Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

02.06.2011

Minsk Startup Weekend: першыя крокі праінвеставаных IT-стартапаў

Адзін мудры кітаец некалі сказаў: «Падарожжа ў тысячу міль пачынаецца з першага кроку!». Такім крокам у стварэнні ўласнага бізнесу можа стаць ўдзел 18 – 19 чэрвеня ў Мінскім СтартапУікендзе «ІТ-прарыў», арганізаваным пры партнёрскай падтрымцы групы кампаній Webcom Media® .

 
Прыкладаў паспяховых стартапаў, якія атрымалі інвестыцыі, насуперак папулярнаму меркаванню, дастаткова не толькі ў ЗША, але і ў Беларусі. Адным з іх з'яўляецца сэрвіс «Мабільныя спадарожнікі».

«Ідэя сэрвісу ўзнікла яшчэ ў 2008 годзе, аднак толькі дзякуючы Стартап Уікенду яна стала перарастаць у рэальны бізнес. Пасля Уікенда ў каманду ўвайшоў партнёр і інвестар Ягор Вецер, зацікаўленасць выказалі яшчэ тры інвестары. Мікалай Ляхоўскі, дырэктар агенцтва вянчурнага інвеставання, дапамагае з дапрацоўкай бізнес-плана і суправаджае працэс інвеставання», – расказаў нам Аляксей Іванчыкаў, аўтар праекта.

Гісторыя поспеху наступнага стартапера ўражвае не менш. Сацыяльная сетка VSeti.by была заснавана ў 2008 годзе як невялікая рэгіянальная сацыяльная сетка двума віцебчукамі – Аляксандрам Мяцеліцай і Аляксеем Савікам. Сёння гэта найбуйнейшая сацыялка на Беларусі, калі не па колькасці зарэгістраваных (іх ужо 640 тысяч), дык па тэмпах развіцця – дакладна.
 

 
У студзені 2011 года да праекта далучыліся Аляксандр Патуцін, адзін з арганізатараў Мінскіх СтартапУікендаў, і Віталь Шалудзякаў, адзін з топ-менеджараў кампаніі «Хьюлет Пакард» у СНД і эксперт Мінскіх СтартапУікендаў. Прадпрымальнікі дапамаглі хлопцам не толькі з набыццём дадатковых сервераў, але і з афармленнем юрыдычнай асобы, вырашэннем шматлікіх камерцыйных і юрыдычных пытанняў. У праект яны увайшлі як акцыянеры, г.зн. кантрольны пакет застаўся за стваральнікамі сеткі. «Гэта наша прынцыповая пазіцыя уваходзіць у стартапы з невялікай доляй, інакш можна пазбавіць заснавальнікаў ініцыятывы і жадання развіваць свайго гадаванца», – патлумачыў Аляксандр.

 
 
«Чаму мы прынялі рашэнне інвеставаць у гэтую сацыяльную сетку? Калі мы пазнаёміліся з заснавальнікамі праекта (яны выступалі на стартап-секцыі, арганізаванай камандай Мінскіх СтартапУікендаў у рамках канферэнцыі «Справавы Інтэрнэт» у кастрычніку 2010-га), гэты бізнес ужо дзейнічаў і прыносіў грошы. Вельмі прывабіла матываваная і адэкватная каманда праекта», – працягвае Аляксандр. – «Ужо тады гэтая сацыяльная сетка была самай хуткай па развіцці і росту: на той момант яна налічвала  340 тысяч карыстальнікаў, і штодзень у ёй рэгістравалася па 1000 карыстальнікаў. Зараз, праз 8 месяцаў, у сетцы ўжо 640 тыс. рэгістрацый. Штодзённая аўдыторыя сеткі 100 тыс. чалавек, гэта адзін з лепшык паказчыкаў у Байнэце, а па колькасці праглядаў старонак ВСетиБай безумоўны лідар у беларусім інтэрнэце, апераджаючы нават усю групу рэсурсаў TUT.BY».

Расказвае аўтар праекта Аляксандр Мяцеліца: «Калі на нашым сайце сталі рэгістравацца не толькі карыстальнікі Віцебскай вобласці, але і іншых гарадоў, мы зразумелі, што час пашырацца. Так і нарадзілася ідэя стварэння VSeti.by, сацыяльнай сеткі, якая б аб'яднала  Беларусь. Ужо 3 месяцы, як мы пераехалі ў Мінск, перавезлі абсталяванне і зараз аддаём усе сілы гэтаму праекту. На дадзены момант у камандзе 4 чалавекі. VSeti.by гэта дынамічная сетка, якая ўзяла самае лепшае ад разнастайных сацыялак. Колькасць карыстальнікаў павялічваецца з кожным днём, а пік актыўнасці прагназуецца на летні перыяд. Спадзяёмся да верасня выйсці на 1 млн карыстальнікаў!»


 
Да Сёмага Мінскага СтартапУікенда застаецца менш за месяц. На гэты Уікенд, у адрозненне ад папярэдняга, прымаюцца толькі IT-праекты. Інвестараў будуць цікавіць перш за ўсё інавацыйныя ІТ распрацоўкі – вэб-сэрвісы, гульнёвыя стартапы, мабільныя дадаткі і дадаткі пад сацыяльныя сеткі, прыкладное праграмнае забеспячэнне для бізнесу і канчатковага карыстальніка, «воблачныя» распрацоўкі (SaaS), стартапы ў вобласці паслуг у B2B і B2C сегментах, навуковыя, тэхналагічныя распрацоўкі і шмат іншага.

Спяшайцеся зарэгістравацца на Сёмы Minsk Startup Weekend, які адбудзецца 18-19 чэрвеня. Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца, запоўніўшы он-лайн форму, і аплаціць удзел. Студэнтам прадастаўляецца 20%-ая зніжка. А аўтарам праектаў варта паспяшацца! На падачу праектаў застаецца менш за месяц. Каб удзельнічаць ва ўікендзе і прадаставіць сваю бізнес-ідэю інвестарам, неабходна адразу ж пасля рэгістрацыі спампаваць бланк рэзюмэ праекта і адаслаць яго арганізатарам СтартапУікенда на projects@startupweekend.by не пазней 12 чэрвеня 2011 года.

Сачыце за навінамі на сайце Minsk Startup Weekend, а таксама далучайцеся да групы Minsk Startup Weekend на Facebook!
x