Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

27.12.2011

Маркетынгавая прэмія «Энергія Поспеху»

Усе заяўленыя праекты на ўдзел у 10 намінацыях прэміі «Энергія Поспеху-2011» перададзены на ацэнку Экспертнаму Савету. Менш за месяц засталося да Цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў Конкурса. 20 студзеня мы даведаемся пра імёны лепшых у айчынным маркетынгу.

Напярэдадні Новага года мы правялі бліц-апытанне, задаўшы тры галоўныя пытынні міжнароднаму партнёру Прэміі «Jay Abraham School of Business Growth» і ўдзельнікам-намінантам.

  • Якая на вашу думку роля маркетынгу для кампаніі ў сучасных умовах?
  • Як вы лічыце, што можа даць кампаніі ўдзел у такім праекце, як прэмія ў вобласці маркетынгу «Энергія Поспеху»?
  • Якія вашы пажаданні намінантам Прэміі-2011?

Алег Паўлаў, выканаўчы дырэктар «Jay Abraham School of Business Growth» Рыга, Латвія, міжнародны партнёр Прэміі «Энергія Поспеху».

1. Маркетынг і інавацыі – гэта інвестыцыі ў бізнес, астатняе – затраты. Так калісьці сказаў Пітэр Друкер. Такая думка ўяўляецца ў наш час усё больш актуальнай. Вызначэнняў маркетынгу шмат, мы, у Школе Джэя Абрахама прытрымліваемся наступнага: «Маркетынг – навучанне кліента таму, як вырашыць яго праблемы пры дапамозе вашага прадукта». Гэта навучальны маркетынг, бяспройгрышны, эфектыўны інструмент у працы кампаніі, які павялічвае продаж у шмат разоў. Менавіта гэта мы лічым галоўнай задачай маркетынгу – рэальнае павелічэнне рэальнага продажу. Мы ўсе ведаем, што ў аснове любога паспяховага бізнесу ляжыць паспяховы маркетынг. Роля такога маркетынгу ў кампаніі наўрад ці можна пераацаніць.

2. Знакамітая якасць японскіх тавараў бярэ пачатак у адным з пастулатаў Эдварда Дэмінга: «тое, что нельга вымерыць, нельга палепшыць». Конкурсы і ўзнагароды – гэта свайго роду вымярэнне дасягненняў лаўрэатаў. Таму ўдзел у «Энергіі Поспеху» – гэта ўмова развіцця маркетынгу ў вашай кампаніі, незалежна ад таго, выйграеце вы або не. Вас «вымераць», гэта значыць – вы зможаце палепшыць тое, што вы робіце. Працэс удасканальвання бясконцы. Але павенен мець кропку адліку.

3. Выйграўшы ў іншых сёння, заўтра вам давядзецца выігрываць у саміх сябе. Спаборнічайце самі з сабой. Гэта найбольш высакародны і эфектыўны від спаборніцтваў. Мы ўсе ведаем, што для таго, каб заўтра застацца на тым жа месцы, дзе мы знаходзімся сёння, нам трэба вельмі хутка бегчы.

Вялянціна Міцкевіч, загадчык аддзела маркетынгу Завода жалезабетонных маставых канструкцый ААТ «Дорбудіндустрыя».

1. Што, на ваш погляд, можа даць «Энергія Поспеху» беларускаму маркетынгу?

На мой погляд, беларускі маркетынг зараз знаходзіцца ў самай актыўнай стадыі свайго станаўлення і прыносіць адчувальную практычную карысць бізнесу. Таму для яго далейшага развіцця проста неабходны і вельмі актуальны такі інструмент, як граматна арганізаваны конкурс «Энергія Поспеху». Для ўдзельнікаў гэта своеасаблівая пляцоўка для дэманстрацыі сваіх вынікаў у маркетынгу, абмен інавацыйнымі ідэямі з калегамі, ды і проста элементарнае павышэнне асабістай кваліфікацыі.

2. Чаму вы прымаеце ўдзел у Конкурсе?

Наша прадпрыемства валодае вялікім досведам удзелу ў разнастайных конкурсах, у «Энергіі Поспеху» ўдзельнічаем упершыню і лічым гэтую падзею добрым стымулам для далейшага ўдасканальвання. Бо лепшым можна стаць не падчас падрыхтоўкі да работы (праекту), а цягам яе выканання.

3. Які праект вы прадастаўляеце і чаму лічыце яго вартым у барацьбе за перамогу ў конкурсе «Энергія Поспеху»?

У якасці конкурснай работы прадаставілі праект у намінацыі «Таварны партфель». Задачай нашага праекта было даследаваць эфектыўнасць таварнага партфеля, рэалізаванага на рынку ў адпаведнасці з асноўнымі мэтамі прадпрыемства. Спадзяёмся, што наш праект заслугоўвае ўвагі Журы конкурса і атрымае аб’ектыўную ацэнку.

Таццяна Паляшчук, нам. Дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат».

1. У першую чаргу, усведамленне важнасці і прасоўванне беларускага маркетынгу праз высокакваліфікаваныя кадры. Неабходнасць тэзісна і лагічна сфармуляваць маркетынгавую актыўнасць прадпрыемства ў фармаце конкурснага праекта прымушае апрацаваць вялікую колькасць інфармацыі, як унутранай, так і знешняй. Усё гэта, безумоўна, станоўча скажацца на ўзроўні прафесіяналізму і аналітычных навыках.

2. Удзел у конкурсе – добрая нагода падвесці вынікі. Праект у сціслым, тэхнічным выглядзе адлюстроўвае працу аддела за год. Гэта дапамагае зірнуць на сябе з боку, вылучыць слабыя бакі і парадавацца моцнымі.

3. У гэтым годзе мы ўпершыню ўдзельнічаем у конкурсе і прадстаўляем адразу два ўзаемазвязаныя праекты «Аптымізацыя і абнаўленне таварнага партфеля ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» і «Прасоўванне абноўленага таварнага партфеля ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат».

Юлія Загорнікава, маркетолаг ААТ «Камінтэрн».

1. «Энергія Поспеху» – магчымасць падвесці вынікі сваёй працы, атрымаць ацэнку вядучых спецыялістаў у сферы маркетынгу і вызначыць узровень маркетынгу сваёй кампаніі.

2. Удзел у Конкурсе дазваляе не толькі заявць пра сябе, але і падзяліцца досведам, пераняць веды іншых прадпрыемстваў, зарадзіцца станоўчай энергіяй, каб развівацца далей.

3. Наш праект цікавы не толькі з пункту погляду маркетынгавых падыходаў, але і сацыяльным значэннем – прасоўваннем моды ў масы, выхаваннем добрага густу ў моцнай паловы чалавецтва.

Нэллі Гурэшыдзэ, загадчык службы маркетынгу СП «Фрост і К» ААТ.

1. На маю думку, «Энергія Поспеху» павінна максімальна папулярызаваць маркетынг на Беларусі, садзейнічаць яго далейшаму прасоўванню і росту, а таксама заклікаць айчынныя прадпрыемствы весці свой бізнес менавіта з пазіцыі маркетынгу. Бо недарэмна ж кажуць, што маркетынг – гэта філасофія бізнесу.

2. Мы з’яўляемся маркетынгава-арыентаванай кампаніяй і для нас надзвычай важна незалежная і прафесійная ацэнка нашай дзейнасці, менавіта таму, вось ужо другі раз, мы прымаем удзел у «Энергіі Поспеху». У нашых планах на будучае – быць нязменным удзельнікам прэміі.

3. У гэтым годзе мы прадстаўляем два праекты – у намінацыі «Беларусь» і «Лепшае карпаратыўнае выданне». Мы самі станоўча ацэньваем вынікі, якія прадстаўлены ў праектных працах, і спадзяёмся, яны будуць высока ацэнены прафесійным журы конкурса.

Марк Вільчэўскі, загадчык Бюро вывучэння рынкаў і коштавай палітыкі холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў».

Наша галоўная мэта ўдзелу ў конкурсе – павысіць прафесійны ўзровень маркетолагаў і ўзмацніць імідж Кампаніі. Кожны з чатырох заяўленых на Конкурс праектаў: «Сетка фірменных крам на рынке Рэспублікі Беларусь», «Афіцыйны сайт ЗАТ «ХК «Пінскдрэў», «Даследаванне рынка мэблі РБ», «Рэкламная акцыя «Спампаваць зніжку!» прынёс прадпрыемству прыбытак на некалькі мільярдаў беларускіх рублёў і варты галоўнага прыза Прэміі.

Ірына Петрушко, загадчык аддзела маркетангу ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання».

1. Перш за ўсё, гэта стымул да эфектыўнага развіцця беларускага маркетынгу, што, спадзяёмся, пазбавіць ад адчування «бегу з перашкодамі» на шляху станаўлення маркетынгу на айчынных прадпрыемствах!

2. Каб атрымаць адэкватную ацэнку сваёй прафесійнай кампетэнтнасці і абранай маркетынгавай стратэгіі нашай кампаніі.

3. Назва нашага праекта: «Інавацыі на экспарт – стратэгія поспеху». Яна ў поўнай меры дэманструе рэалізацыю маркетынгавага падыходу пры распрацоўцы і прасоўванні экспартаарыентаванай прадукцыі нашай кампаніі. Эфектыўнасць прадастаўляемай стратэгіі пацвярджаецца высокімі канкурэнтнымі пазіцыямі на знешнім рынку і заслугоўвае высокай ацэнкі.

Кацярына Дударава, маркетолаг ААТ «Магілёўская фабрыка марозіва».

1. Прэмія «Энергія Поспеху» стварае дыялогавую пляцоўку, на якой маркетолагі разнастайных арганізацый (незалежна ад формы ўласнасці, вядомасці на рынку або колькасці супрацоўнікаў) могуць не толькі абменьвацца досведам, але і атрымаць аб’ектыўную ацэнку і параду ад прафесіяналаў.

2. Удзел у конкурсе – гэта, у першую чаргу, магчымасць самому сістэматызаваць і прааналізаваць сваю работу, а таксама атрымаць ацэнку сваёй працы з боку прафесійнага журы і Экспертнага савета Прэміі.

3. У Прэміі удзельнічаем упершыню і хочацца распавесці пра ўсё, чаго мы дасягнулі за апошнія гады. Таму бяром удзел адразу ў 4 намінацыях.

Запрашаем вас на ўрачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод лаўрэатам прэміі ў вобласці маркетынгу «Энергія Поспеху», якая адбудзецца 20 студзеня 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Аргкамітэт прэміі
Кантактная інфармацыя
+375 029 658 45 17, +375 044 790 25 35
e-mail: info@eventgm.by
сайт: www.eventgm.by


x