Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
24.11.2011

Прыём заявак на конкурс «Лепшы аптымізаваны сайт года» завершаны!

23 лістапада завяршыўся прыём заявак на конкурс «Лепшы аптымізаваны сайт года». У гэтым годзе ўдзел у мерапрыемстве прымуць уладальнікі і аптымізатары больш за 100 праектаў. Галоўны прыз – Apple iPad 2 16Gb Wi-Fi + 3G, прадастаўлены генеральным партнёрам мерапрыемства – кампаніяй Seopult.ru!

Нагадаем, што праекты на конкурс прымаліся ў трох намінацыях:

- «Лепшы аптымізаваны каменцыйны сайт»;
- «Лепшы аптымізаваны некамерцыйны сайт»;
- «Лепшы аптымізаваны студэнцкі праект» (для персанальных сайтаў студэнтаў беларускіх ВУЗаў).

Ацэньваць сайты будзе конкурснае журы пад старшынствам Сяргея Царыка, дырэктара беларускага напрамку групы кампаній Webcom Media®. У склад журы традыцыйна ўвайдуць самыя дасвечаныя і прафесійныя «ігракі» як беларускай, так і замежнай інтэрнэт-прасторы. А менавіта: Дзяніс Гур’еў, Сяргей Скараход, Аляксей Штароў, Мікалай Еўдакімаў, Васіль Ткачоў, Антон Зялёнка. Крытэры ацэнкі можн азнайсці тут.

Падвядзенне вынікаў конкурса, а таксама ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 30 лістапада на нулявы дзень Канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Эвалюцыя».

Бонус! Усім удзельнікам конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года» прадастаўляецца бясплатнае наведванне секцыі майстар-класаў нулявога дня Канферэнцыі. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Генеральны партнёр конкурса – кампанія Seopult.ru. Партнёрскі ўдзел прымаюць кампаніі Active Technologies, Trustlink.ru, Sape.ru, Searchengines.ru, радыё Unistar, парталы Marketing.by і Raskrutka.by.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце конкурса - www.seobest.by, а таксама ўдакладніць па тэлефоне 292-34-56 (доб. 33), або напісаўшы ліст на pr2@seobest.by. За навінамі мерапрыемства сачыце ў Twitter і на старонцы ў Facebook.



x