Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Што такое юзабіліці (usability)?


Юзабіліці
– гэта мера якасці карыстальніцкага досведу, набытага пры ўзаемадзеянні з прадуктам або сістэмай, напрыклад, вэб-сайтам, праграмным дадаткам і г.д.

Чаму юзабіліці – гэта важна?

Даследаванні User Interface Engineering, Inc паказваюць, што ў 60% выпадкаў людзі не могуць знайсці інфармацыю ў вебе, каторая ім неабходна. Гэта вядзе да страты часу, паніжэнню вытворчасці працы, а таксама да таго, што карыстальнікі больш не вернуцца на сайт.

Іншыя крыніцы сцвярджаюць:
 
  • Forrester Research атрымаў некаторыя лічбы, якія паказваюць, колькі страчваюць кампаніі праз дрэннае юзабіліці сайтаў. Інтэрнэт-крамы губляюць каля 50% пакупнікоў, якія не могуць адшукаць патрэбны ім тавар. Каля 40% карыстальнікаў не вяртаюцца на сайт, з якім мелі непрыемны досвед працы.
  • Якаб Нільсен кажа: «Вывучэнне паводзін карыстальнікаў у вэбе паказвае, што яны дрэнна ўспрымаюць павольныя сайты і сайты са складаным дызайнам. Людзі не жадаюць чакаць. Таксама яны не хочуць вывучаць, як карыстацца дамашняй старонкай. Не існуе такіх рэчаў, як навучанне вэб-сайту або інструкцыя па вэб-сайту. Людзі хочуць схопліваць функцыянальнасць сайта адразу ж пасля беглага сканавання старонкі, г.зн. за некалькі секунд».
У чым адрозненне паміж распрацоўкай юзабіліці (Usability Engineering) і тэставаннем юзабіліці (Usability Testing)?

Распрацоўка юзабіліці – гэта метадалагічны падыход да стварэння сайта або любога іншага карыстальніцкага інтэрфейсу. Гэта практычны шлях да атрымання прадукта, які працуе для карыстальніка. Распрацоўка юзабіліці ўключае ў сябе некалькі метадаў, якія паслядоўна прымяняюцца ў працэсе: збор патрабаванняў, распрацоўка і тэставанне прататыпаў, ацэнка альтэрнатыўных варыянтаў дызайну, аналіз праблем карыстальнікаў, прапановы вырашэння і тэставанне сайта (або любога іншага інтэрфейсу).

Тэставанне юзабіліці – гэта частка працэсу распрацоўкі юзабіліці. У тыповым тэсце карыстальнік выконвае некаторую колькасць заданняў з дапамогай прататыпа (або іншай сістэмы), а ў гэты час назіральнік запісвае, што робіць карыстальнік і што ён кажа. Звычайна тэст праводзіцца з адным карыстальнікам або з двума, якія працуюць разам. Тэставанне можа ўключаць збор такіх дадзеных, як паслядоўнасць дзеянняў для дасягнення мэты, памылкі, якія робяць карыстальнікі, калі і дзе ў карыстальнікаў узнікаюць цяжкасці, наколькі хутка карыстальнікі выконваюць задачы і наколькі ім падабаецца карыстацца прадуктам. Мэтаю большасці тэстаў з’яўляецца высвятленне любых прабелем, якія могуць узнікаць, каб у далейшым іх вырашыць.

Якія задачы ўтрымлівае ў сабе юзабіліці?

Пачатак – плануем вэб-сайт

Для пачатку варта зразумець:
 
  • навошта вы распрацоўваеце веб-сайт
  • Хто павінен наведваць ваш сайт
  • Калі і навошта гэтыя людзі змогуць наведваць сайт.

Адказваючы на гэтыя пытанні, вы вызначыце мэты сайта. Канкрэтныя мэты залежаць ад вашай арганізацыі і аўдыторыі сайта.

Акрамя таго, вы павінны падумаць пра мэты юзабіліці сайта. Агульныя мэты гавораць пра тое, што сайт павінен быць:
 
  • Простым у навучанні
  • Эфектыўным у выкарыстанні
  • Легкім для запамінання пры наступных наведваннях
  • Задавальняючым карыстальніка

Усе мэты юзабіліці істотны для большасці сайтаў, але вы можаце вылучыць і іншыя для адрозных сітуацый і аўдыторый.

Збіраем дадзеныя ад карыстальнікаў


Так як дызайн базуецца на патрэбах карыстальніка, трэба збіраць дадзеныя пра гэтыя патрэбы і пра тое, наколькі існуючы вэб-сайт (калі ён ёсць) задавальняе гэтыя патрабаванні. Існуе некалькі спосабаў збору дадзеных, уключаючы формы адваротнай сувязі, логі сервера і тэставанне юзабіліці існуючага сайта.

Распрацоўваем прататып

Для карыстальніка прасцей узаемадзейнічаць з рэальна існуючым прыкладам, чым разважаць пра тое, што будзе працаваць лепш за ўсё. Карысныя вынікі могуць быць атрыманы з дапамогай прататыпа сайта, які валодае мінімумам кантэнту і не мае графікі наогул. Такі просты прататып падыходзіць для першага цыкла тэстаў. Прататып можна выкарыстоўваць для выцягвання з карыстальнікаў каментароў, і вызначэння магчымасці прататыпа выконваць неабходныя задачы. Прататыпы можна зрабіць на паперы, у HTML або з дапамогай спецыяльных сродкаў, такіх, як MSVisio.

Збіраем, пішам і змяняем кантэнт

Вы павінны размяшчаць той кантэнт, які патрэбны карыстальнікам сайта. Калі ў вас ёсць гара інфармацыі, паглядзіце, што з яе можа быць карысна і зразумела карыстальнікам. Чытанне з экрана камп’ютара павольней за чытанне з паперы, многія людзі жадаюць хутка прасканаваць інфармацыю і прачытаць толькі некаторыя маленькія кавалачкі. Калі вашая інфармацыя напісаная доўгімі параграфамі, трэба разбіць яе на маленькія кавалкі з падзагалоўкамі. Выкіньце з тэксту неабавязковыя словы, выкарыстоўвайце спісы і табліцы, каб карыстальнікі маглі хутка знайсці патрэбную інфармацыю.

Праводзім тэставанне

Тэставанне юзабіліці – інтэрактыўны працэс. Мэта тэставання – высвятліць, што дапамагае карыстальнікам выконваць задачы, а што перашкаджае. Выкарыстоўваючы прататып як кропку адліку, тэсціроўшчыкі пішуць набор сцэнароў задач, якія карыстальнікі пвінны будуць прарабіць. Пасля таго, як атрыманы вынікі тэставання, на іх падставе можна будзе ўнесці змены ў прататып і правесці новыя тэсты. 

Крыніцы: http://usability.gov/basics/

x