Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

16.07.2012

Active Technologies у ліку першых правайдараў перайшоў на новую версію Parallels Plesk Panel 11

27 чэрвеня 2012 года адбылася сусветная прэзентацыя новай версіі панэлі кіравання хостынгам кампаніі Parallels – Parallels Plesk Panel 11.
 
Кампанія Parallels, лідар у вобласцi ПЗ для аўтаматызацыі хостынгу і воблачных вылічэнняў, прадставіла 11-ю версію панэлі кіравання хостынгам Parallels Plesk Panel. Усе змены ў новай версіі накіраваны на павелічэнне прыбыткаў правайдара з кожнага фізічнага сервера. У дзень дэбюту Parallels Plesk Panel 11 устанавілі сабе каля 70 партнёраў, сярод якіх – амерыканскія GoDaddy і Media Temple, малазійская Shinijiru, бразільская Locaweb, расійская ActiveCloud, беларуская Active Technologies і іншыя кампаніі больш як з 30 краін.
 
«Новая версія павінна вырашыць тры ключавыя задачы: стаць нашмат прасцейшай у адміністраванні, больш вытворчай і даць інструменты сярэдняму і малому бізнесу для заробку праз свае сайты», – распавёў Канстанцін Анісімаш, дырэктар па маркетынгу Parallels у рэгіёне RMEA.
 
Пры стварэнні Parallels Plesk Panel 11 улічваўся інтарэс партнёраў да cloud-хостынгу, што выклікала асаблівую ўвагу правайдара воблачнага хостынгу Active Technologies. Новая версія адрозніваецца гнуткасцю да перападаў сервернай нагрузкі і аплатай у залежнасці ад аб’ёму выкарыстаных рэсурсаў, для чаго Parallels Plesk Panel 11 рэалізуе гнуткае кланіраванне кліенцкіх сайтаў і іх перанос на маштабіруемы воблачны хостынг.
 
Канчатковаму карыстальніку ў 11-й версіі прапануецца ўзяць на сябе кіраванне часткай сэрвісаў – напрыклад, канфігураваць параметры хостынгу, а таксама ўсталёўваць патрэбныя яму вэб-дадаткі (антывірус, антыспам для пошты, модулі онлайн-крамы і г.д.) з каталога, які даступны унутры панэлі. Акрамя гэтага, у пакет Parallels Plesk Panel 11 уваходзіць канструктар сайтаў Parallels Web Presence Builder, які партал TheHostingNews.com назваў адной з самых істотных пераваг панэлі перад галоўным канкурэнтам.
 
«Вырашэнне ад Parallels дазваляе нам эфектыўна аўтаматызаваць кіраванне хостынгам, і мы нязменна задаволены вынікам на працягу ўсяго нашага супрацоўніцтва. Кампанія Parallels аказвае каштоўную дапамогу ў iмкненні нашай кампаніі прапаноўваць самыя новыя і зручныя вырашэнні сваім кліентам», – адзначае Алег Цягуноў, генеральны дырэктар Active Technologies.
  
Parallels – гэта сусветны лідар ў галіне праграмнага забеспячэння, які дае правайдарам магчымасці для запуску і эфектыўнага продажу хостынг- і воблачных паслуг. Другім напрамкам развіцця кампаніі з’яўляецца ПЗ віртуалізацыі ПК і Мас. Больш за 90% абароту кампаніі прыпадае на рынкі Амерыкі, Еўропы і Азіі, пры гэтым цэнтры распрацоўкі Parallels знаходзяцца ў Расіі. Колькасць супрацоўнікаў – больш за 850 чалавек. Софт ад Parallels усталяваны больш як на 3 млн настольных камп’ютарах ва ўсім свеце. На аснове ПЗ Parallels больш за 5 тыс. сэрвіс-правайдараў даюць воблачныя і хостынг-сэрвісы для больш як 10 млн малых бізнесаў у 125 краінах свету. 
x