе практычная накіраванасць, а таксама выкарыстанне самых сучасных маркетынгавых інструментаў і падыходаў у рашэнні практычных кейсаў. 
 
«Сёння я з упэўненасцю магу сказаць, што сертыфікацыя па Міжнародай кваліфікацыйнай праграме NIMA-маркетынг наблізіла мяне да сённяшняга поспеху і, безумоўна, стала для мяне добрым штуршком да рэалізацыі сябе ў прафесіі». 
 
Удзел у праграме NIMA пасадзейнічаў кар’ернаму росту і Кулінковіч Таццяны Анатольеўныначальніка службы маркетынгу і рэкламы ТАА «СТРОЙМИР». Праграма дала ёй магчымасць адпрацаваць на практыцы неабходныя прафесійныя навыкі, у тым ліку і на базе ўласнай кампаніі. Па прызнанні Таццяны Анатольеўны, раней пра шмат якія рэчы яна чытала ў прафесійнай літаратуры. Дзякуючы праграме NIMA яна на практыцы засвоіла паглыблены курс па маркетынгу, развіла навыкі па распрацоўцы і ўкараненнi маркетынгавага плана і вырашыла шмат праблем, выхад з якіх доўгі час не магла знайсці. 
 
«У выніку ўдзелу ў праграме я структурыравала свае веды і самае галоўнае – набыла ўпэўненасць у сваіх дзеяннях. Асабістае «дзякуй» кансультантам, якія дапамаглі знайсці адказы на «далікатныя» пытанні бізнес-асяродку». 
 
Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO – эксклюзіўны афіцыйны партнёр Нідэрландскага інстытута маркетынгу NIMA у Беларусі – праводзіць набор на навучанне па праграме ўзроўню NIMA-Маркетынг.
 
Заяўкі на падрыхтоўчыя модулі і навучанне па праграме NIMA прымае Алеся Шынкевіч, кіраўнік праграмы NIMA: 
Т: +375-17-321-22-91; т./факс:+375-173-21-22-93;
GSM: (029) 115 97 76, (029) 115 14 89, (029) 862 89 16, (029) 862 89 94;
па электроннай пошце: nima@satio.by;
url: http://www.satio.by, http://www.bestbrand.by.
x