Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Як чытаюць web-карыстальнікі?

Якаб Нільсэн

А ніяк!

Яны ўвогуле рэдка чытаюць вэб-старонкі слова за словам; замест гэтага яны праглядаюць старонку, вычытваючы асобныя словы і сказы. У нядаўна праведзеным даследаванні я і Джон Моркес (John Morkes) выявілі, што 79 адсоткаў тых, хто прымаў удзел у тэсце, сустракаючыся з новай старонкай, заўсёды яе толькі праглядалі, і толькі 16 адсоткаў удзельнікаў чыталі кожнае яе слова.

Як вынік, вэб-старонкі трэба пісаць так, каб іх было лёгка праглядаць. Для гэтага выкарыстоўвайце:

  • вылучэнне ключавых слоў (гіпертэкставыя спасылкі могуць стаць адным з відаў вылучэння; да яго можна дадаць вылучэнне колерам і шрыфтам);
  • карэктна складзеныя падзагалоўкі;
  • спісы з маркёрамі;
  • адзін радок на адну ідэю (карыстальнікі прапусцяць усе астатнія ідэі, калі ключавыя словы радка не прыцягнуць іх увагу);
  • стыль перавернутай піраміды ў напісанні тэксту, дзе артыкул пачынаецца з заключэння;
  • меншая колькасць слоў, чым у звычайным артыкуле
Мы выявілі, што давер да сайта вельмі важны для вэб-карыстальнікаў, бо часцей за ўсё незразумела, хто адказвае за інфармацыю на сайце і ці можна верыць гэтай інфармацыі. Давер да сайта можна павялічыць з дапамогай высокай якасці графічных малюнкаў, добрага стылю пісьма і выкарыстання выходных гіпертэкставых спасылак. Спасылкі на іншыя сайты дэманструюць, што аўтары артыкулаў добра выканалі сваю працу і не баяцца, што карыстальнікі пойдуць ад іх на іншыя сайты.

Карыстальнікаў пужае «рэкламная вада»; рэкламны стыль пісьма з выкарыстаннем суб'ектыўных адзнак («самы лепшы ў свеце») вельмі часта можна сустрэць у Web. Карыстальнікі Web – занадта занятыя, ім патрэбны простыя факты. Акрамя таго, сайт губляе давер, калі карыстальнікі бачаць, што яго аўтары яскрава ўсё перабольшваюць.


Вымярэнне эфектыўнасці добрага стылю пісьма

Для таго, каб вымерыць эффектыўнасць дзейснасці некаторых парад, аб якіх шла гаворка вышэй, мы распрацавалі пяць розных версій аднаго і таго ж сайта (асноўная інфармацыя адна і тая ж проста выкладзена ў розных словах, навігацыя тая ж). Потым мы звярнуліся да карыстальнікаў з просьбай выканаць з гэтымі рознымі сайтамі адны і тыя ж задачы. Як паказана ў табліцы вымярэнняў, юзабіліці узрасла для варыянта са сціслым тэкстам (на 58% лепей) і для варыянта з тэкстам, які аптымізаваны для прагляду (на 47% лепей). Калі ж мы аб’ядналі усе тры ідэі разам, вынік узляцеў да нябёсаў: юзабіліці стала лепей на 124%.

Версія сайта Радок для прыкладу Паляпшэнне юзабіліці (адносна кантрольнага прыкладу)
Рэкламны стыль(кантрольны прыклад) з выкарыстаннем «рэкламнай вады», які можна сустрэць на шматлікіх камерцыйных сайтах

У штаце Небраска размешчаны знакамітыя на ўвесь свет ландшафты, якія нязменна прыцягваюць да сябе натоўп людзей. У 1996 годзе адным з самых папулярных месцаў быў Парк форта Рабінсона (Fort Robinson State Park) (355.000 наведвальнікаў), Гістарычны музей и парк Arbor Lodge (Arbor Lodge State Historical Park &Museum) (100.000), Carhenge (86.598), Музей піянераў прэрыі (Stuhr Museum of the Prairie Pioneer) (60.000) і гістарычны парк Ранчо Буффало Білла (Buffalo Bill Ranch State Historical Park) (28.446)
 
0% (па азначэнні)
Сціслы тэкст
Колькасць слоў у параўнанні з зыходным прыкладам скарочана на палову

У 1996 годзе самымі папулярнымі сярод наведвальнікаў месцамі у штаце Небраска былі Парк форта Рабінсона, Гістарычны музей і парк Аrbor Lodge, Carhenge, Музей піянераў прэрыі і гістарычны парк Ранчо Буффало Білла
 
58%
Тэкст для прагляду
Выкарыстаны той жа тэкст, што і ў кантрольным прыкладзе, толькі перароблены для прагляду
У штаце Небраска размешчаны знакамітыя на ўвесь свет ландшафты, якія нязменна прыцягваюць да сябе натоўп людзей. У 1996 годзе аднымі з самых папулярных месцаў былі:
 
  • Парк форта Рабінсона (355.000 наведвальнікаў)
  •  Гістарычны музей і парк Arbor Lodge (100.000), Carhenge(86.598)
  • Музей піянераў прэрыі(60.000)
  • Гістарычны парк Ранчо Буффало Білла (28.446)
47%

Аб’ектыўны стыль
Выкарыстаны нейтральны стыль замест рэкламнай вады і перабольшвання (а ўвогуле – той жа кантрольны прыклад)
 
У штаце Небраска размешчана некалькі маляўнічых ландшафтаў. У 1996 годзе аднымі з самых папулярных месцаў былі Парк форта Рабінсона (355.000 наведвальнікаў), Гістарычны музей и парк Arbor Lodge (100.000), Carhenge(86.598), Музей піянераў прэрыі (60.000) і Гістарычны парк Ранчо Буффало Білла (28.446) 27%
Камбінаваная версія
Выкарыстаны ўсе тры паляпшэнні стылю: сцісласць, зручнасць прагляду і аб’ектыўнасць

У 1996 у Небраска шасцю самымі папулярнымі сярод наведвальнікаў месцамі былі:
 
  • Парк форта Рабінсона
  • Гістарычны музей и парк Arbor Lodge, Carhenge
  • Музей піянераў прэрыі
  • Гістарычны парк Ранчо Буффало Білла
124%

 

Для нас было дзіўна выявіць добрае паляпшэнне юзабіліці пры выкарыстанні аб'ектыўнага стылю (на 27% лепей). Мы меркавалі, што карыстальнікам гэтая версія спадабаецца больш, чым рэкламная (і яна сапраўды спадабалася), але мы не чакалі, што юзабіліці рэкламнага тэксту і нейтральнага будуць так значна адрознівацца. Атрымалася, што па ўсіх чатырох замераных паказчыках (час, памылкі, запамінальнасць, структура) аб'ектыўная версія стала лепш рэкламнай. Наша гіпотэза заснавана на тым, што рэкламны тэкст нясе дадатковую эмацыянальную нагрузку, і карыстальнікам даводзіцца марнаваць час на адсейванне гіпербал ад рэальных фактаў. Калі людзі чытаюць першы радок «У штаце Небраска змешчаны знакамітыя на ўвесь свет ландшафты», першая рэакцыя – пратэст «не, гэта не так». З-за гэтага запавольваецца чытанне і адчуваецца адрыньванне ад сайта.

Крыніца: www.webmascon.com

x