Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

23.02.2012

Карпаратыўнае навучанне на 90% эфектыўнейшае: формула ад САТЫА

Па дадзеных расійскіх даследаванняў для кампаній, якія ажыццяўляюць карпаратыўнае навучанне, галоўнай мэтай з’яўляецца не проста развіццё навыкаў, а ўкараненне іх у штодзённую практыку працы персанала. Пры гэтым толькі 10% кампаній дасягаюць пастаўленай мэты.
 
Калі варта задумацца пра карпаратыўнае навучанне?

Калі вы хочаце навучыць 1-2 супрацоўнікаў – лепш падабраць для іх індывідуальную праграму навучання ў адпаведнай сферы, як напрыклад, праграма NIMA для маркетолагаў. Калі неабходнасць у навучанні па адным напрамку ёсць у 8 і больш чалавек, – эфектыўней і больш выгадна з фінансавага пункту погляду (у разліку на 1 супрацоўніка) арганізаваць карпаратыўны трэнінг.
 
Карпаратыўнае навучанне – якая яго задача?
 
Даць канкрэтным супрацоўнікам з канкрэтнай арганізацыі ўменні і навыкі з улікам:
 
  • стратэгічных задач кампаніі і мэтаў навучання;
  • разрыву паміж рэальным і неабходным узроўнем ведаў, уменняў і навыкаў;
  • выконваемых функцый: зараз і пасля навучання;
  • карпаратыўнай культуры кампаніі.
     
Як атрымаць патрэбны вынік ад выдаткаваных на карпаратыўнае навучанне грошай?

  • Мы ніколі не прапануем вам стандартны трэнінг. Бо ваша кампанія не стандартная! Яна ўнікальная, таксама як і ўсе вашыя супрацоўнікі. Таму трэнінг будзе распрацаваны сыходзячы з патрэб толькі вашай кампаніі. Гэта значыць, што вы не мусіце плаціць за «стандартныя» веды, якія, хутчэй за ўсё, вам не патрэбны. 
  • На умовах дамовы мы гарантуем вам паспяховае ўкараненне навыкаў, атрыманых на трэнінгу.
 
Як працуем мы?

Карпаратыўны трэнінг – гэта толькі 10% ад працы, якую вы атрымліваеце. Нашы спецыялісты суправаджаюць вас на працягу 10 этапаў работ:
 
1. Знаёмства з кампаніяй. На гэтым этапе мы ўплываем на першасныя патрэбы ў навучанні, ставім першыя задачы для аўдыту.
2. Перадтрэнінгавы аўдыт. Знаёмства з сапраўднай сітуацыяй, аналіз, карэкціроўка (у выпадку неабходнасці) пастаўленых задач навучання, складанне праграмы навучання.
3. Вызначэнне зместу, форм і метадаў навучання.
4. Выбар і зацвярджэнне трэнераў для правядзення трэнінгаў, знаёмства з трэнерам.
5. Падрыхтоўка да трэнінгу, распрацоўка праграмы навучання, якая падыходзіць менавіта вам.
6. Карэкціроўка праграмы ў адпаведнасці з пажаданнямі кампаніі (пры захаванні эфектыўнасці праграмы).
7. Арганізацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку і матывацыя супрацоўнікаў на навучанне.
8. Правядзенне трэнінгу.
9. Перадача стандартаў работ, распрацаваных пад час трэнінгу і перадтрэнінгавай падрыхтоўкі.
10. Кантроль укаранення атрыманых на трэнінгу ведаў у працу супрацоўнікаў.
 
Мы кожны раз ствараем унікальны прадукт, запрашаем менавіта тых спецыялістаў, досвед і веды якіх у найвышэйшай ступені адпавядаюць вашым патрэбам.
 
Пакіньце заяўку на правядзенне карпаратыўнага трэнінгу, і каардынатар праекта звяжацца з вамі.
 
Або адразу звяртайцеся да нас:
Кіраўнік напрамкаў Карпаратыўнае навучанне і Кансалтынг
Кацярына Прохаравіч
Кантактная інфармацыя:
ЦСБТ САТЫА, Беларусь, 220030
г. Мінск, вул. Карла Маркса, 15, офіс 410,
тэл/факс: +375 (17) 321-22-91 (93)
GSM: +375 (29) 115-97-76
+375 (29) 862-89-94
prohorovich@satio.by
www.satio.by, www.bestbrand.by
 
x