Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

12.10.2011

Досыць капіраваць! Час ствараць сваё на ADVANCEDBRANDING-2011

13-14 кастрычніка на Міжнароднай канферэнцыі ADVANCEDBRANDING-2011 разам з міжнароднымі праектамі ўпершыню будзе агучана ноу-хау беларускага маркетынгу: адбудзецца прэзентацыя мадэлі інклюзіўнага сацыяльнага маркетынгу, якой і будзе распачата канферэнцыя.

Прэзентуе дадзены праект Жанна Грынюк (дырэктар Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій САТЫА, дацэнт, кандыдат псіхалагічных навук, вядучы незалежны эксперт у вобласці эканамічнай псіхалогіі на Беларусі, кансультант-практык Еўрапейскай асацыяцыі Навучання Менеджараў CEEMAN, загадчык Аргкамітэту Нацыянальнага конкурса «БРЭНД ГОДА»).

Прэзентацыя праекта інклюзіўнага сацыяльнага маркетынгу «Дакранiся да вытокаў» адбудзецца 13 кастрычніка а 10.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь на адкрыцці канферэнцыі ADVANCEDBRANDING-2011.



«ДАКРАНIСЯ ДА ВЫТОКАЎ»
– інавацыйныя тэхналогіі ў сферы маркетынгу – высока эфектыўныя і мала выдатковыя. Гэта беларускае ноў-хаў, якое фарміруе ў спажыўцоў лаяльнасць да кампаніі і яе прадуктаў і займаецца прасоўваннем сацыяльных каштоўнасцей. Але гэта толькі частка ідэі.

Праект створаны і для таго, каб кампанія-ўдзельнік магла ўзмацніць станоўчы імідж не толькі свайго брэнду, але і краінавы імідж Беларусі. Праект прадугледжвае ўцягненне прадпрыемстваў разнастайных форм уласнасці, адданых каштоўнасцям карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, да вырашэння задач па захаванні нацыянальнай, культурнай, прыроднай і гістарычнай спадчыны.

Арганізатар праекта ЦСБТ САТЫА. Праект ужо актыўна падтрыліваецца Штабам Нацыянальнага конкурса БРЭНД ГОДА, Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя РБ, АТ «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Нацыянальным гістарычным музеем РБ і АТ «Адпачынак на вёсцы».

Зараз каманда ЦСБТ САТЫА распрацоўвае новыя праграмы ў межах праекта, выкарыстоўваючы галоўныя інструменты маркетынгу: неабходныя даследаванні, рэкламу, прасоўванне, набыццё рэпутацыі, пошук партнёраў; арганізуе мерапрыемствы і акцыі інклюзіўнага сацыяльнага маркетынгу, якія спрыяюць развіццю лаяльнасці спажыўца да прадукта, дазваляюць прыцягнуць увагу СМІ да кампаніі, забяспечваюць рост продажаў, а адпаведна, і рост прыбытку, прыходзяць да выхаду на новую мэтавую аўдыторыю, павышаюць выніковасць маркетынгавай дзейнасці, спрыяюць дасягненню іншых важных для бізнесу мэтаў у ходзе дапамогі ў вырашэнні сацыяльна значымых праблем.

Арганізатары лічаць, што ўкладанні ў сацыяльна арыентаваны маркетынг камерцыйна прыбытковы, так як без дадатковага павелічжння рэкламнага бюджэту гарантаваны рост продажаў. Клопат пра грамадства вылучае кампанію на фоне канкурэнтаў, спрыяе яе пазіцыянаванню. А гэта сапраўдная канкрэтная перавага.

Арганізатары запрашаюць бізнес-суполкі, грамадскія суполкі і дзяржаву паўдзельнічаць у праекце «Дакранiся да вытокаў», дэвіз якога «Толькі разам мы зможам захаваць нацыянальнае, культурнае, гістарычнае і прыроднае багацце Беларусі” ».

Больш падрабязна з праектам вы можаце азнаёміцца тут.

Аргкамітэт Міжнаронай Канферэнцыі запрашае да ўдзелу ў міжнародным бізнес-форуме кіраўнікоў мерапрыемстваў і кампаній, маркетынгавых дэпартаментаў і служб, брэнд-менеджараў, маркетолагаў, спецыялістаў па карпаратыўных камунікацыях, дызайнераў, рэкламістаў.

2 шляхі рэгістрацыі:

- па e-mail Каардынатара праекта: bg@satio.by, sales@satio.by

- па тэлефонах Штаба канферэнцыі: (017) 321-22-91, (029) 621-89-24.

Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій САТЫА – найбуйнейшы маркетынгавы цэнтр поўнага цыклу, які ажыццяўляе ўвесь спектр паслуг: маркетынгавыя даследаванні, кансалтынг, бізнес-навучанне.

Навучанне і сертыфікацыя менеджараў і маркетолагаў па міжнародных еўрапейскіх стандартах (OU MBA, NIMA).

Ліцэнзія Міністэрства Адукацыі РБ на права ажыццяўляць навучальную дзейнасць № 02100/0558621.

САТЫА – штаб Нацыянальнага конкурса БРЭНД ГОДА.
Падрабязная інфармацыя пра кампанію.

Каардынатар праекта:
Серада Ірына,
Праект-менеджар Прафесійнага Конкурса Брэнд Года
т/ф.:+ 375-173-21-22-91, + 375-173-21-22-93
GSM: +375 29 862 89 94
e-mail: bg@satio.by
url: http://www.satio.by, http://www.bestbrand.by


x