Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.
14.10.2015

Стварэнне сайта: пакрокавая інструкцыя маркетолага

Плануеце стварыць сайт для сваёй кампаніі, але не разумееце, з чаго пачынаць і колькі гэта будзе каштаваць? Бачыце, што ваш інтэрнэт-рэсурс устарэў, але не ведаеце, што менавіта варта змяніць? Уяўляеце, якім павінен быць ваш сайт, але не можаце растлумачыць гэта распрацоўшчыку?


 
Новы курс Акадэміі Webcom «Стварэнне сайта: пакрокавая інструкцыя маркетолага» дапаможа вам разабрацца з гэтымі пытаннямі.
 

Пасля заканчэння курса вы зможаце:

  • аналізаваць патрэбнасці мэтавай аўдыторыі і ўлічваць гэтыя даныя для стварэння сайта;
  • выбіраць аптымальныя колеравыя і стылістычныя рашэнні для свайго інтэрнэт-рэсурсу;
  • самастойна праводзіць базавы аналіз юзабіліці;
  • граматна планаваць бюджэт на распрацоўку сайта.
Вы вывучыце ўсе аспекты стварэння сайтаў: ад аналізу аўдыторыі і яе інтарэсаў да дэталяў дызайну, вёрсткі і праграмавання. А значыць, зможаце максімальна эфектыўна працаваць з падрадчыкам: ставіць адэкватныя задачы, даваць па іх граматныя каментарыі, пазбягаць шматлікіх правак і дапрацовак.
 

Думаеце, вам гэта не трэба?

Можна поўнасцю даверыць стварэнне сайта дызайнеру, вярстальшчыку і праграмісту. Яны, канешне, змогуць зрабіць сімпатычную, зручную старонку, якая адпавядае ўсім патрабаванням. Але ці дапаможа яна вашаму бізнесу прывесці новых кліентаў і павысіць пазнавальнасць брэнда? Гэта вялікае пытанне. Без непасрэднага ўдзелу ў працэсе вам наўрад ці ўдасца стварыць рэсурс, які стане візітнай карткай кампаніі і прынясе дадатовы прыбытак.
 
Новы курс Акадэміі Webcom дапаможа разабрацца, навошта вашаму брэнду сайт у інтэрнэце і якіх мэтаў ён дапаможа дасягнуць. І самае галоўнае, вы будзеце дакладна ведаць, які сайт патрэбен менавіта вашаму бізнесу.
 

Страхоўка ад памылак

9 з 10 маркетологаў або ўладальнікаў базнесу сутыкаюцца пры стварэнні сайта з аднымі і тымі ж тыповымі памылкамі. Думаеце, гэта не страшна, - маўляў, усё заўсёды можна выправіць. Канешне, можна, але выпраўленне кожнага недахопу выліваецца ў дадатковыя траты грошаў і часу.
 
Курс «Стварэнне сайта: пакрокавая  інструкцыя маркетолага» дапаможа вам пазбегнуць пары дзясяткаў тыповых памылак і зэканоміць сродкі для больш карысных укладанняў. Акрамя таго, спікеры курса падзеляцца дадатковымі рэкамендацыямі па развіцці вашага рэсурсу і яго аптымізацыі для пошукавага прасоўвання.
 

Важная інфармацыя

Дата і час правядзення заняткаў: 26 кастрычніка – 23 лістапада 2015 года;
панядзелак, серада з 17.00 да 19.00.
Колькасць заняткаў: 9 заняткаў па 2 гадзіны.
Колькасць чалавек у групе: 16 чалавек.
Месца правядзення: вул. Скрыганава, 6А, 3 паверх (схема праезду).
Кошт:  3 600 000 беларускіх рублёў (вочнае навучанне).
У кастрыніку дзейнічаюць зніжкі!
 
Запісвайцеся і даведайцеся пра ўсе сакрэты стварэння эфектыўных сайтаў!
x