Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

09.02.2012

Не пагаджайцеся на кампраміс з нядобрасумленнымі хосцерамі

Тэхпадтрымка лаецца?

Сайт вісіць?

Засталіся сам-насам з праблемай?


Бясплатны хостынг для ўсіх, хто паспеў на ўласным досведе адчуць наступствы няправільнага выбару хостынг-правайдара. Акцыя «Кампенсацыя выдаткаў» будзе дзейнічаць увесь 2012 год!

Удзельнікамі могуць стаць усе, хто аплаціў паслугі любога хостынг-правайдара на некалькі месяцаў наперад і паспеў расчаравацца ў іх якасці. Не трэба чакаць, пакуль скончыцца тэрмін дамовы, каб пачаць карыстацца паслугамі найвышэйшага ўзроўню. Дастаткова проста:
 
  • Прыйсці ў офіс Active Technologies;
  • Пацвердзіць факт аплаты паслуг іншага правайдара (квіток, рахунак, дамова – на ваш выбар);
  • Бясплатна атрымаць абслугоўванне на ўвесь перыяд, аплачаны ў іншага хостара, разам з пакетам бонусаў і зніжак ад нашых партнёраў!
Адзінае, што вам трэба аплаціць, – гэта адзін месяц абслугоўвання, які будзе вам кампенсаваны зусім бясплатна пасля заканчэння асноўнага перыяду прадастаўлення паслуг.

Як толькі вы робіцеся кліентам Active Technologies, вы атрымліваеце такія бясплатныя бонусы, як тэхпадтрымка ў рэжыме 24/7, кансультацыі першакласных спецыялістаў па пытаннях працы сервераў, а таксама зніжкі і падарункі ад нашых партнёраў. У тым ліку:
 
  • Зніжка 20% на любыя паслугі мультымедыйнай сістэмы прасоўвання і продажу у інтэрнэце Magazinga;
  • Зніжка 30% ад Copiny — правайдара інавацыйных сэрвісаў для павышэння эфектыўнасці камунікацыі бізнесу са сваімі кліентамі ў сацыяльных сетках;
  • Плюс 20% бонуса да агульнага бюджэту замовы (пры замаўленні ад 3 млн рубл. і больш) на рэкламную кампанію ў Яндэксе ад Webcom Media®;
  • Зніжкі ад Allsoft.by на ліцэнзаванае праграмнае забеспячэнне;
  • 150 000 бясплатных паказаў у «Чырвонай банернай» пры першасным замаўленні віртуальнага хостынгу на адзін год, вылучанага сервера, VPS або CloudServer на любы тэрмін.

Паспытаўшы аднойчы якасны бесперабойны сэрвіс, вы ўжо ніколі не зможаце пагадзіцца на кампраміс з нядобрасумленнымі пастаўшчыкамі паслуг. Пачынайце зараз!
x