Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

21.03.2012

Багаты не той, у каго шмат грошай, а той, хто ўмее іх расходаваць

Выдаткуйце грошы на тое, каб ведаць, што вы робіце.
Дональд Трамп. Амерыканскі бізнесмен, медыямагнат.

Усё яшчэ знаходзячыся ва ўмовах крызісу і адчуваючы наступствы фінансавай і эканамічнай нестабільнасці, сусветны рынак маркетынгавых даследаванняў такі «падняўся з каленяў» і актыўна нарошчвае свае аб’ёмы і «вытворчыя магутнасці».
 
Колькасныя паказчыкі стану рынку маркетынгавых даследванняў фарміруюцца пад уплывам і пры дапамозе разнастайных фактараў. Адно з самых відных месцаў у гэтым шэрагу займае кошт правядзення маркетынгавага даследавання для кліента. Аналізуючы кошты на правядзенне даследчых прац на Беларусі, да прыкладу, у Расіі і Украіне, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што беларуская рэчаіснасць адрозніваецца сваёй ліберальнасцю і гнуткасцю.
 
Дык у чым жа заключаны змест і асаблівасці фарміравання коштаў на маркетынгавыя даследаванні на Беларусі? У некаторай ступені гэты працэс падобны на паездку ў аўтамабілi!
 
Давайце разгледзім гэты аспект на прыкладзе аўтамабіля, чые асноўныя элементы вельмі падобныя да артыкулаў расходаў у бюджэце даследавання.
 
Бензін не робіцца больш танным!

 

Паліва, гэта значыць тое, без чаго аўтамабіль не паедзе, – гэта праца інтэрв’юераў і супервайзераў. Менавіта ад якасці іх працы залежыць якасць атрыманай цягам палявога этапа інфармацыі. Інтэрв’юеры і супервайзеры – гэта тыя людзі, чыя цяжкая і карпатлівая праца часта не дастаткова высока ацэньваецца, але менавіта іх праца шмат у чым вызначае поспех усяго даследчага праекта. Кошты на паліва растуць. Аналагічная сітуацыя і з аплатай працы інтэрв’юераў. За якасную працу варта плаціць і падтрымліваць аплату працы на прыстойным узроўні, нягледзячы на рост коштаў і зніжэнне якасці жыцця. Прынамсi, імкнуцца да гэтага.

Усе чатыры колы

Iстотны ўплыў на вынікі даследавання аказвае і праца людзей, якія ўводзяць сабраныя інтэрв’юерамі дадзеныя ў камп’ютэр. Працу гэтых супрацоўнікаў можна параўнаць з працай колаў аўтамабіля – дастаткова манатоннай. Але надзвычай важнай. Інфармацыя, сабраная інтэрв’юерамі пад кіраўніцтвам супервайзераў, павінна быць без скажэнняў алічбавана (ручны ўвод з клавіятуры). Дакладнасць і педантычнасць – аснова гэтага занятку, які заслугоўвае прыстойнай узнагароды. Вы ж не эканоміце на праверцы і рэгуліроўцы вуглоў устаноўкі колаў, не забываецеся на своечасовую накачку шын?
 
Контроль, або Калі загараецца чырвоная лямпачка…

Лямпачкі на панэлі кіравання – гэта праца кантралёраў, г.зн. супрацоўнікаў, адказных за праверку якасці сабранай інфармацыі. У выпадку збою ў працы механізма менавіта ад іх падаецца трывожны сігнал. Падтрымка «баявой гатоўнасці» гэтых лямпачак – таксама артыкул выдаткавання любога даследчага праекта.
 
Важная дробязь!

Таксама ніводнае даследаванне немагчыма правесці без інструментарыя (і яго тыражу): анкет, гайдаў, інструкцый інтэрв’юерам, картак і г.д. Гэта так званыя расходныя матэрыялы для аўтамабіля: свечы запальвання, фільтры, тармазныя калодкі, амартызатары, пылнікі, масла і г.д. Здаецца, дробязі. Але якія важныя дробязі.
 
Гараж або платная стаянка?

Немалаважную ролю ў выпадку даследавання, якое праводзіцца метадам фокус-групавых дыскусій, пры фарміраванні кошту адыгрывае наяўнасць уласнага гаража – фокус-групавой студыі: уласны гараж будзе для аўтаваладара значна танней за арэнду месца на стаянцы.
 
У чыіх руках рулявое кола?

І, вядома, які ж аўтамабіль без шафёра? Менеджар праекта і ёсць ён самы. Прыстойны ўзровень ведаў, высокі ўзровень майстэрства, беззаганнасць рухаў дазваляюць даследчыку не проста выконваць традыцыйныя манеўры, але і стаць сапраўдным асам «кіравання», здольным на фігуры найвышэйшага пілатажу – складаныя з пункту погляду метадалогіі даследаванні. Зразумела, што праца спецыяліста, ад якога залежыць увесь ход даследаванняў апрыёры не можа нізка аплочвацца.

Ці ёсць карта пад рукой?

Падчас «вандроўкі» даследчык мае карту маршрута – запыт, які для яго падрыхтаваў замоўца. І чым прасцей і падрабязней складзена карта, тым прасцей даследчыку пракладаць шлях да сваёй запаветнай мары.
 
Што па чым…

Прыблізныя расцэнкі маркетынгавага даследавання для беларускага рынку ў залежнасці ад абранага метаду прыведзены ў табліцы.


 
  
Гэтыя расцэнкі не прэтэндуюць на абсалютную ісціну. Безумоўна, важна ўлічваць геаграфію даследавання, метад, ступень дасягнення мэтавай аўдыторыі, аб’ём прац (цалкам верагодна, што выніковы кошт прац будзе зніжаны праз вядомы «эфект маштабу») і іншыя фактары, якія ўплываюць на выніковы кошт. Аднак прапанова агенцтва правесці нацыянальнае даследаванне шляхам асабістых інтэрв’ю па месцы жыхарства рэспандэнта, з працягласцю сумоўя 40 хвілін за 4.5 даляры за адну анкету выклікаюць вялікія сумненні і прымушаюць задумацца!
 
Аўтамабіль – сродак, які дазваляе кіроўцу і пасажырам з найменшымі часавымі і фізічнымі затратамі дасягнуць патрэбнага пункту назначэння. Даследаванне – сродак, які дазваляе маркетолагам і кіраўнікам усіх узроўняў дасягнуць мэты – зразумець сутнасць праблемы і магчымыя шляхі яе вырашэння. Дык ці ёсць сэнс эканоміць на гэтым сродку? Толькі ад вас залежыць, на якім «жалезным кані» вы будзеце праходзіць свой шлях да поспеху.

    
 
Зрабі свой выбар правільным!
x