Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

16.05.2012

Дапаможам дзецям разам

У свеце, дзе неверагодна хутка развіваюцца тэхналогіі, дзе мы ўжо не можам уявіць сабе жыццё без некалькіх дзясяткаў відаў разнастайнай тэхнікі, дзе думка можа быць перакінута праз акіян за долі секунды і ўсё больш павялічваецца ўплыў сацыяльных сетак, часам бывае складана за ўсім паспяваць і сачыць. У гэты час асабліва важна ахоўваць тых, хто толькі пачынае знаёміцца з навакольным светам – дзяцей.
 
З прагрэсам, які рухаецца наперад, жыць, вядома, стала лягчэй, але пакінутых дзяцей ад гэтага менш не становіцца. У межах спонсарскай праграмы група кампаній Webcom Media® распачала падтрымку яшчэ аднаго праекта – дабрачыннага аўкцыёна «Maesens», што сумяшчае ў сабе цікавасць да новых знаёмстваў і камунікавання з жаданнем дапамагаць, дарыць магчымасць выздараўлення і проста настрой. Калі вы зойдзеце на maesens.by і зарэгіструецеся, вы станеце ўдзельнікам гэтай дабрачыннай праграмы. Пасля ўсіх рэгістрацыйных дзеянняў трэба загрузіць фатаграфію і выставіць сваю кандыдатуру як лот удзелу ў сустрэчах. У выніку ўдзельнікі праекта могуць пазнаёміцца з вашымі асабістымі дадзенымі і выставіць сваю стаўку для сустрэчы. Чалавеку з самай высокай стаўкай пашчасціць правесці цікавы вечар у добрай кампаніі. І далёка не самае важнае, каго вы там сустрэнеце, галоўнае, што вы пасадзейнічалі таму, каб зрабіць свет лепшым, духоўна багацейшым і дабрэйшым. Грошы, якія будуць налічаны ў працэсе таргоў, будуць накіраваны на добрыя справы праз садружнасць партнёраў «Maesens» – МБАТ «Здароўе ў XXI стагоддзi».
 
Запрашаюцца ўсе жадаючыя прыняць удзел у гэтым праекце. Інфармацыю можна знайсці на старонках у сацыяльных сетках twitter.com/maesens, facebook.com/maesens, vkontakte.ru/maesens.
 
Мы гатовы аказаць дапамогу тым, каму яна патрэбна. Падрабязней пра дабрачынную праграму Webcom Media® можна даведацца тут
x