Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

28.07.2016

Што можна зрабiць з сайтам кампанii, каб прасунуць яго самастойна

Нягледзячы на здавалася б глабальныя змяненні ў галіне пошукавага прасоўвання сайтаў, якія адбыліся ў мінулым годзе, рэцэпт поспеху застаўся ранейшым. У ім усяго два асноўных інгрэдыента: кантэнт і спасылкі.  Адрозненне заключаецца ў тым, што сёння неабходна арыентавацца на карыстальнікаў. Іншымі словамі, трэба ўлічваць, які кантэнт ім будзе цікавы і якая спасылка будзе карысная, а не слепа кіравацца старой методыкай пошуку донараў для спасылачнага па шэрагу SEO-метрык і напісання тэкстаў у адпаведнасці з ключавымі словамі.
Разгледзім падрабязней фактары, якія можна прапрацаваць без прыцягнення спецыяліста.
 

Фактар 1. Якасны кантэнт

Карысны кантэнт важнейшы за рэлевантны. Сёлета фразе “Кантэнт – кароль” спаўняецца 20 год, але актуальнасці яна не страчвае. У вытрымцы з інструкцыі асэсараў (спецыялістаў, у задачы якіх уваходзіць ацэнка пошукавай выдачы, зробленай пошукавым робатам), якую раздаў “Яндэкс” на адной са сваіх вэб-майстэрняў, карысны кантэнт стаіць вышэй, чым рэлевантны. “Карысны” дае карыстальніку дадатковую інфармацыю. “Рэлевантны+” адказвае на пытанне карыстальніка.

Як падрыхтаваць правільны кантэнт

1.       Не пішыце тэксты толькі дзеля ключавых фраз, напрыклад:
 
• “Калі вам патрэбны якасныя пластыкавыя вокны ў Мінску, купіць іх можна ў нашай кампаніі”;
• “Продаж металапракату набірае сёння ўсё большую папулярнасць”.
Такія тэксты ўяўляюць сабой набор “ключавікоў” і не зразумелы карыстальнікам. Гэта найбольш распаўсюджаная памылка, якая ўзнікае, калі пішацца тэкст па рэкамендацыі тых, хто лічыць сябе “сеошнікам” (але ім не з’яўляецца). Значна лепш, калі тэкст будзе даваць карысную інфармацыю аб тавары/паслузе. Напрыклад:
• “Прапануем купіць пластыкавыя вокны ў Мінску ў растэрміноўку на 12 месяцаў з дастаўкай і бясплатным мантажом”;
• “Продаж металапракату ажыццяўляецца з выпіскай накладных, з папярэдняй кансультацыяй па падборы патрэбных тыпаразмераў”. 

2. Пішыце пра праблему

Пішыце пра праблему, якую рашае тавар або паслуга, тады вам не спатрэбіцца вылічваць шчыльнасць ключавых фраз у тэксце і збіраць фразы, якія ім спадарожнічаюць. Калі вы пішаце для наведвальніка і расказваеце, чым яму дапаможа тавар/паслуга, то вы аўтаматычна ствараеце карысны кантэнт. Напрыклад:

• “Электрычныя нарэзчыкі швоў працуюць ціха і без утварэння прадуктаў выхлапу. Вас чакае праца ў закрытым памяшканні? Выбірайце электрычны швонарэзчык – не давядзецца думаць аб праветрыванні”;
• “Перад мантажом металачарапіцы Монтэрэй важна выправіць форму скатаў, бо нават мінімальны перакос у любой плоскасці скарачае тэрмін эксплуатацыі даху на некалькі гадоў”.
 
3. Пры напісанні тэксту ўжывайце падказкі пошукавых сістэм. Не абавязкова браць усе падказкі поўнасцю, дастаткова толькі выкарыстоўваць словы з іх у тэксце, і пошукавая сістэма ўлічыць іх пры ранжыраванні.




4. Абавязкова абараніце свой сайт ад крадзяжу. Зрабіць гэта можна ў панэлі вэб-майстра “Яндэкса”: укладка “Змесціва сайта > Арыгінальныя тэксты”. Вазьміце сабе за правіла: спачатку тэкст – у панэль вэб-майстра, і толькі потым – на сайт. Гэта не засцеражэ вас на 100%, але, прынамсі, дасць вам дадатковыя аргументы ў спрэчнай сітуацыі.


 

Фактар 2. Якасныя спасылкі

Пошукавыя сістэмы лічаць спасылкі аналагам рэкамендацый аб сайце. Аднак не ўсе яны аднолькава карысныя для сайта. У дадзенай сітуацыі лепей адна добрая спасылка, чым сотні нязначных. Больш таго, за вялікую колькасць няякасных спасылак вас могуць  пакараць. Дзеля гэтага існуюць спецыяльныя алгарытмы: “Мінусінск” у “Яндэкса” і “Пінгвін” у Google.
Як вызначыць якасць спасылкі? Дзеля гэтага ёсць розныя крытэрыі. Сярод іх тэматычнасць пляцоўкі (спасылка з сайта пра аўтамабілі на сайт СТА больш натуральная, чым з сайта пра стаматалогію) і яе наведвальнасць. Важныя месцараспалажэнне і анкор  спасылкі, а таксама колькасць пераходаў з дадзенай старонкі на сайт (гэты паказчык можна адсачыць з дапамогай сістэм статыстыкі Яндэкс.Метрыка і Google Analytics).
Не варта забываць і пра нядобрасумленных канкурэнтаў , якія могуць нашкодзіць вам, закупіўшы, напрыклад, у вялікім аб’ёме няякасныя спасылкі на ваш сайт альбо спасылкі па анкорах забароненых тэматык. Як гэта адсачыць? Дапамогуць вам у гэтым самі пошукавыя сістэмы. Мы ўжо згадвалі панэлі вэб-майстра: гэта інструменты пошукавых сістэм, якія дазваляюць зірнуць на свой сайт знутры, вачыма самога пошукавіка, і убачыць тыя праблемы, якія ён знайшоў.





Фактар 3. Сніпеты

Што такое сніпеты і чаму яны таксама важныя? Гэта своеасаблівая картка сайта ў пошукавай выдачы Google або “Яндэкса”. Сніпет складаецца з загалоўка, спасылкі і кароткага апісання. Часам могуць выкарыстоўвацца опцыі, якія павялічваюць прывабнасць сайта (падрабязней аб гэтым – у дакладзе з вэб-майстэрні). 
 

Калі сайт мае непрывабны сніпет, то нават знаходзячыся ў ТОПе, ён можа не мець пераходаў з выдачы. Прыклад сніпета прадстаўлены ніжэй у скрыншоце


Правільны сніпет павышае клікабельнасць, а гэта паказчык добрых паводзінскіх фактараў. Чаму гэта важна? Калі ў сайта добрыя паводзінскія фактары,  то пошукавікі могуць закрыць вочы на кантэнт і спасылачнае. Прадстаўнікі пошукавых сістэм кажуць: “Калі ваш сайт любяць карыстальнікі, то нам усё роўна, наколькі ўнікальныя вашы тэксты і колькі ў вас спасылак”.
 
Гэта не значыць, што можна не звяртаць увагі  на кантэнт і спасылачнае і “накручваць” паводзінскія фактары з дапамогай розных сэрвісаў, спецыяльна для гэтага створаных. Вы рызыкуеце тым, што як мінімум на паўгода ваш сайт будзе выключаны з пошуку (трапіць пад бан), калі вас “зловяць”.
Аптымальны спосаб – працаваць над якасцю кантэнту і спасылак, і тады паводзінскія фактары абавязкова будуць паляпшацца.

Вы, безумоўна можаце спрабаваць  займацца SEO самостойна, але будзьте гатовыя аддавать гэтаму значную частку свайго часу. 
Аднак, калi вы хочаце сэканомiць свой час, нервы i грошы - саветуем вам доверыць прасоўванне свойго бизнэса лiдэрам рынка SEO паслуг. Узнайте аб усiх плюсах прасоўвання з дапамогай нашых спецыялiстаў! Калi ў вас ужо ёсць сайт, нашы спецыялиiсты готовы правесцi яго SEO-аўдыт бясплатна! Звяжыцеся з намi i задайце любое пытанне па прасоўванню бизнэса ў iнтэрнэце.
x