Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

26.06.2012

«Белы квадрат»: летні фармат

9 чэрвеня ў Мінску традыцыйна пройдзе летні фармат ад Міжнароднага Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат».
 
Штогод больш як 500 уласнікаў, топ-менеджараў і дырэктараў па маркетынгу і развіцці наведваюць гэтую падзею з мэтай атрымаць самыя перадавыя інструменты і тэхналогіі вядзення бізнесу. «Белы Квадрат» – гэта не толькі агляд і ўсведамленне сусветных трэндаў, але і сумесны пошук механізмаў укаранення інавацыйных ідэй у штодзённую працу маркетолагаў і рэкламістаў. Павышаная цікавасць да навукова-адукацыйнай праграмы Фестывалю «Белы Квадрат» паклала пачатак традыцыі правядзення летніх мерапрыемстваў як працягу гэтай праграмы.
 
У гэтым годзе летняе мерапрыемства ад Фестывалю «Белы Квадрат» пройдзе ўжо ў трэці раз. Хэдлайнерамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі маскоўскай школы BBDO (Акадэмія Камунікацый Wordshop) – Майбродская Святлана, Кузьмянок Вольга і Губергрыц Міхал.
 
Святлана Майбродска – дырэктар Акадэміі Камунікацый Wordshop, капірайтар, нэймер. У партфоліа Святланы Майбродскай праца з такімі вядомымі брэндамі як Coca-Cola, Nestle, Pepsi, WimmBillDann, Crysler, Procter and Gamble і інш. Святлана – заснавальнік рэкламнай школы Акадэміі Камунікацый Wordshop. Акадэмія Камунікацый Wordshop – гэта сучасны навучальны праект, навучальная ўстанова новага тыпу.
 
У межах мерапрыемства Святлана Майбродская правядзе майстар-клас і трэнінг па нэймінгу.
 
Міхал Губергрыц – крэатыўны дырэктар BBDO Branding, куратар факультэта «Айдэнтыка» Акадэміі Камунікацый Wordshop, графічны дызайнер. Міхал Губергрыц заснаваў вядучае нэймінгавае агенцтва ў Расіі: LEXICA naming і ўзяў удзел у стварэнні першай у Расіі Школы нэймінгу.
 
Міхал Губергрыц правядзе трэнінг на тэму «Дызайн у брэндынгу». Раскажа пра тое, як брэндынг звязаны з дызайнам. Якімі візуальнымі атрыбутамі мусіць валодаць брэнд, каб быць паспяховым.
 
Вольга Кузьмянок – кіраўнік групы стратэгіі і даследаванняў BBDO Branding, сацыёлаг. Вольга – сапраўдны прафесіянал у галіне распрацоўкі стратэгіі брэнда. Сярод галоўных прац – запуск новага парасоннага брэнда сыру «Гранфор» для Wimm Bill Dann, распрацоўка платформы брэнда Aqua Minerale для Pepsi, стратэгіі брэндаў Mondoro, Cinzano на расійскім рынку для Campari і шмат іншых.
 
Вольга Кузьмянок правядзе трэнінг і майстар-клас на тэму «Стратэгія ў брэндынгу». Падчас трэнінгу мінскай суполкi маркетолагаў будуць прыведзены канкрэтныя прыклады распрацовак стратэгій і выхаду на дызайн брэнда з нуля (Granfor ад Wimm-Bill-Dann, Intouch, ZEO).
 
Граматныя маркетынгавыя камунікацыі – гэта наймацнейшы рэсурс вядзення бізнесу. Бізнес робіцца ўсё больш дынамічным і шматстайным, патрабуючы ад кампаній новых нестандартных дзеянняў. Увесь час з’яўляюцца новыя сродкі, якія дазваляюць ігракам рынку дасягнуць выдатных вынікаў.
 
Фармат мерапрыемства прадугледжвае прэзентацыю новых тэхналогій і стратэгій у галіне маркетынгавых камунікацый, а таксама інтэнсіўнае ўзаемадзеянне спікераў і аўдыторыі. Асаблівае месца ў праграме зоймуць трэнінгі, у якіх удзельнікам сумесна трэба будзе вырашыць практычныя бізнес-кейсы. Удзельнікі мерапрыемства змогуць скарэкцiраваць рашэнне праблем маркетынгу, арыентуючыся на веды і практыкі замежных калег.
 
Летні фармат ад Фестывалю «Белы Квадрат» – гэта не толькі насычаны і актуальны ў наш час бізнес-трэнінг, але і магчымасць прафесійнай камунікацыі, і рэлакс у нефармальных умовах на свежым паветры. Гэтаму спрыяе і абранае месца правядзення мерапрыемства – рэстаран «Экспедыцыя. Паўночная кухня». Камфортная абстаноўка, цёплая атмасфера, усмешкі і гасціннасць створаць гармонію працы і адпачынку.
 
Кошт удзелу складае 1 200 000 бел.руб. + ПДК. Акрэдытаваным удзельнікам папярэдніх фестываляў «Белы Квадрат» даецца зніжка ў памеры 5%. Каб узяць удзел у «Маркетынгавым Воркшопе», вы мусіце спампаваць бланк-заяву, запоўніць яе і адаслаць на электронны адрас info@adfest.by або па факсу +375 17 2174161 +375 17 2174171, +375 17 2050916 у дырэкцыю Фестывалю, РА «Белая Карона».
 
Глядзіце фотасправаздачы пра тое, як праходзіла мерапрыемства ў папярэднія гады:
http://2010.adfest.by/news/#news/90.html
http://2011.adfest.by/news/#workshop/

 
x