Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

06.12.2010

«Энэргія поспеху»: творчы падыход

Група кампаній Webcom Media® — партнёр конкурса «Энэргія поспеху», што ўжо другі год праводзіць Гільдыя маркетолагаў. Арганізатары задалі снаступныя пытанні прадстаўнікам удзелькаў Конкурса на званне лаўрэатаў прэміі «Энэргія поспеху-2010»:

1. Што, на ваш погляд, можа даць «Энэргія поспеху» беларускаму маркетынгу?
2. Чаму вы бераце ўдзел у конкурсе?
3. Які праект прадстаўляеце і чаму лічыце яго дастойным у барацьбе за прэмію?

Святлана Флерко, вядучы спецыяліст па маркетынгу ЗАО «Банкаўска-фінансавая тэлесетка»:

1. Сёння на беларускім рынку моцна адчуваецца недахоп маркетолагаў розных узроўняў. Рэдка праводзяцца канферэнцыі, дзе спецыялісты маглі б падзяліцца вопытам, абмеркаваць надзённыя праблемы. Конкурс «Энэргія поспеху» — гэта, перш за ўсё, стасункі сярод прафесіяналаў маркетынга. Магчымасць паказаць сябе. Удзел у конкурсе можа стацца імпульсам да набыцця новых прафесійных ведаў.

2. Удзел у конкурсе — шанс заявіць пра сябе на ўсю краіну і знайсці прафесійныя і сяброўскія сувязі. Гэта — магчымасць распавесці аб поспехах кампаніі і, натуральна, паглядзець, як адзначыць вашыя дасягненні журы конкурса.

3. Намінацыя, у якой мы бярэм удзел, — маркетынгавая стратэгія на рынку В2В. Скарыстоўваючы толькі ўласныя сродкі, прадпрыемтсва пабудавала тэлекамукацыйную сетку ў межах рэспублікі з вузламі доступа ва ўсіх абласных, раённых цэнтрах і буйных гарадах краіны. Дзякуючы гэтаму на сённяшні дзень у любым раённым цэнтры рэспублікі маецца мажлівасць усталёўваць банкаматы, інфа-кіёскі, POS-тэрміналы і іншае абсталяванне для абслугоўвання насельніцтва. Наша сетка дазваляе банкам развярнуць у асобных кутках краіны свае сеткі, наладзіць узаемадзеянне з філіяламі і кліентамі банкаў, падключыць неабходную банкаўскаму сектару інфраструктуру.

Уладзімір Крывашэеў, намеснік дырэктара па маркетынгу ОАО «Інстытут Мінскграмадзянпраект»:

1. Конкурс «Энэргія поспеху» — гэта, на наш погляд, магчымасць паказаць многае на канкрэтных фактах. Напрыклад, што незалежна ад характару бізнэса маркетынгавая дзейнасць, што не з'яўляецца сродкам стварэння тавару і не дадае каштоўнасці прадукцыі альбо паслузе, здольная праблемы, што існуюць ды ўзнікаюць, ператварыць у крыніцу магчымасцяў для любога бізнэса.

2. Для інстытута «Мінскдзяржпраект» удзел у конкурсе — адзіная магчымасць атрымаць прафесійную ацэнку нашай маркетынгавай дзейнасці. Мы ж не ведаем і не можам параўнаць сваю працу з гэткай самай у іншых праектных арганізацыях краіны. Апроч таго, мы разлічваем пазнаёміцца з дасягненнямі іншых кампаній, чый вопыт можа быць скарыстаны намі.

3. Наш праект — кароткая гісторыя станаўлення маркетынгавай стратэгіі ў праектнай арганізацыі, чыя дзейнасць мэтазгодная, паколькі была і ёсць запатрабаваная грамадствам. Таму што існуе жаданне палепшыць умовы пражывання, працы і адпачынку чалавека, але не заўжды гэта можа быць эканамічна выгадным ў рынкавым канкурэнтным асяродку. Для гэтага трэба своечасова рэагаваць на зменлівыя знешнія фактары. Гісторыя нашага інстытута апошняга дзесяцігоддзя — гэта заўжды новыя праблемы і пошукі шляхоў іх вырашэння. Удзельнічаючы ў конкурсе, мы разлічваем, што наш практычны вопыт у маркетынгавай дзейнасці станецца пераканаўчым прыкладам таго, што ў рынкавых умовах працы хапае толькі на тых, хто ўвесь час падцвярджае свае перавагі ў канкурэнтным асяродку.

Аксана Бічун, генеральны дырэктар замежнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства Sovex:

1. На жаль, у беларускім бізнэсе не вельмі шмат месца аддаецца маркетынгу. І конкурс — гэта магчымасць прыцягнуць да яго ўвагу, выявіць прадпрыемствы і арганізацыі, што паспяхова прымяняюць сучасныя формы і метады маркетынга, пабачыць ягоную практычную значнасць і велізарны патэнцыял. Пры гэтым — абапіраючыся на вопыт іншых. Выдатна, што ў Беларусі ёсць такі конкурс, што дае магчымасць для прэзентацыі сваёй працы, знаёмства з паспяховымі праектамі, для прафесійнага дыялога.

2. Асноўныя праблемы маркетынга ў Беларусі звязаныя з тым, што сфера, аб якой мы гаворым, маладая, і каб дасягнуць станоўчых вынікаў у гэтай сферы, безумоўна, патрэбны свой уласны досвед, а не досвед іншых краін. Можна, вядома, колькі заўгодна капіяваць іншыя мадэлі, але істотна не забывацца аб асаблівасцях прасоўвання тавараў менавіта ў Беларусі. Галоўнай мэтай удзелу ІП Solvex з'яўляецца дэманстацыя ўласных напрацовак, знаёмства з паспяховых вопытам беларускіх кампаній. Гэта і сустрэчы з людзьмі, якія цікавяцца апошнімі тэндэнцыямі ў сферы маркетынга, наладжванне дзелавых кантактаў і, вядома, іміджавыя мэты.

3. Бярэм удзел адразу ў некалькіх намінацыях. Лічым, што рэалізаваная намі маркетынгавая праграма па прасоўванні турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь для замежных грамадзян з'яўляецца годнай для прадстаўлення яе ў намінацыі «Беларусь». Яна пабудаваная з выкарыстаннем нацыянальных каларытаў, культурна-гістарычных, рэкрэацыйных магчымасцяў нашае краіны. Сёлета мы сталі лаўрэатамі VIII рэспубліканскага турыстычнага конкурса «Спазнай Беларусь» у намінацыя «Найлепшая турыстычная кампанія па арганізацыя ўяздногп турызма». Спадзяемся, што наш досвед у фарміраванні і прасоўванні нацыянальнага турыстычнага прадукта будзе цікавы і карысны удзельнікам конкурса, а таксама ўсім зацікаўленым асобам.

Кансультацыі па пытаннях афармлення конкурсных праектаў вы можаце атрымаць па тэлефонах 8 029 6 58 45 17 (Таццяна Партугалава) і 8029 6 22 56 40 (Яўгеній Адліванчык) і e-mail: tportugalova@mail.ru, e-mail: info@eventgm.by

Аргкамітэт прэміі «Энэргія поспеху»
www.eventgm.by



x