Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Слоўнік па электроннай камерцыі

А Б В Г Д Е Ж З І  К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш  Ы Э Ю Я
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

А

Аўтарызацыя (Authorization): дазвол на доступ да рэсурсаў або паслуг.
 

Аўтарызацыя пластыкавай карткі: устанаўленне плацёжаздольнасці карткі. У выніку працэсу аўтарызацыі эмітэнт карткі дае дазвол на здзяйсненне транзакцыі (плацяжу). Гэты працэс пацвярджае, што абмежаванні па суме плацяжа для дадзенай карткі не перавышаны, і рэзервуе ўказаную суму.

Аўтэнтыфікацыя (Authentication): устанаўленне сапраўднасці. Працэс ідэнтыфікацыі аднаго з бакоў, якія ўдзельнічаюць у злучэнні.

Б

База дадзеных (Database): арганізаваны масіў структураваных дадзеных.
 

Банэр (Banner): рэкламны графічны блок, звязаны гіперспасылкай з сайтам рэкламадаўцы.
 

Браўзер (Browser, World Wide Web Browser): праграма, якая дазваляе карыстальніку чытаць гіперспасылкавыя дакументы. Браўзер дае магчымасць праглядаць змест вузлоў сеціва (або старонак) і пераходзiць ад азнаго вузла да другога.
Найбольш папулярныя браўзеры –  Internet Explorer, Mozilla Firefox, Google Chrome, Safari, Opera.
 

Браўндмауэр: ажыццяўляе кантроль за доступам да лакальнага сеціва, аналізуючы змест інфармацыйных пакетаў, якія паступаюць звонку.

у пачатак старонкі

 

В

Венчурны («рызыкоўны») капітал (Venture capital): капітал, які ўкладаецца ў праекты з павышаным узроўнем рызыкі.
 

Венчурны капіталіст (Venture capitalist): спецыялізаваная фірма (або фізічная асоба), якая займаецца капіталаўкладаннем з павышаным узроўнем рызыкі.
 

Віртуальны банк (Virtual bank): банк, які працуе з кліентамі выключна праз інтэрнэт, і ў адрозненне ад традыцыйных банкаў не валодае філіяльнай сеткай.

у пачатак старонкі

 

Г

Гіперспасылка (Hyperlink): тэкст у дакуменце HTML, які абазначае спасылку на іншую інфармацыю ў сеціве. У тэксце гіперспасылкі звычайна вылучаюцца падкрэсліваннем.
 

Гіпертэкст (Hypertext): сукупнасць інтэрнэт-старонак, што ўтрымліваюць перакрыжаваныя спасылкі, якія дазваляюць чытачу пры дапамозе праграмы-браўзера пеходзiць ад аднаго дакумента да іншага.

у пачатак старонкі

 

Д

Даменнае імя (Domain Name): адрас у інтэрнэце, які выдаецца праз службу InterNIC, якая займаецца рэгістрацыяй адрасоў.

 

і

Інтэрнэт (Internet): сусветнае  сеціва, якое забяспечвае сувязь для перасылкі паведамленняў электроннай пошты, перадачы файлаў, злучэння з іншымі камп'ютарамі і атрымання доступу да інфармацыі ў самых розных формах. 

Інтэрнэт-банк (Internet bank): банк, які прадастаўляе паслугі інтэрнэт-банкінгу. Інтэрнэт-банкам можа быць як традыцыйны банк, што абслугоўвае кліентаў у тым ліку і праз інтэрнэт, так і віртуальны банк. 

Інтэрнэт-банкінг (Internet banking)
: від аддаленага (дыстанцыйнага) банкаўскага абслугоўвання, якое выкарыстоўвае магчымасці інтэрнэта.
 

Інтэрнэт-брокер (Internet broker): брокерская (інвестыцыйная) кампанія, якая прапануе паслугі інтэрнэт-трэйдынгу.
 

Інтэрнэт-правайдар (ISP, Internet Service Provider): кампанія або арганізацыя, якая прапануе карыстальнікам доступ да інтэрнэту.
 

Інтэрнэт-трэйдынг (Internet trading): аддалены доступ да гандлёвых (інвестыцыйных) рахункаў пры дапамозе інтэрнэту з магчымасцю правядзення аперацый па куплі-продажу акцый і іншых фондавых каштоўнасцей.
 

Інтранет (Intranet): прыватнае сеціва, спалучанае ў адзінае цэлае з выкарыстаннем тэхналогіі TCP/IP і як правіла падключаемая да знешніх сетак, у тым ліку да інтэрнэту, праз сродкі абароны ад несанкцыянаванага доступу «файервол».

у пачатак старонкі

 

К

Кіберпрастора (Cyberspace): сукупнасць інфармацыйных рэсурсаў, даступных пасродках глабальнага камп'ютарнага сеціва інтэрнэт.
 

Клік (Click): націск на рэкламны банэр або тэкставую спасылку (пстычка клавішай мышы).

у пачатак старонкі

 

Л

Лакальная вылічальная сетка (Local area network): сетка, якая злучае камп'ютары, што знаходзяцца на адлегласці да 1000 метраў адзін ад аднаго.

Лічбавы партаманет (Digital wallet): праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе кліенту ў бяспечным рэжыме праводзіць разлікі праз інтэрнэт.

Лічбавы подпіс (Digital signature): лічбавы код, які служыць ідэнтыфікатарам адрасанта электроннага паведамлення. Пры падпісанні электронных дакументаў пацвярджаецца згода яго ўладальніка на правядзенне фінансавай аперацыі і валодае юрыдычнай сілай ўласнаручнага подпісу.
 
Лічбавы сертыфікат (Digital Certificate): электронны дакумент, выдадзены сертыфікацыйным цэнтрам. Выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кампаніі або карыстальніка шляхам праверкі яе адкрытага ключа. 

Лічбавыя грошы (Digital Cash): электронны аналаг наяўных грошай.
у пачатак старонкі

М

Мабільны банкінг (Mobile banking, m-banking): кіраванне банкаўскім рахункам пры дапамозе мабільнага тэлефона або партатыўнага камп'ютара (Personal Digital Assistant) з выкарыстаннем тэхналогій бесправаднога доступу (Wireless Application Protocol).
 

Мабільны трэйдынг (Mobile trading, m-trading): кіраванне інвестыцыйным рахункам пры дапамозе мабільнага тэлефона або партатыўнага камп'ютара (Personal Digital Assistant) з выкарыстаннем тэхналогій бесправаднога доступу (Wireless Application Protocol).

у пачатак старонкі

 

О

Онлайн-банкінг (Online banking): аддаленае кіраванне банкаўскімі рахункамі пры дапамозе тэлефона (тэлебанкінг), персанальнага камп'ютара і інтэрнэту (інтэрнэт-банкінг) або партатыўных прыстасаванняў (мабільны банкінг).
 

Онлайн-трэйдынг (Online trading/brokerage): аддаленае кіраванне гандлёвымі (інвестыцыйнымі) рахункамі пры дапамозе персанальнага камп'ютара і інтэрнэту (інтэрнэт-трэйдынг) або партатыўных прыстасаванняў (мабільны трэйдынг).

у пачатак старонкі

 

П

Пакет (Packet): дадзеныя, згрупаваныя для перадачы па інфармацыйнай сетцы. Складаюцца звычайна са службовай інфармацыі, інфармацыі пра перададзеныя дадзеныя і саміх дадзеных. 

Партнерская праграма (Affiliate program)
: форма супрацоўніцтва рэкламадаўцы і ўладальніка сайта. Уладальнік сайта размяшчае рэкламу тавараў, паслуг або спасылку на віртуальны магазін, і рэкламадаўца плаціць камісіённыя за кожную пакупку наведвальніка, які прыйшоў па спасылцы.
 

Партнёры (Affiliates): уладальнікі сайтаў-удзельнікаў партнёрскай праграмы рэкламадаўцы.
 

Проксі-сервер (Proxy Server): сервер, які выступае пасрэднікам паміж камп'ютарамі-кліентамі і серверамі. Перад перадачай дадзеных карыстальніку, правярае, ці мае той права доступу да гэтай інфармацыі.
 

Пратакол (Protocol): набор правілаў, які вызначае ўсё, што звязана з працай сеціва.

у пачатак старонкі

 

С

Сервер (Server): камп'ютар (або праграма), што аказвае некаторыя паслугі кліентам іншым камп'ютарам (праграмам).
 

Сертыфікацыйны цэнтр (Certificate Authority): кампанія або арганізацыя, якая займаецца захаваннем лічбавых сертыфікатаў. Прымае на захаванне адкрыты ключ ад карыстальніка, праверыўшы яго асобу. Пасля гэтага іншыя карыстальнікі могуць звяртацца ў сертыфікацыйны цэнтр для пацверджання сапраўднасці адкрытага ключа гэтага карыстальніка.

Смарт-карта (Smart card): пластыкавая картка з убудаваным мікрачыпам. Грошы уладальніка смарт карткі захоўваюцца не на банкаўскім рахунку, а ў электронным выглядзе непасрэдна на чыпе смарт карткі.

у пачатак старонкі 

Т

Тэлебанкінг (Telebanking): аддалены доступ да банкаўскіх рахункаў па сродках тэлефона.

у пачатак старонкі

 

Ф

Фінансавы калькулятар (Financial calculator): опцыя, якая дазваляе ў рэжыме рэальнага часу разлічыць памер даходу па разнастайных банкаўскіх, інвестыцыйных і страхавых прадуктах (інструментах) у залежнасці ад індывідуальных умоў.

у пачатак старонкі

 

Х

Хакер (Hacker): спецыяліст у вобласці камп'ютарных тэхналогій, які імкнецца атрымаць несанкцыянаваны доступ да сістэм з сакрэтнай (канфідэнцыйнай) інфармацыяй.

у пачатак старонкі

 

Ш

Шлюз (Gateway): праграма, мэта якой –  злучэнне двух сетак, якія выкарыстоўваюць разнастайныя пратаколы, дзякуючы гэтаму паміж імі робіцца магчымы абмен дадзенымi.

Шыфраванне (Encryption):
засакрэчванне дадзеных шляхам выканання шэрагу матэматычных або лагічных пераўтварэнняў. Зашыфраванае паведамленне магчыма пераўтварыць у зыходны код толькі пры наяўнасці сакрэтнага ключа.
 

у пачатак старонкі

 

Э

Электронная камерцыя (E-commerce): любыя формы справавой перапіскі, якая праводзіцца пры дапамозе інфармацыйных сетак. 
Прынята вылучаць 4 асноўных напрамку электроннай камерцыі: 
бізнес-бізнес (business-to-business, B2B);
бізнес-спажывец (business-to-consumer, B2C);
бізнес-адміністрацыя (business-to-administration, B2A);
спажывец-адміністрацыя (consumer-to-administration, C2A).
 

Электронны бізнес (E-business): пераўтварэнне асноўных бізнес-працэсаў пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій. Е-бізнесам называецца справавая актыўнасць, што выкарыстоўвае магчымасці глабальных інфармацыйных сетак для пераўтварэння ўнутраных і знешніх сувязей з мэтай стварэння прыбытку. 
Унутраная арганізацыя кампаніі на базе адзінай інфармацыйнай сеткі (інтранет), што павышае эфектыўнасць узаемадзеяння супрацоўнікаў і аптымізуе працэсы планавання і кіравання; знешняе ўзаемадзеянне (экстранет) з партнёрамі, пастаўшчыкамі і кліентамі –  усё гэта складнікі е-бізнесу.
 

Электронны білінг (E-billing): механізм узаемных разлікаў паміж банкам і кліентам, які дазваляе атрымліваць выстаўленыя і адпраўляць аплочаныя рахункі за аказаныя паслугі ў рэжыме рэальнага часу. 

Электронны кашалёк (Electronic purses): смарт-картка, на мікрачыпе якой захоўваецца ў лічбавым выглядзе наяўнасць, якую можна скарыстаць для пакупкі разнастайных тавараў і паслуг.
 

Электронны абмен справавымі дакументамі (EDI, Electronic Data Interchange): электроны абмен справавымі дакументамі (заказы на пакупку, рахункі і г.д.), паміж разнастайнымі камп'ютарнымі праграмамі ў адзінай стандартызаванай форме.
 

Электроннае кіраўніцтва (E-goverment): пераўтварэнне ўсіх узроўняў дзяржаўнага кіравання, ад міжведамственнага ўзаеадзеяння да ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзян, на аснову інфармацыйных тэхналогій.

у пачатак старонкі

---------------------------------------------------------------------------------------------

A

Affiliate program (Партнёрская праграма): форма супрацоўніцтва рэкламадаўцы і ўладальніка сайта. Уладальнік сайта размяшчае рэкламу тавараў паслуг або спасылку на віртуальную краму, і рэкламадаўца плаціць камісійныя за кожны набыты тавар наведвальнікам, які прыйшоў па яго спасылцы. 
 

Affiliates (Партнёры): уладальнікі сайтаў-удзельнікаў партнёрскай праграмы рэкламадаўцы. 
 

Authentication (Аўтэнтыфікацыя): пастанаўленне сапраўднасці. Працэс ідэнтыфікацыі асобы, што ўдзельнікае ў злучэнні. 
 

Authorization (Аўтарызацыя): дазвол на доступ да рэсурсаў або служб. 
 

Аўтарызацыя пластыковый карткі: пастанаўленне плацёжаздольнасці карткі. У выніку працэсу аўтарызацыі эмітэнт карткі дае дазвол на здзяйсненне транзакцыі (плацяжу). Гэты працэс пацвярджае, што абмежаванні па суме плацяжу для дадзенай карткі не перавышаны і рэзервуе ўказаную суму. 

у пачатак старонкі

 

B

B2B (business-to-business, бізнес-бізнес): сістэмы электроннай камерцыі, у якіх у якасці суб'ектаў працэсу продажу і куплі выступаюць камерцыйныя структуры. Такія сістэмы звычайна выкарыстоўваюцца для арганізацыі забеспячэння і збыту гатовай прадукцыі. 
 

B2C (business-to-customer, бізнес-кліент): сістэмы электроннай каммерцыі, у якіх у якасці прадаўца выступае юрыдычная асоба, а ў якасці пакупніка – прыватная (фізічная) асоба. 
 

B2E (business-to-employee, бізнес-супрацоўнік): унутрыкарпаратыўная сістэма электроннага бізнесу, якая дазваляе арганізаваць працу персанала кампаніі і весці сумесную бізнес-дзейнасць супрацоўнікаў, асобных структур або падраздзяленняў. 
 

B2G (business-to-government, бізнес-кіраўніцтва): сістэмы электроннай камерцыі, дзе ў якасці бакоў бізнес-адносін выступаюць юрыдычныя асобы (прадпрыемствы, арганізацыі) і дзяржаўныя ўстановы.  

Banner (Банэр): рэкламны графічны блок, звязаны гіперспасылкай з сайтам рэкламадаўцы. 
 

Browser (Браўзер, World Wide Web Browser): праграма, якая дазваляе карыстальніку чытаць гіперспасылкавыя дакументы. Браўзер дае магчымасць праглядаць змест вузлоў сеціва (або старонак)  і пераходзiць ад аднаго вузла да іншага. 
Найбольш папулярныя браўзеры – Internet Explorer, Mozilla Firefox, Google Chrome, Safari, Opera.

у пачатак старонкі

 

C

C2C (Consumer-to-Consumer): сістэмы электроннай камерцыі паміж разнастайнымі прыватнымі (фізічнымі) асобамі. Напрыклад, электронны аўкцыён, на якім адны прыватныя асобы могуць выстаўляць на продаж тавары і прадметы для куплі іншымі асобамі. 
 

Certificate Authority (Сертыфікацыйны цэнтр): кампания або арганізацыя, што займаецца захаваннем лічбавых сертыфікатаў. Прымае на захаванне пад адкрыты ключ карыстальніка, праверыўшы яго асобу. Пасля гэтага іншыя карыстальнікі могуць звяртацца ў сертыфікацыйны цэнтр для пацверджання сапраўднасці адкрытага ключа гэтага карыстальніка. CGI (Common Gateway Interface) –  стандарт стварэння праграмных модулей. Звычайна  CGI-модулі выкарыстоўваюцца для стварэння праграмнай часткі WWW-сайтаў, напрыклад, для працы з базай дадзеных або сістэмай дэманстрацыі рэкламных банэраў. 
 

Click (Клик): націск на рэкламны банэр або тэкставую спасылку (пстрычка клавішай мышы).
 

Cookie: дадзеныя, што захоўваюцца інтэрнэт-праграмамі на камп'ютары карыстальніка. Напрыклад, індывідуальныя наладжванні. 
 

CPC (cost-per-click): кошт аднаго кліка на рэкламны банэр.
 

CPM (cost-per-millennium): кошт тысячы паказаў банэраў. Асноўны паказчык кошту рэкламы. 
 

CTR (click-throe-ratio): суадносіны колькасці націскаў на банэр да агульнай колькасці паказаў банэра. Звычайна выражаецца ў працэнтах і лічыцца адным з самых галоўных спосабаў вымярэння эфектыўнасці банэрнай рэкламы. 
 

Cyberspace (Кіберпрастора): сукупнасць інфармацыйных рэсурсаў, якія даступныя па сродках глабальнага камп'ютарнага сеціва інтэрнэт.

у пачатак старонкі

 

D

Database (База дадзеных): арганізаваны масіў структураваных дадзеных.
 

Domain Name (Даменнае імя): адрас у інтэрнэце, які выдаецца праз службу InterNIC, якая займаецца рэгістрацыяй адрасоў.
 

Digital Cash (Лічбавыя грошы): электронны аналаг наяўным грошам.
 

Digital Certificate (Лічбавы сертыфікат): электронны дакумент, выдадзены сертыфікацыйным цэнтрам. Выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кампаніі або карыстальніка шляхам праверкі яго адкрытага ключа.
 

Digital signature (Лічбавы подпіс): лічбавы код, які служыць як ідэнтыфікатар адрасанта электроннага паведамлення. Пры падпісанні электронных дакументаў пацвяржаецца згода яго ўладальніка на здзяйсненне фінансавай аперацыі. Мае юрыдычную сілу ўласнаручнага подпісу.
 

Digital wallet (Лічбавы папернік): праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе кліенту бяспечна праводзіць разлікі праз інтэрнэт.
 

DNS (Domain Naming Service): сеткавая служба, якая пераўтварае лічбавыя адрасы ў літарныя.
 

Dot-com (dot.com, dotcom и dot com): гэта любы камерцыйны сайт, інтэрнэт-бізнес (ад .com– апошняй часткі адраса большасці амерыканскіх сайтаў.)

у пачатак старонкі

 

E

E-advising (электронныя кансультацыі, нарады): он-лайнавыя ўзаемадзеянні па пытаннях права, падаткаабкладання, заснавання фірм і г.д. Для рэалізацыі выкарыстоўваюцца сродкі электроннай пошты, тэлефонная сувязь (сall-center), сістэмы электронных канферэнцый, у тым ліку і інтэрнэт-канферэнцый.
 

E-auction (электронны аўкцыён): продаж разнастайных тавараў на аўкцыёне ў межах электроннага бізнесу, калі маецца адзін прадавец і шмат пакупнікоў. Зацікаўленыя ў канкрэтнай прапанове пакупнікі пераводзяць прадаўцу аплату і атрымліваюць патрэбны прадукт цягам пэўнага часу.
 

E-billing (Электронны білінг): механізм узаемных разлікаў паміж банкам і кліентам, які дазваляе атрымліваць выстаўленыя і адпраўляць аплачаныя рахункі за аказаныя паслугі ў рэжыме рэальнага часу.
 

E-business (Электронны бізнес): пераўтварэнне асноўных бізнес-працэсаў пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій. Е-бізнесам называецца справавая актыўнасць, якая выкарыстоўвае магчымасці глабальных інфармацыйных сетак для пераўтварэння ўнутраных і знешніх сувязей з мэтай стварэння прыбытку. 
Унутраная арганізацыя кампаніі на базе адзінай інфармацыйнай сеткі (інтранэт), што павышае эфектыўнасць узаемадзеяння супрацоўнікаў і аптымізуе працэсы планавання і кіравання; знешняе ўзаемадзеянне (экстранэт) з партнёрамі, пастаўшчыкамі і кліентамі –  усё гэта складнікі Е-бізнесу.
 

E-cash (электронная наяўнасць): рэалізуецца ў выглядзе смарт-карткі, якая можа быць электронным кашальком або электронным папернікам, якія захоўваюць электроннае прадстаўленне наяўных грошай. Смарт-картка ўтрымлівае ў сабе інфармацыю, неабходную для аўтарызацыі аперацый з наяўнасцю ў ёй, і выкарыстоўваецца для дробных побытавых разлікаў, кшталту аплаты за праезд у гарадскім транспарце, куплі  газет і інш.
 

E-catalog (электронны каталог): інфармацыйная сістэма, якая падтрымлівае звесткі пра прадукты і паслугі для кліентаў або справавых партнёраў. Дапушчальны абмен дадатковай інфармацыяй паміж вытворцам і пакупнікамі. Дазваляецца скарачаць выдаткі на куплю і пастаўкі у арганізацыях. Электронны каталог, як правіла, з'яўляецца часткай электроннай гандлёвай сістэмы.
 

E-commerce (Электронная каммерцыя): любыя формы справавых дамоў, якія праводзяцца пры дапамозе інфармацыйных сетак. 
Прынята вылучаць чатыры асноўныя напрамкі электроннай камерцыі: 
бізнес-бізнес (business-to-business, B2B);
бізнес-спажывец (business-to-consumer, B2C);
бізнес-адміністрацыя (business-to-administration, B2A);
спажывец-адміністрацыя (consumer-to-administration, C2A).
 

E-сommunity (Электроннае грамадства): разнавіднасць электроннай гандлёвай пляцоўкі. ЭТП дадзенага тыпу збіраюць разам патэнцыйных пакупнікоў і прадаўцоў на базе агульнага прафесійнага інтарэсу. Суполкі забяспечваюць кампаніі неабходнай інфармацыяй, якая ўтрымлівае прамысловыя навіны, даследванні, інфармацыю па стане рынку, спісы вакансій, а таксама дазваляюць камунікаванне ўдзельнікаў непасрэдна ў рэжыме он-лайн або пры дапамозе дошкі аб'яў.
 

E-consulting (электронны кансалтынг): від электроннага бізнесу, які заключаецца ў аказанні дыстанцыйных кансультатыўных паслуг. Прыкладамі з'яўляюцца прафесійныя кансультацыі кліентаў па электроннай пошце, прадастаўленне даведак ад інфармацыйных служб, правядзенне разнастайных апытанняў праз інтэрнэт і інш. 
 

EDI (Электронны абмен справавымі дакуентамі, Electronic Data Interchange): электронны абмен справавымі дакументамі (замовы на куплю, рахункі і г.д.) паміж разнастайнымі камп'ютарнымі праграмамі ў адзінай стандартызаванай форме.
 

E-exchange (электронная біржа): купля-продаж разнастайных тавараў на біржы ў межах электроннага бізнесу, калі маецца шмат прадаўцоў і шмат пакупнікоў. Зацікаўлены ў канкрэтнай прапанове кліент, выйграўшы кантракт, пераводзіць прадаўцу аплату і атрымлівае патрэбны прадукт цягам пэўнага часу.
 

E-goverment (Электроннае кіраўніцтва): пераўтварэнні ўсіх узроўняў дзяржаўнага кіравання, ад узаемадзеяння паміж ведамствамі да ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзян на падставе новых інфармацыйных тэхналогій (электронных сродкаў апрацоўкі, перадачы і распаўсюджвання інфармацыі), прадастаўленне паслуг дзяржорганаў  усіх галін улады ўсім катэгорыям грамадзян электроннымі сродкамі, інфармаванне пра працу дзяржорганаў.
 

E-intermediary (электронны пасрэднік): форма электроннага бізнесу, асноўнай мэтай якога з'яўляецца перапродаж або пасярэдніцтва, якія ажыццяўляюцца праз электронныя сродкі. Для патэнцыйнага пакупніка электронны пасрэднік карысны дапамогай у рацыянальным выбары з мноства прадуктаў, наменклатуры паслуг і пастаўшчыкоў рынку, а для прадаўца –  магчымасцю праводзіць маркетынгавы аналіз рынку і патрэб пакупнікоў.
 

E-mall (электронная нагдлёвая ўніверсальная пляцоўка, электронны пасаж): сукупнасць некалькіх электронных крам, якія кіруюцца разнастайнымі прадаўцамі і распаўсюджваюць  разнастайныя прадукты і паслугі (г.зв. гарызантальная рынкавая пляцоўка).
 

E-market, e-marketplace (электронны рынак): віртуальная рынкавая прастора для вядзення электроннага бізнесу ў галiне здзяйснення ўгод і продажаў, прадастаўлення звестак пра тавары, прадукты і паслугі, а таксама для падтрымкi ўзаемных камунікацый паміж прадаўцамі і пакупнікамі. Існуюць гарызантальныя рынкавыя прасторы для прадастаўлення тавараў і паслуг масавага попыту і вертыкальныя рынкавыя прасторы, якія адлюстроўваюць спецыфіку асобных галін эканомікі.
 

E-marketing (электронны маркетынг): вядзенне маркетынгу на аснове электронных тэхналогій.
 

E-money (электронныя грошы): безнаяўныя грашовыя рэсурсы, маніпуляцыя якімі ажыццяўляецца пры дапамозе электронных сродкаў.
 

E-payment (электронны плацёж): аплата пакупак пры дапамозе электронных сродкаў. Найбольш распаўсюджаны такія сістэмы, як дамашні банк, аплата тавараў у электронных крамах і інш.
 

E-procurement (электроннае забеспячэнне): ахоплівае ўсе электронныя формы куплі і пастаўкі тавараў у вытворчым цыкле прадпрыемства.
 

E-purses (Электронны кашалёк): смарт-картка, на мікрачыпе якой захоўваецца ў электронным выглядзе наяўнасць, якую можна выкарыстоўваць для куплі разнастайных тавараў і паслуг. Эмітэнт старт-картак забяспечвае бяспечнае перамяшчэнне сродкаў паміж рознымі электроннымі кашалькамі. 
 

E-service (электронны сэрвіс): усе віды паслуг і сэрвісу, якія аказваюцца пры дапамозе электронных сродкаў.
 

E-shop (электронная крама): электронная гандлёвая кропка, што прадастаўляе магчымасць у онлайнавым рэжыме і ў межах наяўнага асартыменту ажыццяўляць куплю патрэбных тавараў.
 

E-solutions (электронныя вырашэнні): шырокі спектр дзеянняў па атрыманні інфармацыі, яе апрацоўцы, падтрыманні ўзаемных камунікацый і адлюстраванні працэсаў, звязаных з прыняццем вырашэнняў.
 

E-supply chain (электронная сетка пастаўшчыкоў): ланцужок, сетка пастаўшчыкоў, якія дзейнічаюць у межах сістэмы электроннага бізнесу.
 

E-taxes (электронныя падаткі): афармленне і аплата падаткаў праз інфармацыйныя сеткі. Напрыклад, сістэмы, якія дазваляюць запаўняць і адпраўляць праз інтэрнэт падаткавыя дэкларацыі.
 

E-tender (электронны тэндар): правядзенне ў рамках электроннага бізнесу тэндара на куплю разнастайных тавараў, прац і паслуг, калі маецца адзін пакупнік і шмат прадаўцоў. Зацікаўленыя ў канкрэтным пакупніку прадаўцы прапануюць сваю прадукцыю і кошты, а пакупнік абірае лепшую, з яго пункту погляду, прапанову (па кошту, якасці і г.д.), пераводзіць прадаўцу аплату і атрымлівае патрэбны прадукт/паслугу на працягу пэўнага часу. 

E-wallet (электроны папернік): праграмнае забеспячэнне, што дазваляе ўладальніку смарт-карткі ажыццяўляць транзакцыі ў рэжыме он-лайн, кіраваць атрыманнем плацяжоў і захоўваць лічбавыя сертыфікаты.
 

Electronic Funds Transfer (ETF, электронны абмен грашовымі сродкамі): тэхналогія электроннай камерцыі, што дазваляе пераводзіць грашовыя сродкі з банкаўскага рахунку адной асобы або арганізацыі на банкаўскі рахунак іншай асобы або арганізацыі. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца для абазначэння акта выкарыстання дадзенай тэхналогіі.
 

Encryption (Шыфраванне): засакрэчванне дадзеных шляхам выканання серыі матэматычных або лагічных пераўтварэнняў. Зашыфраванае паведамленне можна пераўтварыць у зыходны выгляд толькі пры наяўнасці сакрэтнага ключа.
 

Enterprise resource planning (ERP) system (сістэма планавання рэсурсаў прадпрыемства): інфармацыйная сістэма, арыентаваная на забеспячэнне ўзгодненага вырашэння задач уліку, кантролю, планавання і кіравання вытворчымі і фінансавымі рэсурсамі прадпрыемства. Вырашэнне задач забеспячэння і збыту ў сістэмах ERP, як правіла, зводзіцца да уліковых функцый. Пры гэтым адсутнічае механізм непасрэднага ўзаемадзеяння з аналагічнымі сістэмамі планавання рэсурсаў пастаўшчыкоў і спажыўцоў.

у пачатак старонкі

 

F

Financial calculator (Фінансавы калькулятар): опцыя, якая дазваляе разлічыць у рэжыме рэальнага часу памер даходу па разнастайных банкаўскіх, інвестыцыйных і страхавых прадуктах (інструментах) у залежнасці ад індывідуальных умоў.
 

FTP (File Transfer Protocol): пратакол перадачы файлаў паміж файл-серверам і камп'ютарам карыстальніка па інтэрнэце.

у пачатак старонкі

 

G

Gateway (Шлюз): праграма, якая створана для злучэння 2-ух сетак, якія выкарыстоўваюць розныя пратаколы, дзякуючы чаму паміж імі робіцца магчымы абмен дадзенымі.

у пачатак старонкі

 

H

Hacker (Хакер): спецыяліст у вобласці камп'ютарных тэхналогій, які імкнецца атрымаць несанкцыянаваны доступ да сістэм з сакрэтнай (канфідэнцыйнай) інфармацыяй.
 

HTML (мова разметкі гіпертэксту, HyperText Markup Language): мова для стварэння старонак ў інтэрнэце, у якіх аб'яднаны гіперспасылкі, тэкст, графіка, гук і відэа. HTML складаецца з незалежных ад праграмнага забеспячэння каманд, якія апісваюць структуру Web-старонкі.
 

HTTP (пратакол перадачы гіпертэксту, HyperText Transfer Protocol): пратакол, што ажыццяўляе перадачу HTML-файла ад сервера кліенту праз інтэрнэт.
 

Hyperlink (Гіперспасылка): тэкст у дакуменце HTML, які абазначае спасылку на іншую інфармацыю ў сеціве. У тэксце гіперспасылкі звычайна вылучаюцца падкрэсліваннем.
 

Hypertext (Гіпертэкст): набор інтэрнэт-старонак, якія ўтрымліваюць перакрыжаваныя спасылкі, якія дазваляюць чытачу пры дапамозе праграмы-браўзера перамяшчацца ад аднаго дакумента да другога.

у пачатак старонкі

 

I

Initial public offering (IPO): першапачатковая публічная прапанова акцый: першы выпуск карпарацыяй сваіх акцый на рынак.
 

Internet (інтэрнэт): сусветная сетка сетак, што забяспечвае сувязь для перасылкі паведамленняў электроннай пошты, перадачы файлаў, злучэння з іншымі камп'ютарамі і атрымання доступу да інфармацыі, што існуе ў самых разнастайных формах.
 

Internet bank (інтэрнэт-банк): банк, што прадастаўляе паслугі інтэрнэт-банкінгу. Інтэрнэт-банкам можа з'яўляцца як традыцыйны банк, які абслугоўвае кліентаў, у тым ліку і праз інтэрнэт, так і віртуальны банк.
 
Internet banking (інтэрнэт-банкінг): від аддаленага (дыстанцыйнага) банкаўскага абслугоўвання пры дапамозе магчымасцей інтэрнэту.
 

Internet broker (інтэрнэт-брокер): брокерская (інвестыцыйная) кампанія, якая прапануе паслугі інтэрнэт-трэйдынгу.
 

Internet Incubator (інтэрнэт-інкубатар): вянчурная інвестыцыйная мадэль, мэтай якой з'яўляецца паскораная падрыхтоўка і хуткі вывад на рынак інтэрнэт-кампаній і іх праектаў. Інкубатар прапануе матэрыяльную і кансультацыйную перспектывы бізнес-ідэй.
 

IP (Internet Protocol): пратакол сеткавага ўзроўню, на аснове якога арганізуецца адрасная прастора і маршрутызацыя інфармацыйных пакетаў па сетцы.
 

Internet trading (интернет-трейдинг): аддалены доступ да гандлёвых (інвестыцыйных) рахункаў пры дапамозе інтэрнэту з магчымасцю здзейсніць аперацыі па куплі/продажу акцый і іншых фондавых каштоўнасцей.

Intranet (інтранэт): частковая сетка, якая злучаецца ў адзінае цэлае пры дапамозе выкарыстання тэхналогій TCP/IP, і, як правіла, якая падключаецца да знешніх сетак, у тым ліку і да інтэрнэту, праз сродкі абароны ад несанкцыянаванага доступу «фаервол».

IP-address: лічбавы адрас, які ідэнтыфікуе падключаны да сеціва камп’ютар.
ISP (інтэрнэт-правайдар, Internet Service Provider): кампанія або арганізацыя, якая прадастаўляе карыстальнікам доступ да інтэрнэту.

у пачатак старонкі
 

L

Local area network (Лакальная вылічальная сетка): сетка, якая злучае камп’ютары, што знаходзяцца на адлегласці да 1000 метраў адзін ад аднаго..

у пачатак старонкі
 

M

Material requirements planning (MRP-I, планаванне неабходнасці ў матэрыяльных рэсурсах): тэхналогія, якая выкарыстоўвае лагістычныя і вытворчыя дадзеныя (спецыфікацыі матэрыялаў, складскія запасы, вытворчае планаванне, сбытавыя замовы і г.д.) для вылічэння неабходнасці прадпрыемства ў матэрыяльных рэсурсах. У працэсе выкарыстання гэтых тэхналогій складаюцца замовы на папаўненне матэрыяльных рэсурсаў, маецца магчымасць перагляду і перапланавання адкрытых замоў. На прынцыпах MRP-I будаваліся першыя аўтаматызаваныя сістэмы кіравання (АСК). У сучасных сістэмах ERP дадзеная тэхналогія з’яўляецца толькі невялікай функцыянальнасцю падсістэм лагістыкі.

Manufacturing resource planning (MRP-II, планаванне вытворчых рэсурсаў)
: тэхналогія планавання ўсіх рэсурсаў вытворчага прадпрыемства, накіраваная на забеспячэнне выпуску прадукцыі ў зададзены тэрмін у патрэбным аб’ёме. Узаемазвязана з функцыянальнасцямі закупак сыравіны і паўфабрыкатаў, збыту гатовай прадукцыі, фінансавага менеджменту. Дапоўнена магчымасцямі прагназавання і мадэлявання. Складаецца з шэрагу функцый, кожная з якіх звязана з астатнімі: планаванне неабходнасці ў матэрыяльных рэсурсах (MRP-I), планаванне неабходнасці ў вытворчых магутнасцях, планаванне збыту, бізнес-планаванне, каляндарнае планаванне і г.д. Таксама ўтрымлівае ў сабе сістэмы падтрымкі вытворчых магутнасцей і матэрыяльных рэсурсаў. Дадзеныя гэтых сістэм інтэгруюцца з кантролінгавымі і фінансавымі справаздачамі, бюджэтам прадпрыемстваў і планаваннем складскіх запасаў. Планаванне вытворчых рэсурсаў – гэта прамое развіццё сістэм MRP-I.

Mobile banking (Мабільны банкінг, m-banking): кіраванне банкаўскім рахункам пры дапамозе сотавага тэлефона або партатыўнага камп’ютара (Personal Digital Assistant) пры выкарыстанні тэхналогіі безправаднога доступу (Wireless Application Protocol).

Mobile commerce (мабільная камерцыя): набыццё або продаж тавараў і паслуг пры дапамозе мабільных сродкаў сувязі – мабільных тэлефонаў, PDA (personal digital assistant). Для сувязі з інтэрнэтам у такіх сістэмах выкарыстоўваецца WAP-пратакол (Wireless Application Protocol).

Mobile trading (мабільны трэйдынг, m-trading): кіраванне інвестыцыйным рахункам пры дапамозе мабільнага тэлефона або партатыўнага камп’ютара пры выкарыстанні тэхналогіі безправаднога доступу (Wireless Application Protocol).

у пачатак старонкі
 

O

Online banking (онлайн-банкінг): аддаленае кіраванне банкаўскімі рахункамі пры дапамозе мабільнага тэлефона (тэлебанкінг), персанальнага камп’ютара і інтэрнэту (інтэрнэт-банкінг) або партатыўных дэвайсаў (мабільны банкінг).

Online trading/brokerage (онлайн-трэйдынг): выдаленае кіраванне гандлёвымі (інвестыцыйнымі) рахункамі пры дапамозе персанальнага камп’ютара і інтэрнэту (інтэрнэт-трэйдынг) або партатыўных дэвайсаў (мабільны трэйдынг).

у пачатак старонкі
 

P

Packet (Пакет): дадзеныя, згрупаваныя для перадачы па інфармацыйнай сетцы. Складаюцца звычайна са службовай інфармацыі, інфармацыі пра дадзеныя, што перадаюцца, і саміх дадзеных.

PDA (Personal Digital Assistant): кішэнны або надалонны камп’ютар, які сумяшчае функцыі нататніка і міні-камп’ютара.

PERL (Practical Extraction and Reporting Language): мова сістэмнага адміністравання, на якой складаюцца праграмныя модулі.

POP (Post Office Protocol): пратакол апрацоўкі ўваходных паведамленняў электроннай пошты.

Protocol (Пратакол): набор правілаў, якія вызначаюць усё, што звязана з працай сеціва.

Proxy Server (Проксі-сервер): сервер-пасярэднік паміж камп’ютарамі-кліентамі і серверамі. Перад перадачай дадзеных карыстальніку правярае, ці валодае апошні правам доступу да гэтай інфармацыі.

Purchasing card (закупкавая картка): смарт-картка, разлічаная на справавы рынак, дазваляе супрацоўнікам кампаніі мець справу непасрэдна з пастаўшчыкамі і панізіць накладныя выдаткі, пазбавіўшыся ад папер і г.д., неабходных для замовы пакупкі. Замовы прымаюцца па тэлефоне, а кіраўніцтва кампаніі атрымлівае падрабязныя звесткі пра выдаткі кожнага супрацоўніка, пра пастаўшчыка і г.д.

у пачатак старонкі

 

S

Server (Сервер): камп’ютар (або праграма), якая аказвае некаторыя паслугі кліентам – іншым камп’ютарам (праграмам).

SET (Secure Electronic Transaction): стандарт, які забяспечвае бяспечны абмен транзакцыямі праз інтэрнэт і выкарыстоўвае лічбавую сертыфікацыю для пацвярджэння сапраўднасці таго, што суб’ект, які ажыццяўляе транзакцыю, сапраўды з’яўляецца ўладальнікам крэдытнай карткі.

Smart card (Смарт-картка): пластыкавая картка з убудаваным мікрачыпам. Грошы ўладальніка смарт-карткі захоўваюцца не на банкаўскім рахунку, а ў электронным выглядзе непасрэдна на чыпе смарт-карткі.

SMTP (Simple Network Management Protocol): пратакол перасылкі паведамленняў электроннай пошты паміж серверамі.

SQL (Structured Query Language): мова кіравання базамі дадзеных.

SSL (Secure Socket Layer): пратакол для аўтэнтыфікацыі і крыптаабароны каналаў сувязі, якія працуюць на базе пратаколлаў TCP/IP. Згодна з гэтым пратаколам кліенты і серверы могуць аўтэнтыфікаваць адзін аднаго, а пасля абменвацца зашыфраванымі дадзенымі. Ключ, які расшыфроўвае зашыфраваныя дадзеныя, сам зашыфраваны. Такім чынам выключаецца магчымасць, што інфармацыю прачытаюць іншыя.

у пачатак старонкі

 

T

Telebanking (Тэлебанкінг): аддалены доступ да банкаўскіх рахункаў пры дапамозе тэлефона.

у пачатак старонкі

U

URL (Uniform Resource Locator): адрас старонкі ў інтэрнэце. Прыклад URL: http://www.firm.by.

у пачатак старонкі


x