Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

20.06.2012

Гран-пры дастаўся Еўразвязу, а 18 узнагарод атрымалі беларусы!

15 чэрвеня на афіцыйным закрыцці Міжнароднага фестывалю геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу OPEN у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі аб’яўлены пераможцы. Фестываль праходзіў упершыню не толькі на Беларусі, але і ў сусветнай практыцы геамаркетынгу з 14 па 16 чэрвеня ў Мінску. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца кампанія SATIO.
 
У складзе журы працавалі 20 экспертаў з шэрагу еўрапейскіх краін: Партугаліі, Нідэрландаў, Польшчы, Вялікабрытаніі, Румыніі, Латвіі, Францыі і Аўстрыі, краін СНД: Расіі, Беларусі, Украіны. Узначаліў журы доктар філасофіі па дзяржаўным брэндынгу, запрошаны т’ютар па маркетынгу ў London Metropolitan University Жуан Фрэйрэ, Brandia Central (Партугалія). У якасці старшынь журы выступілі Аляксандр Чумікаў (Расія), Яраслаў Горскі (Польшча) і Дэвід Адам (Англія).
 
На конкурс намініравалася больш за 70 прац з розных краін свету. Адметна, што сярод мноства прац прысутнічалі і прыстойныя беларускія праекты. Усяго беларусы прадставілі каля 40 конкурсных заявак у сферы тэрытарыяльнага маркетынгу. З іх 10 праектаў занялі прызавыя месцы і былі асабліва адзначаны членамі міжнароднага журы: Інтэрактыўны Усебеларускі партал «Усе БелАрусы», музей «Замкавы комплекс «Мір», музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мемарыяльны комплекс «Хатынь», Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг» і інш.
 
Гран-пры Фестывалю OPEN практычна адзінадушна членамі журы прысуджана брэнду сталіцы Латвіі, гораду Рызе, — праекту «LIVE RIGA».

 
 
Вынікі конкурсу вы можаце даведацца на сайце фестывалю.
 
Эксперты па геаграфічным маркетынгу і брэндынгу адзначылі,  што  Фестываль OPEN – дастаткова паспяховая, своечасовая і актуальная ініцыятыва, якая павінна аб’яднаць кампетэнцыі, назапашаныя ў сусветным прафесійным маркетынгу і брэндынгу і ў сферы дзяржаўнага і геаграфічнага брэндынгу. Яны таксама былі прыемна здзіўлены якасцю прац, пададзеных на конкурс, і непадробнай цікавасцю да фестывалю ўдзельнікаў з іншых краін свету.
 
Як адзначыў старшыня міжнароднага журы Жуан Фрэйрэ, у фестываля велізарная будучыня, бо на ім прадстаўлена вялікая колькасць карысных распрацовак і ідэй, якія дазволяць дасягнуць жаданых вынікаў у фарміраванні іміджу тэрыторый. А выпрацаваныя рэкамендацыі будуць запатрабаваны на практыцы, што таксама істотна.

– «Пазітыўны імідж дзяржавы – гэта найважнейшы рычаг у наладжванні гарманічных адносін міжнароднага супрацоўніцтва ў разнастайных сферах дзейнасці. Дзейсныя інструменты брэндынгу краін і рэгіёнаў дазваляюць прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем і актуальных пытанняў, характэрных для тэрытарыяльных аб’ектаў. Я вельмі спадзяюся, што фестываль не пакінуў абыякавым ніводнага ўдзельніка, і ў будучым ён стане добрай традыцыяй для сусветнай прафесійнай суполкі», – адзначыў эксперт.
 
Дадатковая інфармацыя:
 
http://festopen.com/ 
x