Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

21.12.2010

Як зрабіць, каб ваш сайт зарабляў?

«Эфектыўны сайт сустракае наведвальніка і змяняе ягоныя спажывецкія паводзіны. Альбо, па-іншаму, «угаворвае» набыць. Калі сайт гэтага не робіць, ён ператвараецца ў безсэнсоўны набор старонак. Неабходна бачыць памылкі на сайце, выбіраць крытэры ацэнкі яго эфектыўнасці і адпаведнасці пастаўленым бізнэс-задачам, граматна карыстацца інтсрументамі. Толькі тады сайт можа прадаваць», — распавядае Сяргей Співак, вядомы рускі спецыяліст у галіне інтэрнэт-маркетынга.

Аб тым, як зрабіць свой сайт эфектыўным, Сяргей Співак распавядзе наеднікам двухдзённага семінара-трэнінга «Эфектыўны сайт», які пройдзе ў Мінску 28-29 студзеня. Аўтар семінара падзеліцца 11-гадовым досведам у галіне інтэрнэт-маркетынга. Мерапрыемства пройдзе пры партнёрскай падтрымцы групы кампаній Webcom Media®.

 

Семінар арганізаваны спецыяльна для:
• менеджараў інтэрнэт-праектаў;
• менеджараў па рэкламе і PR;
• маркетолагаў;
• вэб-майстраў;
• усіх, хто цікавіцца, як палепшыць працу сайта;

Сяргей Співак распавядзе пра тое...
• якім мусіць быць сайт для вашага бізнэса;
• як ставіць задачы распрацоўшчыкам і дызайнерам;
• якія крытэры ацэнкі ягонай эфектыўнасці;
• што пісаць на старонках сайта;
• як трэба аптымізаваць сайт;
• што такое халодныя і цёплыя старонкі, калі трэба ўзгадваць пра юзабіліці...

Перавагі семінара-трэнінга Сяргея Співака:
• Праца ў малых групах, колькасць удзельнікаў не больш за 30.
• Індывідуальныя і групавыя практычныя працы.
• Заняткі праходзяць цягам 2 дзён.
• Выкарыстоўваюцца раздатачныя матэрыялы: працоўны сшытак, у якім удзельнік выконвае індывідуальную працу, і матэрыялы, у якіх сабраныя і структураваныя ўсе тэмы семінара.
• Кожнаму удзельніку семінара аўтар уручае дыплом.

Праграма семінара Сяргея Співака «Эфектыўны сайт».

Водгукі ўдзельнікаў семінара.

Кошт удзелу: 980 000 руб. без НДС для аднаго чалавека.

Пры ўдзеле двух чалавек ад адной кампаніі прадугледжаная зніжка 5%, 3 і больш — зніжка 10%.

У кошт уваходзяць: раздатачныя матэрыялы, кава-паўзы, абед.

Для ўдзелу ў семінары неабходна даслаць заяўку да 15 студзеня ў вольнай форме і банкаўскія рэквізіты на электронны адрас: info@marketing.by.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (29) 551-7527, +375 (44) 772-7492, e-mail: info@marketing.by.

Арганізатары семінара

Партнеры семінара

x