Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

27.02.2012

Цяпер дамены .BY рэгіструюцца вокамгненна

Рады паведаміць, што з сённяшняга дня зарэгістраваць дамен .BY у Active Technologies стала нашмат прасцей. Адменена працэдура абавяковага ўзгаднення з Адміністратарам даменнай зоны, якая раней магла займаць некалькі дзён. Цяпер вас нішто не аддзяляе ад жаданага дамена: абярыце імя і атрымайце яго ў сваё распараджэнне адразу пасля аплаты.
 
Яшчэ адзін прыемны дадатак – адмена рэзервавання дамена карыстальніка да яго аплаты. Гэта значыць, што ніхто не будзе ўтрымліваць за сабой імя, якое вы здольны забраць ужо сёння. Таксама для даменаў у зоне .BY запрацаваў сервіс WHOIS.
 
Для кліентаў Active Technologies — афіцыяльнага рэгістратара даменаў .BY, — працэс рэгісрацыі поўнасцю аўтаматызаваны. Паўторная працэдура адбываецца ў спрошчанай форме і нават не патрабуе запаўнення анкетных дадзеных. Вы таксама атрымаеце зручную панель кіравання, сістэму аўтаматычных паведамленняз пра тэрміны заканчэння аплаты (па тэлефоне, SMS, e-mail — на выбар), бясплатны DNS-паркінг, тэхпадтрымку 24/7 і шэраг іншых прыемных пераваг.
 
Атрымайце дамен зараз!
x