Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

28.02.2012

Спяшацца выгадна! Акрэдытацыя на «Белы Квадрат»

1 сакавіка скончыцца апошні этап, які дае магчымасць скарыстацца бонусамі і зніжкамі пры атрыманні акрэдытацыі на Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат». Матывавальная сістэма зніжак дапамагае істотна зэканоміць тым, хто не марудзіць. Таму прынцып «спяшайся павольна» тут абсалютна неактуальны – спяшацца выгадна!
 
З 19 па 21 красавіка Фестываль у чацвёрты раз збярэ ў Мінску дэлегатаў больш як з 20 краін. Цікавая конкурсная праграма, журы з лепшых прафесіяналаў рэкламных рынкаў СНД і Еўропы, карысныя і эфектыўныя практычныя майстар-класы, вясёлыя вечарыны, цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў – усё гэта Фестываль «Белы Квадрат»!
 
Акрэдытацыя дае права на наведванне ўсіх мерапрыемстваў Фестывалю: выставачнай экспазіцыі, цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў, прэс-канферэнцыі з членамі журы, вечарын, але галоўнае – навукова-адукацыйнай праграмы Фестывалю, якая ў гэтым годзе будзе прадстаўлена больш як сарака практычнымі майстар-класамі з удзелам вопытных прафесіяналаў сусветнай маркетынгавай індустрыі.
 
З папярэдняй праграмай IV Міжнароднага Фестывалю маркетынгу і рэкламы можна азнаёміцца тут.
 
Кошт акрэдытацыі для аднаго прадстаўніка ад арганізацыі:
 
 
Пры рэгістрацыі двух супрацоўнікаў прадастаўляецца зніжка ў памеры 5%, а пры заяўленні трох і больш прадстаўнікоў – 10%. Удзельнікі папярэдніх Фестываляў, майстар-класаў, маркетынгавага воркшопа таксама карыстаюцца бонусамі. Адзін акрэдытываны ўдзельнік мінулых гадоў атрымлівае зніжку 5%, два і больш – 10%.
 
Набыць акрэдытацыю можна спампаваўшы на сайце Фестывалю бланк-заяўку і даслаўшы яе па факсе або электроннай пошце info@adfest.by, або звярнуўшыся па тэлефоне ў Дырэкцыю Фестывалю РА «Белая Карона»: +375 17 2174171; +375 17 2174161; +375 29 3974171.
 
З партнёрамі Фестывалю можна азнаёміцца тут.
x