Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

16.04.2012

Гэта павінен ведаць кожны!

Засталося ўсяго тры дні да адкрыцця IV Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы квадрат». Напярэдадні пачатку працы дырэкцыя Фестывалю дае неабходныя рэкамендацыі і інструкцыі акрэдытаваным удзельнікам.

19 красавіка з 9.00 і на працягу ўсяго дня адбываецца рэгістрацыя і акрэдытацыя ўдзельнікаў Фестывалю. Пажадана прыбыць у Нацыянальную бібліятэку Беларусі да 10.00, каб паспець на ўсе мерапрыемствы дня. Уваход – з боку рэстарана «Мегаполіс».

Стойка рэгістрацыі будзе размешчана на першым паверсе. Спісы акрэдытаваных удзельнікаў складзены згодна з алфавітам акрэдытаваных кампаній.

Беражыце канверт з запрашальнікамі: менавіта яны і толькі яны даюць магчымасць наведвання Фестывалю. Нават калі вы прыедзеце на Фестываль на наступны дзень, але без запрашальніка, вам давядзецца вярнуцца за ім, нягледзячы на тое, што вы ёсць у спісах. Тыя самыя правілы дзейнічаюць і пры наведванні вячэрніх мерапрыемстваў Фестывалю.

Атмасфера Фестывалю адрозніваецца ад спецыялізаваных канферэнцый. Вы можаце самастойна вызначаць свой маршрут па Фестывалi, выбіраючы найбольш цікавыя для вас майстар-класы, якія адбываюцца адначасова ў некалькіх залах.

З зацверджанай праграмай можна азнаёміцца тут.

У праграму Фестывалю могуць быць унесены нязначныя змены і дадаткі, таму ўважліва сачыце за навінамі.

На вечарыны ў Robinson club і назад, а таксама на вечарыну ў Нацыянальнай школе прыгажосці будзе арганізавана дастаўка аўтобусамі. Асабісты транспарт вітаецца.

Для тых, хто яшчэ не паспеў набыць акрэдытацыю на Фестываль, нагадваем, што гэта можна зрабіць толькi да 16 красавіка ўключна!


Для набыцця акрэдытацыі на ўсе мерапрыемствы Фестывалю спампуйце і запоўніце бланк-заяўку і адпраўце яе на info@adfest.by. Кошт акрэдытацыі складае 2 600 000 + ПДВ 20%. Дзённыя білеты на Фестываль можна будзе набыць пасля 12.00 19 красавіка. Кошт білета на наведванне 1 дня Фестывалю 19 і 20 красавіка складае 500 000 бел.руб., 21 красавіка – 350 000 бел.руб., уваходныя білеты не даюць магчымасці наведвання цырымоніі ўзнагароджання, Фестывалю і вячэрніх мерапрыемстваў.

Жадаем Вам правесці час на Фестывалі ў пазітыўнай, творчай атмасферы з максімальна эфектыўным вынікам. Да сустрэчы на Фестывалі!
x