Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

25.04.2012

Сайт, хостынг і дамен .BY амаль бясплатна? Толькі на Tibo 2012!

З 25 па 28 красавіка ў Футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 20/2) праходзіць штогадовы агляд сусветных і айчынных дасягненняў у вобласці сувязі, тэлекамунікацый, праграмнага забеспячэння, банкаўскіх тэхналогій, офіснай тэхнікі і спажывецкай электронікі – выстава Tibo 2012. ActiveTechnologies і кампанія Softline запрашаюць наведаць свой стэнд і прыняць удзел адразу ў трох акцыях!
 
Дамен .BY амаль бясплатна!

Усе наведвальнікі могуць атрымаць дамен у зоне .BY за сімвалічную плату ў 990 беларускіх рублёў. Для гэтага патрэбна будзе зрабіць амаль нічога:
 
  • знайсці цудоўных сцюардэс-прамоўтараў і сфатаграфавацца з імі;
  • знайсці свой фотаздымак у карпаратыўнай улікоўцы ActiveCloud на Facebook;
  • адзначыць сябе на фотаздымку;
  • атрымаць прома-код для замовы асабістым паведамленнем.
Прыходзьце на выставу, атрымлівайце дамены амаль бясплатна!
 
Дорым крылы сайтам, пакуль дрэнны хостар не прырабіў ім ногі!

Надакучыла, што сайты «падаюць», а тэхпадтрымка не спяшаецца на дапамогу? Дорым крылы сайтам, пакуль дрэнны хостар не прырабіў ім ногі! Вазьміце ў прамоўтараў ActiveCloud білет, зарэгіструйце яго на стэндзе і атрымайце якасны хостынг на ўвесь аплачаны ў іншага хостара перыяд абсалютна бясплатна! Падрабязнасці акцыі ў менеджараў і на стэндзе.
 
Няма сайта? Стварыце яго бясплатна без ведаў праграмавання і дызайну!

Калі ў вас няма сайта – не маркоцьцеся! Білет ActiveCloud дае права на атрыманне паслугі SiteBulder. Гатовы сайт на тры месяцы зусім бясплатна! Хостынг ужо ўключаны. SiteBuilder дазваляе стварыць паўнавартасны сайт без ведання вёрсткі і моў праграмавання – і тут жа апублікаваць яго на якасным хостынгу ад Active Technologies. Падрабязнасці акцыі ў прамоўтараў і на стэндзе!
 
Чакаем вас на TIBO-2012! Сумна не будзе!
x