Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

06.06.2011

2-і штогадовы бізнес-форум «Расія - Беларусь 2011, Прадукты харчавання: Экспарт - Імпарт»

Міжнародная група кампаній EMAS Group арганізоўвае 2-і штогадовы бізнес-форум «Расія - Беларусь 2011, Прадукты харчавання: Экспарт - Імпарт», які адбудзецца ў Мінску з 22 па 24 чэрвеня. У межах мерапрыемства з дакладам «Як выйсці на рынак збыту пры дапамозе інструментаў інтэрнэт-маркетынгу» выступіць Сяргей Царык, дырэктар беларускага напрамку групы кампаній Webcom Media®.

На працягу доўгага часу Беларусь больш купляе прадукцыі, чым прадае. І гэты разрыў з кожным годам павялічваецца да крытычных памераў. Па выніках мінулага года дэфіцыт знешняга гандлю склаў рэкордныя 7,5 млрд. даляраў, перавысіўшы паказчыкі 2009 года на 24,6%.

Згодна з Нацыянальгай праграмай развіцця экспарту на 2011 - 2015 гады, экспарт тавараў за пяцігодку неабходна павялічыць у 2.2. разы. Акрамя таго, на дадзены момант кожнаму прадпрыемству надзвычай неабходны экспарт як адзіная рэальная крыніца валюты.

Бізнес-форум дае удзельнікам магчымасць:

  • павялічыць экспарт па сродках устаноўлення асабістых кантактаў і правядзення прамых перамоў з прадстаўнікамі служб закупак лепшых рознічных сетак Расіі і Беларусі;
  • устанавіць асабістыя кантакты з прадстаўнікамі федэральных органаў дзяржаўнай улады РФ і прадстаўнікамі найбуйнейшых расійскіх рэгіёнаў у Беларусі;
  • атрымаць досвед і веды аб эфектыўных метадах працы на расійскім і беларускім рынках ад лепшых бізнес-трэнераў і кансультантаў Расіі і Беларусі.
Фармат правядзення:

22 - 23 чэрвеня 2011 г. - плённыя Перамовы, Дыскусіі, Прэзентацыі і Выставы:
  • Прамыя перамовы tet-a-tet з прадстаўнікамі служб закупак лепшых расійскіх і беларускіх рознічных сетак;
  • Міні-выстава прадпрыемстваў-удзельнікаў;
  • Майстар-класы лепшых бізнес-трэнераў Расіі і Беларусі;
  • Кава-брэйкі для нефармальных зносінаў.
24 чэрвеня 2011г. - Спецыяльны семінар ад Марка Хелінскага (Marek Helinski) - польскага спецыяліста з нагоды вываду замежных кампаній на польскі рынак - «Як выйсці на рынак Польшчы: Пераадоленне бар'ераў пры вывадзе тавараў на польскі рынак».

Кошт удзелу і правядзення міні-выставы:

Падрабязную інфармацыю пра кошт удзелу ў бізнес-форуме «Расія - Беларусь 2011, Прадукты харчавання: Экспарт - Імпарт» можна знайсці на сайце арганізатара.

Зарэгістравацца на бізнес-форум можна па тэлефонах:
тэл. прац. /+ 375 17/ 268 07 80, 268 07 81, 268 07 82, 268 07 83, 268 07 84, 268 07 85
тэл. маб. /+  375 29/ 376 81 72

А таксама на сайтах: www.emasrussia.ru, www.emasbelarus.by, www.emasukraine.com.ua, www.emasglobe.com

Нагадваем, што арганізатарам бізнес-форума з'яўляецца EMAS Business School Belarus  – адна з вядучых бізнес-школ краіны, у супрауоўніцтве з аналітычны-даследчай кампаніяй EMAS Research.

Падрабязней пра форум можно даведацца тут.

Інфармацыйныя партнёры:
x