Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

25.04.2012

«Белы Квадрат» аб’яўляе пераможцаў!

3 дні Фестывалю праляцелі вельмі хутка, пакінуўшы мноства станоўчых эмоцый, яркіх момантаў і незабыўных уражанняў. Усе прызавыя месцы былі раздадзены, узнагароды атрыманы, а майстар-класы праслуханы. Атмасфера Фестывалю вылучалася натуральнасцю, вясёлым настроем і нефармальнымі зносінамі, так што ўдзельнікі акрамя карыснай інфармацыі атрымалі і немалую порцыю пазітыву!
 
Парадаваў і той факт, што ў гэтым годзе беларускімі ўдзельнікамі было заваявана 10 залатых узнагарод: відаць, мінулы Фестываль стаўся выдатнай матывацыяй для беларускіх крэатыўшчыкаў, якія вырашылі даказаць, чаго яны сапраўды вартыя. Вынік пераўзышоў самога сябе – па колькасці ўзнагарод Беларусь заняла другое месца ў тройцы лідараў, дзе вядзе рэй Расія з 19 залатымі ўзнагародамі, а на трэцім месцы Украiна з 8 залатымі ўзнагародамі. Увогуле беларускім ўдзельнікам было таксама заваявана 19 бронзавых і 4 сярэбраных ўзнагароды, з чым мы іх шчыра віншуем!
 
У гэтым годзе па выніках Фестывалю было прысуджана два Гран-Пры. Гран-Пры ў конкурсе друкаванай рэкламы і вонкавай рэкламы атрымала рэкламнае агенцтва Spillmann/Felser/LeoBurnett AG, Швейцарыя, а ў конкурсе рэкламных кампаній – рэкламнае агенцтва «Усход», Расія.
 
Поўны спіс пераможцаў можна прагледзець тут.
x