Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.06.2012

Назірайце за Фестывалем OPEN у online

14-16 чэрвеня ўпершыню ў Беларусі і сусветнай практыцы ў Мінску пройдзе Міжнародны Фестываль геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу OPEN, прысвечаны стратэгічнаму развіццю краін, гарадоў і рэгіёнаў. Сачыць за майстар-класамі сусветных брэнд-гуру ў галіне нацыянальнага маркетынгу і брэндынгу, навукова-адукацыйнымі семінарамі, прэзентацыямі прац удзельнікамi, іх абаронай перад членамі міжнароднага журы, а таксама кансультацыямі як перад, так і пасля прадстаўлення конкурснай працы можна будзе ў online-рэжыме на афіцыйным сайце мерапрыемства.
 
Фестываль OPEN накіраваны на дыялог культур і інтэграцыю сусветнага вопыту ў галіне нацыянальнага і геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу. Гэта ўнікальная магчымасць наведаць майстар-класы сусветных брэнд-гуру ў сферы нацыянальнага маркетынгу і брэндынгу, пагутарыць з імі, а таксама прыняць удзел у конкурснай праграме Фестывалю. На мерапрыемстве будзе прысутнічаць уся эліта сусветнага геамаркетынгу. 
Удзельнікі гарантавана атрымаюць новыя ідэі, веды, магчымасць заявіць пра сябе на ўвесь свет. 
 
Фармат Фестывалю OPEN прадугледжвае некалькі напрамкаў. Першы – конкурс OPEN your world – прэзентацыя конкурсных прац удзельнікамі ў розных намінацыях. Другі напрамак – гэта насычаная навукова-адукацыйная праграма OPEN your mind – канферэнцыя, якая складаецца з майстар-класаў лідэраў міжнароднага геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу. І трэцяе – гасцявая праграма OPEN your heart, якая будзе ўключаць наведванне гістарычна значных месцаў Рэспублікі. 
 
Ініцыятыва арганізацыі Фестывалю належыць кампаніі SATIO. Міжнародны вопыт і аўтарытэт беларускіх арганізатараў дазваляе прыцягнуць шырокае кола партнёраў.
 
Для Рэспублікі Беларусь Фестываль закліканы фарміраваць і развіваць айчынную школу нацыянальнага і геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу. Акрамя таго, Фестываль будзе садзейнічаць развіццю іміджу Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва. 
 
Міжнародны Фестываль геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу OPEN адкрыты для супрацоўніцтва з усімі, хто прымае або жадае прыняць удзел у падзеях, якія адбываюцца на рынку маркетынгу і брэндынгу. 
 
Вашы заяўкі на ўдзел прымаюцца: 
- па ўсіх тэлефонах Штаба Фестывалю OPEN:
тэл.: +017 321 22 91, GSM: +029 115 97 76, +029 568 95 84;
- па электроннай пошце на open@satio.by з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку і кантактных дадзеных; 
- на афіцыяльным сайце.
Менеджары праекта – Мендзелева Іна i Мітраховіч Наталля.
 
Кантактная інфармацыя:
ЦЭНТР СІСТЭМНЫХ БІЗНЕС-ТЭХНАЛОГІЙ SATIО
г. Мінск, вул. К. Маркса, 15, офісы 404-414.
 
 
 
x