Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

17.04.2012

Business Analyst Conference – Analyst Days

25-26 мая 2012 года ў Мінску адбудзецца Міжнародная канферэнцыя па бізнэс-аналізу «Analyst Days».
 
Analyst Days – гэта новае ўнікальнае мерапрыемства, прысвечанае тэме бізнэс-аналізу якое заклікана стаць вядучай канферэнцыяй на прасторы СНД і адным з галоўных мерапрыемстваў ва Ўсходняй Еўропе.
 
Бізнес-аналіз з’яўляецца найважнейшым звяном у перадачы патрабаванняў замоўцы распрацоўшчыкам праграмнага прадукта. Ад таго, наколькі дакладна сфармуляваны патрабаванні, залежыць якасць працы і задаволенасць кліента.
 
Сярод дакладчыкаў канферэнцыі:
 
  • Пол Тэрнэр (Вялікабрытанія) з дакладам пра ўплыў сістэмнага мыслення на бізнэс-аналітыка;
  • Адрыян Рыд (IIBA, Вялікабрытанія), які распавядзе пра каштоўнаць ролі бізнэс-аналітыка ў арганізацыі;
  • Зміцер Бязуглы (Масква, «Сістэмны падыход) з дакладам пра арганізацыйныя структуры;
  • Сяргей Мартыненка (кампанія Colvir, Масква), вядомы крытык традыцыйных падыходаў аналізу вытворчых плыняў;
  • Аляксандр Байкін, кіраўнік суполкі uml2.ru, навучыць, як правільна стартаваць распрацоўку вялікай інфармацыйнай сістэмы;
  • Михал Карпаў (Яндэкс), вядомы спецыяліст па product management, распавядзе, як у Яндэксе рыхтуюць прадукты.
  • Школу Сістэмнага Аналізу (Масква) прадставіць адзін з яе арганізатараў – Дзяніс Бяскоў.
Беларускія кампаніі прадставяць Марыя Бандарэнка і Кацярына Тупчык (Generation P), Itransition і шэраг іншых. Таксама прагучаць даклады спецыялістаў з EMC, Epam Systems, Custis, TEAM International і інш.

На наступны дзень канферэнцыі пройдуць майстар-класы вядучых спецыялістаў па метадах распрацоўкі новых прадуктаў (Зміцер Бязуглы, System Approach) і практыках выкарыстання use cases (Аляксандра Байкіна).
 
Арганізатар мерапрыемства – «Лабараторыя тэставання» (Масква), заснавальнік вядомых міжнародных канферэнцый SQA Days, Application Developer Days, Software Project Management Conference, сумесна з парталам для менеджараў праект і бізнэс-аналітыкаў у ІТ – PMBA і пры інфармацыйнай падтрымцы Webcom Media®.
 
Зарэгістравацца на ўдзел можна на сайце канферэнцыі.
x