Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

05.07.2012

Набор на навучанне па праграме NIMA распачаты!

Павелічэнне канкурэнцыі, ускладненне маркетынгавых задач, якія стаяць перед бізнесам, спараджаюць востры недахоп кваліфікаваных маркетынгавых спецыялістаў. Паспяхова адаптавацца могуць толькі тыя кампаніі, якія самастойна ўдасканальваюцца, прымяняючы ў сваёй працы сучасныя інструменты і стратэгіі маркетынгу. Гэты факт вымушае або, дакладней, абавязвае шэраг вядучых айчынных працадаўцаў займацца навучаннем і павышэннем кваліфікацыі ўласных маркетолагаў.

Прафесія маркетолага не новая, але ў цяперашні час вельмі актуальная і запатрабаваная. Неабходнасць дадатковага прафесійнага навучання спецыялістаў ў сферы маркетынгу цалкам зразумелая. Штогод сотні выпускнікоў інстытутаў робяцца маркетолагамі. Аднак пры неабходнасці выкарыстоўваць вывучаныя мадэлі і канцэпцыі ў рэальнай сітуацыі аказваецца, што большая іх частка не прымяняльная на практыцы. З падобнай праблемай сутыкаюцца дырэктары, прадпрымальнікі і спецыялісты іншых аддзелаў камерцыйных прадпрыемстваў, для якіх веданне маркетынгу – магчымасць замацавацца на рынку тавараў і паслуг і павысіць канкурэнтаздольнасць сваёй кампаніі.

Менавіта такіх «студэнтаў», якія жадаюць на практыцы засвоіць увесь багаж ведаў, дапоўніўшы іх, калі трэба, неабходнымі навыкамі, і накіравана Міжнародная кваліфікацыйная праграма NIMA Маркетынг-В, распрацаваная Нідэрландскім інстытутам маркетынгу.

Галоўная асаблівасць праграмы NIMA – актыўнае і свядомае ўцягненне слухачоў у навучальны працэс. Не малаістотны і той факт, што змест навучальных модуляў – тэарэтычныя веды і практычныя заданні, вывучэнне і выкананне якіх неабходны для фарміравання патрэбных навыкаў, рыхтуюцца з улікам кампетэнцый, якія вызначаюцца пры цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі еўрапейскага бізнес-асяродку. А вынікам сертыфікацыі па праграме з’яўляецца гатовы аперацыйны маркетынгавы план прадпрыемства аднаго ці двух напрамкаў, на якім працуе слухач.

Праграма каштоўная і неабходная для выпускнікоў, - расказвае кіруючы дырэктар Адукацыйнага і Трэнінгавага Цэнтра Нідэрландаў (ETCN) Яка Столкер.Яе перавагі заключаны не толькі ў тым, што па заканчэнні курса слухачы змогуць скарыстаць набытыя веды ў паўсядзённай практыцы, – праграма NIMA мае міжнародную акрэдытацыю, а яе дыплом прызнаецца ва ўсіх краінах-членах Еўрапейскага саюза і European Marketing Confederation (EMC). Акрамя гэтага, NIMA унікальная і яшчэ па некалькіх прычынах: нашымі трэнерамі з’яўляюцца толькі прафесійныя і вопытныя маркетолагі, а таксама мы прапануем слухачам праграмы на роднай мове. Яшчэ вельмі важна, што атрыманыя веды слухач пацвярджае на іспыце, а не проста атрымлівае сертыфікат пра тое, што ён праслухаў курс. 

Дадатковая інфармацыя:
Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO – эксклюзіўны афіцыйны партнёр Нідэрандскага інстытута маркетынгу NIMA ў Беларусі – абвяшчае набор на навучанне па праграме ўзроўню NIMA-B, распрацаванай для спецыялістаў, падрыхтаваных для засваення паглыбленага курса па маркетынгу, развіцця навыкаў па распрацоўцы і ўкараненні маркетынгавага плана і сертыфікацыi ў якасці менеджара па маркетынгу.

Акрамя навучальна-кансультацыйных сесій, якія будуць праходзіць 1-2 разы на месяц (субота, нядзеля, зрэдку пятніца) з 10.00 да 17.00 з перапынкам на абед і кава-брэйкі, цягам 5 месяцаў, для слухачоў будуць праводзіцца індывідуальныя кансультацыі па распрацоўцы гадавога маркетынгавага плана. Для спецыялістаў па меркетынгу, якія працуюць на аперацыйным узроўні (напрыклад, асістэнт дырэктара па маркетынгу), а таксама для спецыялістаў сярэдняга і найвышэйшага звяна, занятых у іншых сферах (фінансы, бухгалтарскі ўлік), ужо зараз праводзяцца падрыхтоўчыя модулі.

Прадугледжаны зніжкі і падарункі ад Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій «SATIO»!

Уся інфармацыя па праграме NIMA на сайце:
http://www.satio.by.

Заяўкі на падрыхтоўчыя модулі і навучанне па праграме NIMA прымаюцца:
па тэлефонах: +375-17-321-22-91, т/факс:+375-173-21-22-93,
GSM: (029) 115 97 76, (029) 115 14 89, (029) 862 89 16, (029) 862 89 94;
па электроннай пошце: nima@satio.by
x