Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

18.07.2011

Алена Усціновіч пра Маркетынгавы Воркшоп

4 жніўня ў Мінску адбудзецца першая на Беларусі і ўнікальная ў сваім родзе падзея – «Маркетынгавы воркшоп». Так арганізатары мерапрыемства - РА «Белая Карона» і аргкамітэт міжнароднага фестываля «Белы квадрат» назвалі майстэрню для спецыялістаў у вобласці маркетынгу і рэкламы. Пра гэтую падзею мы пагутарым з дырэктарам агенцтва і фестываля Аленай Усціновіч.

 — Як з’явілася ідэя правядзення дадзенага мерапрыемства?
 — Ідэя правядзення мерапрыемства ўжо па-за рамкамі фестываля «Белы квадрат» з’явілася яшчэ ў мінулым годзе. Тады мы адчулі, што навукова-адукацыйная праграма фестываля настолькі запатрабавана слухачамі, што нават трохдзённай насычанай праграмы не хапіла, каб пакамунікаваць з адным з лідэрам майстар-класаў мінулагоднега фестываля, гуру рэкламы і маркетынгу Ігарам Ганжай. Таму ў мінулым годзе мы запрасілі яго летам, і ён правёў дадатковы семінар, майстар-клас па шматлікіх настойлівых просьбах спецыялістаў, якія праглі працягу, і тых, хто захацеў пачуць яго ўпершыню.

 — Чаму гэтае мерапрыемства праводзіцца менавіта летам?
 — Гэта звязана з тым, што летам у спецыялістаў маркетынгавых служб прадпрыемстваў і рэкламных агенстваў з’яўляецца больш вольнага часу для навучання. Нам спадабаўся леташні досвед, і мы вырашылі працягнуць яго, крыху відазмяніўшы фармат.

—  У чым асаблівасць Маркетынгавага воркшопу ў адносінах да папярэдніх afterparty «Белага квадрата»?
— У гэтым годзе мы запрасілі двух спікераў: Андрэя Надзеіна і Маргарыту Васільеву. Іх не было на фестывалі гэтага года, але яны ўваходзяць у склад журы чацвертага фестываля, які адбудзецца ў красавіку наступнага года. У іх багаты досвед судзейства на адным з самых прэстыжных фестываляў Еўропы  Epica Awards.

— Чаму было прынята рашэнне запрасіць для правядзення майстар-класаў воркшопу Андрэя Надзеіна і Маргарыту Васільеву? Якія іх заслугі ў маркетынгу і рэкламе?
— Безумоўна, яны вельмі вядомыя асобы ў вобласці маркетынгу і брэндынгу. Разам яны стварылі  кансалтынгавую кампанію «Папрыка брэндынг», сталі аўтарамі адной з самых запатрабаваных кніг па рэкламе «Брэнд: сіла асобы», і выдаюць адзіны ў Расіі аналітычны часопіс пра рэкламу «Рэкламныя Ідэі/YES!».

Семінары будуць цікавы маркетолагам і топ-менеджарам, якія рэалізуюць функцыі маркетынгу ў кампаніях. Мэта майстар-класаў – пазнаёміць удзельнікаў з найбольш перадавымі падыходамі стварэння маркетынгавай камунікацыі – такімі, якія будуць актуальны менавіта зараз, падыходамі, якія заснаваны на ўсё большых брэндах, якія спарадзіла развіццё сусветнага грамадства і тэхналогій. На трэнінгу ўдзельнікі сумесна са спікерамі будуць вырашаць канкрэтныя задачы, і атрыманы вопыт змогуць выкарыстоўваць пры пабудове сумесных маркетынгавых камунікацый. Але мне б не хацелася раскрываць усе задумкі воркшопа.

— Наколькі з пункту погляду акупляльнасці выдаткаў будзе карысна гэтае мерапрыемства?

 — Кошт удзелу ў «Маркетынгавым Воркшопе» да  22 ліпеня - 550 тыс. бел. руб + ПДК, а пасля 22 ліпеня – 650  000 бел.руб + ПДК. Акрэдытаваным удзельнікам папярэдніх фестывалей  «Белы Квадрат» прадастаўляеца зніжка  памеры 10%. На маю думку, выдаткі на удзел у нашым мерапрыемстве невысокія. 

Самае галонае тое, што ад настрою спецыялістаў служб маркетынгу шмат у чым залежыць эфектыўнасць шматлікіх прадпрыемстваў. А падчас Маркетынгавага воркшопу яны атрымліваюць не толькі карысную інфармацыю, але і нейкі крэатыўны, эмацыянальны зарад. Гэта дапаможа знайсці нестандартныя і эфектыўныя вырашэнні для бізнесу. На мерапрыемстве не варта чакаць гатовых рацэптаў, але кожнаму ўдзельніку будзе дадзена магчымасць пакамунікаваць з калегамі, канкурэнтамі, з хедлайнерамі воркшопа, што дапаможа атрымаць новыя рашэнні ў дачыненні да свайго бізнесу.

— Чаму яно праводзіцца ў фармаце open air, а не ў класічнай форме правядзення ў офісе або ў канферэнц-залі?
— Камунікаванне на паветры будзе ў нас ужо па заканчэнні майстар-класаў і трэнінгаў у другой палове дня. Майстар-класы будуць праводзіцца ў памяшканні. Аднак атмасфера комплекса  «Экспедыцыя» спрыяе крэатыўнаму мысленню і да таго, каб слухачы былі схільны да зносінаў. Гэта свайго роду сустрэча «без  гальштукаў». Менавіта такі фармат прадугледжвае даверлівыя адносіны і магчымасць задаць пытанні, якія не выпадае задаць у больш афіцыйнай абстаноўцы, у аўдыторыі бізнес-цэнтра. Пасля правядзення воркшопа прадугледжана цікавая праграма, якая ўключае гульні, конкурсы, свабоднае камунікаванне, смачныя пачастункі, адпачынак на свежым паветры.

 — Колькі чалавек мінімум і максімум магчыма сабраць для ўдзелу ў воркшопе?
 — Летась на аналагічным мерапрыемстве ў нас не хапіла месцаў для ўсіх жадаючых. Іх сабралася каля 150 чалавек. У гэтым годзе мы разлічваем сабраць каля 100 чалавек.

Каб прыняць удзел у «Маркетынгавым Воркшопе», неабходна запоўніць заяўку і выслаць на электроны адрас  info@adfest.by або па факсу +375 17 2174161 +375 17 2174171, +375 17 2050916 у дырэкцыю фестываля РА «Белая Карона».

Гутарыла Марына Носава.

x