Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

13.10.2011

Арэнда дадаткаў ад Active Technologies

Ідучы за агульнасусветнымі тэндэнцыямі, беларускі бізнес цяпер можа адмовіцца ад закупкі ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння «са скрыні». На яго месца прыходзіць сервіс арэнды праграм і дадаткаў (SaaS — Software-as-a-Service). Кампанія Active Technologies прадаставіла ўнікальную для беларускага рынку паслугу «Арэнда дадаткаў (SaaS)».

SaaS-каталог пастаянна павялічваецца і ўключае ў сябе мноства дадаткаў для стварння інтэрнэт-рэсурсаў, кіравання камунікацыямі і бізнес-працэсамі. Паслуга максімальна спрашчае працэс усталявання і працы з інтэрнэт-дадаткамі, пазбаўляючы карыстальніка неабходнасці вырашаць складаныя тэхнічныя пытанні.

Раней, для ўсталявання якога-небудзь скрыпта на сайт (напрыклад, блога або форума), неабходна было вывучыць патрабаванні ПЗ, набыць новую версію канкрэтнага дадатка, хостынг (стварыць базы дадзеных, усталяваць неабходнае ПЗ). І толькі пасля гэтага можна было пераходзіць да адаптацыі форума або блога пад патрэбы і дызайн сайта, самастойна падтрымліваючы яго абнаўленні.

Цяпер для ўсталявання таго ж дадатка дастаткова знайсці яго ў каталозе SaaS і ўсталяваць за некалькі клікаў праз зручную панель кіравання. Абраны скрыпт гатовы да работы ўжо праз некалькі хвілін.

У каталозе мноства праграмных прадуктаў для самых розных задач. Ніякіх спецыяльных ведаў у вобласці праграмавання для камфортная працы з імі не трэба. Гэта вэб-інствументы для стварэння і ківарання сайтамі, сацыяльнымі сецівамі, блогамі, фота-галерэямі (SiteBuilder, Drupal, WordPress і г.д.), сістэмы кіравання праектамі і рэсурсамі (DotProject, webERP), паштовыя сервісы-лідары для калектыўнай работы (MicrosoftExchange, Open-Xchange) і шмат іншага. Істотная перавага сервіса – гэта магчымасць працаваць з дадаткамі ў любой кропцы свету, дзе ёсць інтэрнэт.

Замаўленне паслуг, аплата і актывацыя ўсіх дадаткаў поўнасцю аўтаматызаваныя, як і іх далейшыя абнаўленні. Аплачваецца только карыстанне канкрэтным ПЗ. Вы таксама можеце зараз атрымаць дэма-доступ для знаёмства з дадаткамі на 30 дзён абсалютна бясплатна.

Акрамя таго, платформа Parallels у сукупнасці з APS-стандартам укаранення воблачных вырашэнняў адкрывае новыя магчымасці для распрацоўшчыкаў. Цяпер партнёрам ActiveTechnologies дастаткова адзін раз стварыць цікавы дадатак, а пытанні продажу, маркетынгу і тэхнічнай падтрымкі возьме на сябе правайдар.

Якасны аналіз інфармацыі, а таксама яе аператыўная апрацоўка становяцца найважнейшымі рэсурсамі для паспяховага развіцця. Active Technologies – гэта інавацыйны правайдэр хостынгу і воблачных вырашэнняў, чыя асноўная задача заключаецца ў прадастаўленні перадавых сервісаў для вядзення бізнесу і дапамогі беларускім кампаніям у простай і камфортнай адаптацыі да сучасных патрабаванняў рынку.
x