Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

22.02.2012

Спяшацца выгадна! Хутка DEADLINE!

Засталося менш за два тыдні, каб паспець скарыстаца бонусамі і зніжкамі пры падачы конкурсных прац на Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат». Апошні этап матывавальнай сістэмы зніжак, якая дазваляе істотна зэканоміць тым, хто не марудзіць, скончыцца 1 сакавіка. Таму прынцып «спяшайцца павольна» тут абсалютна неактуальны  – «спяшацца выгадна!»
 
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца рэкламныя, брэндынгавыя і камунікацыйныя агенцтвы, дызайн, прома і продакшн-студыі, выдавецтвы і тыпаграфіі. Выстаўленне на конкурс адразу некалькіх прац не толькі павялічвае шансы на перамогу, але і дапамагае эканоміць. Пры падачы адным агенцтвам 5 і больш прац з розных намінацый прадастаўляецца зніжка ў памеры 10%, а калі колькасць прац больш за 10, зніжка дасягае 20%!
 
На Фестывалі «Белы Квадрат» 11 конкурсаў, кожны з якіх прадстаўлены шматлікімі намінацыямі.


 
 
Падаць працу проста і зручна! Заходзьце на сайт Фестываля www.adfest.by, знаёмцеся з конкурсамі і намінацыямі і загружайце на яго свае лепшыя працы! Пасля чаго яны пройдуць праверку і стануць даступнымі для ўсіх наведвальнікаў сайта, у тым ліку і патэнцыйным кліентам. Ужо даступна электронная рэгістрацыя работ на сайце. Рэгіструйцеся!
 


З 19 па 21 красавіка
Фестываль у чацвёрты раз збярэ ў Мінску дэлегатаў больш як з 20 краін. Цікавая конкурсная праграма, журы з лепшых прафесіяналаў рэкламных рынкаў СНД і Еўропы, карысныя і эфектыўныя практычныя майстар-класы, вясёлыя вечарыны і яскравая, тэатралізаваная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў – усе гэта Фестываль «Белы Квадрат»!
 
Усю падрабязную інфармацыю пра тое, як стаць удзельнікам Фестываля, Вы можаце атрымаць на афіцыйным сайце, а таксама ў Дырэкцыі Фестываля  –  РА «Белая Карона»: +375 17 2174171; +375 17 2174161; +375 29 3974171 або па электроннай пошце info@adfest.by.
 
З партнёрамі Фестываля можна азнаёміцца тут.
x