Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

17.08.2011

ADVANCEDBRANDING 2011: галоўная падзея года ў вобласці маркетынгу і брэндынгу

13–14 кастрычніка пад эгідай Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА ў Мінску адбудзецца адна з самых яркіх, паводле міжнароднага меркавання, падзея ў вобласці маркетынгу і брэндынгу – Міжнародная канферэнцыя ADVANCEDBRANDING 2011.

Наўрад ці знойдуцца людзі, якія скажуць, што час, праведзены на ADVANCEDBRANDING, быў патрачаны дарэмна. Наадварот, ADVANCEDBRANDING за час свайго існавання (першая Міжнародная канферэнцыя адбылася ў 2000 годзе) стала адной з самых аўтарытэтных на постсавецкай прасторы пляцовак для абмену сучаснымі ведамі і досведам у вобласці маркетынгу і брэндынгу.

Азнаёміцца з узнёслымі водгукамі і вынікамі Міжнароднай канферэнцыі ADVANCEDBRANDING 2010 Вы можаце тут.

У гэтым годзе на Міжнароднай канфэрэнцыі ADVANCEDBRANDING 2011 улічаны шматлікія пажаданні слухачоў: цяпер не давядзецца выбіраць паміж двума цікавымі семінарамі, якія праводзяцца ў адзін час, так як упершыню майстар-класы падзелены па разнастайных галінах дзейнасці.

Удзельнікам канферэнцыі – кіраўнікам прадпрыемстваў і кампаній РБ і суседніх краін, маркетынгавых дэпартаментаў і служб, брэнд-менеджарам, кіраўнікам рэкламных і брэндынгавых агенцтваў сёння прадастаўляецца магчымасць папрысутнічаць на ўнікальных майстар-класах і атрымаць практычныя парады ад вядучых спецыялістаў, сусветных гуру ў вобласці маркетынгу і брэндынгу.

Міжнародная Канферэнцыя ADVANCEDBRANDING 2011 – гэта:

  • 24 сусветныя эксперты з 9 краін;
  • 19 аўтарскіх майстар-класаў ад гуру маркетынгу і брэндынгу;
  • галіновыя секцыі па замовах нашых пастаянных удзельнікаў;
  • адкрытыя дыялогавыя пляцоўкі: пошук аднадумцаў, партнёраў, новых ідэй і ўяўленне ўласных дасягненняў і планаў.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра Міжнародную брэнд-канферэнцыю ADVANCEDBRANDING 2011 вы зможаце азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: http://bestbrand.by/advbranding/.

2 простыя спосабы рэгістрацыі:
- па e-mail Каардынатара праекта: bg@satio.by, sales@satio.by
- па тэлефонах Штаба канферэнцыі: (017) 321-22-91, GSM: (029) 621-89-24, (029) 556 52 92.


Каардынатар праекта:
Серада Ірына, праект-менеджар Прафесійнага Конкурса БРЭНД ГОДА
т/ф.:+375 (17) 321-22-91, +375 (17) 321-22-93
GSM: +375 (29) 862-89-94
e-mail: bg@satio.by
url: www.satio.by, www.bestbrand.by
x