Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

17.04.2012

«Усе Беларусы» крочыць па планеце

Па выніках народнага галасавання ў конкурсе «Рэйтынг рунета» Usebelarusy.by заняў месца сярод лідараў беларускіх сайтаў-удзельнікаў у намінацыі Парталы.

Цэлы месяц інтэрнэт-карыстальнікі выстаўлялі ацэнкі вэб-рэсурсам. І вось, некалькі дзён таму стала вядома, што праект Усе Беларусы лідзіруе сярод беларускіх рэсурсаў, якія падалі заяўку на ўдзел.

Штогод у Рэйтынгу Рунета праходзіць прэмія за лепшыя інтэрнэт-праекты ў сваёй намінацыі. Дадзены праект з’яўляецца інтэрактыўным інструментам для абрання вядучых ігракоў у сферы інтэрнэт-маркетынгу.

Конкурс праходзіць у тры этапы:
 
  • Першы этап: наведвальнікі ў межах спецыяльнага інтэрфэйса праглядаюць прапанаваны для ацэнкі сайт-намінант і выстаўляюць ацэнку па пяцібальнай шкале. Алгарытм падбору забяспечвае максімальна аднолькавую колькасць дэманстрацый для ўсіх удзельнікаў конкурса.
  • Другі этап: у працу ўключыцца журы конкурса, якое вызначыць фіналістаў у кожнай намінацыі. У склад журы кожнай намінацыі ўваходзяць прадстаўнікі адпаведнага бізнесу і эксперты. У другім туры кожны з членаў журы ацэніць намінантаў па 2-3 рэлевантных катэгорыях. Вылічваецца сярэдні бал і вызначаецца ТОП-10 удзельнікаў.
  • Трэці этап: удзельнікі экспертнага савета і члены журы адпаведных намінацый складаюць сваю тройку лідараў у кожнай намінацыі. Канчатковыя месцы вызначаюцца частатой траплення сайтаў у «тройкі» экспертаў.

 
Верым, што Usebelarusy.by будуць уключаны мінімум у першую дзесятку сярод усіх сайтаў-удзельнікаў Рэйтынгу ў намінацыі Парталы.

Праект распачаў працу 20 снежня 2011 года. Яго папулярнасць сярод беларусаў і добрыя пазіцыя ў рэйтынгу сярод беларускіх парталаў даказалі, што беларусам ёсць, што сказаць. За 4 месяцы працы яго наведванне дасягнула 67 235 карыстальнікаў.

Думаем пра Беларусь. Вандруем па Беларусі. Пішам пра Беларусь.
x