Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

09.03.2011

«Белы Квадрат»: найкаштоўнейшы досвед у сферы маркетынгу

14-16 красавіка ў Мінску адбудзецца Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы квадрат». Праграма мерапрыемства ў гэтым годзе складаецца з конкурсу сацыяльнай рэкламы і навукова-адукацыйнай праграмы. У якасці дакладчыкаў на фестывалі вуступяць вядучыя спецыялісты сфер рэкламы і маркетынгу замежных краін, такія як Рэне Фішар, Урмас Вільман, Ігар Ганджа, Алег Лапшын і іншыя, а таксама засужаныя спецыялісты беларускага рынку.

Навукова-адукацыйная праграма фестываля «Белы Квадрат» будзе праходзіць 3 дні і складаецца больш як з 50 майстар-класаў, на каторых будуць разгледжаны тэмы стратэгічнага маркетынгу і брэнд-менеджменту, а таксама пытанні распрацоўкі і ўзмацнення спажывецкіх брэндаў, іх прасоўвання ў посткрызісны перыяд. Акрамя майстар-класаў да ўвагі ўдзельнікаў будуць прапанаваны круглыя сталы па абмеркаванні актыальных праблем рэкламнага рынку, а таксама адкрытыя прэзентацыі і абарона конкусных прац па намінацыях «Рэкламныя кампаніі», «Медыа-праекты», «BTL, DM и PR-праекты».

Арганізатарам фестываля выступіла Асацыяцыя Рэкламных Арганізацый Беларусі, дырэкцыя і заснавальнік РА «Белая Корона», інтэрнет-суарганізатар - кампанія Astronim*. Партнёры падзеі - кампанія МТС, група кампаній Webcom Media®. Фестываль пройдзе пры падтрымцы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.

Са слоў Ірыны Барышнікавай, кіраўніка ўпраўлення абароны праў спажыўцоў і кантролю над рэкламай МІністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, «Міністэрства аказвае падтрымку фестывалю і выказвае спадзяванні на тое, што ён будзе садзейнічаць выпрацоўцы новых рашэнняў, ідэй, узаемаразумення паміж разнастайнымі суб'ектамі рэкламнага рынку».

 

«Белы квадрат» не з'яўляецца вузкаспецыялізаваным мерапрыемствам і будзе цікавы прадстаўнікам усіх сфер дзейнасці, так як за кароткі час дае поўны зрэз магчымых маркетынгавых камунікацый, прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць ацаніць свае стратэгіі і рэкламны прадукт у кантэкстце сучасных тэндэнцый, выбраць для сябе нешта новае, усталяваць карысныя кантакты.

Акрамя конкурса навукова-адукацыйнай праграмы, у межах фестываля прайдуць закрытыя вечарыны і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў, якія дазволяць удзельнікам пакамунікаваць з калегамі і дакладчыкамі ў неафіцыйных абставнах.

Больш падрабязную інфармацыю па праграме і пра дакладчыкаў, а таксама пра тое, як праходзіў «Белы Квадрат» у папярэднія гады, можна даведацца на сайце фестывалю www.adfest.by.

Прыняць удзел у фестывалі «Белы Квадрат» можна ў разнастайных формах:
  • як акрэдытаваны прадстаўнік без падачы конкурсных прац
  • без акрэдытацыі з падачай конкурснай працы
  • з акрэдытацыяй на ўсе мерапрыемствы і з падачай конкурсных прац.
Для наведвання навукова-адукацыйнай праграмы Фестывалю неабходна запоўніць бланк-заяўку і адправіць яе па электроннай пошце на адрас info@adfest.by або па факсу +375 17 217 41 61. Бланк-заяўку можна запатрабаваць у Дырэкцыі Фестываля РА «Белая Карона» па тэлефоне +375 17 217 41 71 або спампаваць на афіцыйным сайце фестываля www.adfest.by . Кошт удзелу ў навукова-адукацыйнай праграме для аднаго прадстаўніка арганізацыі складае 820 000 беларускіх рублёў без уліку ПДК.

x