Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
11.08.2011

Кліентам Active распрацоўка інтэрнэт-крамы з 20% зніжкай

Да заканчэння жніўня ўсе кліенты Active Technologies, якія замовілі паслугі па распрацоўцы інтэрнэт-крамы ў нашых лепшых партнёраў, атрымліваюць яе са зніжкай 20 %.

Прапанова з’яўляецца выгаднай альтэрнатывай размяшчэнню на гандлёвых парталах і вэб-каталогах, якія прадастаўляюць краму на сваёй пляцоўцы і са сваім паддаменам. Замаўляючы інтэрнэт-краму ў прафесійнай вэб-студыі, вы атрымліваеце ўнікальны дызайн, сістэму кіравання кантэнтам (CMS) і персанальны дамен другога ўзроўню (yourdomain.com).

Мы комплексна падыходзім да вырашэння праблем нашых кліентаў, менавіта таму, робячыся кліентам Active Technologies, вы атрымліваеце лепшыя ўмовы па рэкламе ў інтэрнэце: бясплатныя паказы банэраў у сеціве «Чырвоная банерная», бонусы на кантэксную рэкламу ад Webcom Media® і неверагодныя зніжкі на прасоўванне ў сацыяльных сетках ад Copiny.

Уладальнікаў сваіх онлайн крам на хостынгу Active Technologies дакладна зацікавяць супер-прапановы ад Magazinga — 20% зніжка на распрацоўку і прасоўванне крам у сацыяльных сетках Вконтакте, Facebook і LiveJournal!

Каб скарыстацца зніжкай, трэба выканаць 2 простыя дзеянні: замовіць хостынг Active Technologies, а пасля заключыць дамову на распрацоўку з адной з вэб-студый з раздзела «Паслугі партнёраў». Такім чынам, вы зэканоміце на распрацоўцы інтэрнэт-крамы, дзякуючы першакласнаму хостынгу ад Active і забяспечыце яе пастаянную дасягальнасць для пакупнікоў, а таксама арганізуеце паўнавартасную рэкламную кампанію.

Падрабязней даведацца пра ўсе бонусы вы зможаце ў раздзеле «Бонусы і зніжкі».

Прэс-служба Active Technologies

x