Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

15.06.2012

14 чэрвеня 2012 – адкрыццё Міжнароднага Фестывалю OPEN

14 чэрвеня пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МИР», а таксама іншых дзяржаўных і прыватных структур адбылося адкрыццё Міжнароднага Фестывалю геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу OPEN, прысвечанага стратэгічнаму развіццю краін, гарадоў і рэгіёнаў. Мерапрыемства, арганізаванае ўпершыню ў Беларусі і ў сусветнай практыцы геамаркетынгу выклікала вялікую цікавасць як з боку ўдзельнікаў, так і сусветных лідэраў нацыянальнага брэндынгу. Ініцыятыва арганізацыі Фестывалю належыць кампаніі «SATIO».

 
 
Ва ўрачыстай абстаноўцы Фестываль адкрылі члены аргкамітэта Жанна Грынюк (Беларусь), Магдалена Флорэк (Польшча), Аляксандр Панкрухін (Расія) і Міхаіл Сіманаў (Расія). З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў і гасцей OPEN на сцэну падняўся прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Уладзіміравіч Савіных. Ён адзначыў, што Фестываль з’яўляецца ідэальнай пляцоўкай для фарміравання агульнай еўрапейскай ідэнтычнасці і сістэмы каштоўнасцяў.
 
Пасля афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства пачалася актыўная праца на пляцоўках Фестывалю. Паралельна з насычанай навукова-адукацыйнай праграмай – кангрэсам, які складаецца з майстар-класаў лідэраў міжнароднага геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу, адбылося закрытае пасяджэнне журы, на якім былі вызначаны лепшыя з канкурсантаў Фестывалю. Сярод дзесяткаў прац, пададзеных на конкурс Фестывалю з усіх краін СНД, прысутнічаюць і дастойныя беларускія праекты: музей “Замкавы комплекс “Мір”, музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, мемарыяльны комплекс “Чырвоны бераг”, Усебеларускі інтэрактыўны партал Usebelarusy.by, сядзіба “Каробчыцы” і інш.
 
У якасці міжнароднага журы Фестывалю прынялі запрашэнне эксперты па геаграфічным маркетынгу і брэндынгу з многіх краін свету: Германіі, Польшчы, Іспаніі, Румыніі, Партугаліі, Славакіі, Нідэрландаў, Аўстрыі і г.д. Гэта эксперты, якія займаюцца распрацоўкай брэндаў гарадоў і краін, з’яўляюцца супрацоўнікамі спецыялізаваных арганізацый па прасоўваннi геаграфічных аб’ектаў і маюць практычныя веды і каласальны вопыт у гэтай галіне.
 
Для Рэспублікі Беларусь Фестываль прызваны фарміраваць і развіваць айчынную школу нацыянальнага і геаграфічнага брэндынгу. Акрамя таго, Фестываль садзейнічае развіццю іміджу Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва і накіраваны на дыялог культур і інтэграцыю сусветнага вопыту ў галіне нацыянальнага і геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу.
 
Фестываль OPEN – гэта ўнікальная магчымасць наведаць майстар-класы сусветных брэнд-гуру ў галіне нацыяльнага маркетынгу і брэндынгу, пагутарыць з імі, прыняць удзел у конкурснай праграме Фестывалю, а таксама атрымаць новыя ідэі, веды і заявіць пра сябе на ўвесь свет.
 
Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства:
Аўчыннікава Святлана,
спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ЦСБТ SATIO:
Тэл. МТС 749-74-54, Велком 115-97-76;
E-mail: pr@satio.by
x