Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

05.05.2011

Active:SSL-сертыфікат — гарантыя сапраўднасці вашага сайта

ActiveCloud — першы спецыялізаваны хостынг-правайдар, што прадастаўляе паслугі SSL-сертыфікацыі. SSL-сертыфікат забяспечвае бяспеку інтэрнет-злучэння і паказвае наведвальнікам сайта, што рэсурсу можна давяраць.

Штодзень у інтэрнеце з'яўляецца ўсё больш сайтаў разнастайных кампаній, на жаль, гэта таксама павялічвае выпадкі недабраякаснага сервісу. І, вядома, перад карыстальнікамі сеціва інтэрнет паўстае шэраг пытанняў: як абраць надзейнага партнёра, знізіць пагрозу ад дзеянняў злачынцаў і забяспечыць канфідэнцыйнасць сваіх дадзеных?

Ва ўмовах усё большай канкурэнцыі кампаніям, якім неабыякавая рэпутацыя і давер кліентаў, неабходна клапаціцца пра бяспеку наведвальнікаў свайго сайта. На вырашэнне гэтых задач і арыентавана новая паслуга ад ActiveCloud, якая прадастаўляе разнастайныя спосабы абароны наведвальнікаў пры дапамозе SSL-сертыфікатаў.

ActiveCloud, дзякуючы сістэме рэгістрацыі, прадастаўляе сертыфікаты ў максімальна сціснутыя тэрміны - запыт н апаслугу аўтаматычна накіроўваецца ў сертыфікацыйны цэнтр кампаніі VeriSign, GeoTrust® або Comodo. Кожная з іх атрымала сусветнае прызнанне і добра вядомая ў сваім сегменце.
 
  • VeriSign — першая ў свеце кампанія, якая пачала прадаваць лічбавыя сертыфікаты SSL. Дазваляе усталёўваць сертыфікаты на любыя дамены і гарантаваць бяспеку электронных адрасоў.
  • GeoTrust® — другі па велічыне пастаўшчык лічбавых сертыфікатаў у свеце. Больш за 100 000 карыстальнікаў у 150 краінах давяраюць кампаніі GeoTrust бяспеку сваіх своих online-продажаў і вядзення бізнесу праз інтернет.
  • Comodo — адзін з самых прызнаных брэндаў на рынку інтэрнет-бяспекі. Кампанія прапаноўвае вялікі асартымент  SSL-сертыфікатоў, якія адказваюць патрабаванням шырокага кола карыстальнікаў.

Рэсурс, на якім усталяваны SSL-сертыфікат, будзе адкрывацца ў браўзеры са знакам закрытага замка ў правым вуглу або адрасным радком жоўтага або зялёнага колеру, што інфармуе наведвальніка пра бяспеку сайта. Такім чынам SSL гэта «зялёны колер» для наведвальнікаў, бездакорная гарантыя абароны кліентаў ад злачынцаў і падмены.

У залежнасці ад віду сертыфікат можа ўтрымліваць наступныя дадзеныя пра яго ўладара: даменнае імя, месцазнаходжанне, электронны і юрыдычныя адрасы. ActiveCloud прапаную самы шырокі выбар сертыфікатаў, ад самых простых і даступных да так званых wildcard-сертыфікатаў, сапраўдных адразу для некалькіх даменаў.

На нашым сайце вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю пра паслугу SSL або адразу зараз заказаць сертыфікат ад вендара GeoTrust®. У хуткім часе будуць даступныя і наступныя прапановы ад  VeriSign и Comodo.

Active побач:

http://www.active.by/twitter

http://www.active.by/facebook

http://www.active.by/vkontakte


Прэс-служба Active Technologies
x