Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Жадаем у ТОП? Аналізуем статыстыку сайта

Ксенія Туманава
Пра правільную арганізацыю кампаніі па прасоўванні сайта не можа быць гаворкі без здольнасці спецыяліста аналізаваць паказчыкі рэсурсу і выкарыстоўваць атрыманыя вынікі эфектыўна. Аналіз статыстыкі сайта – гэта не толькі падлік колькасці наведвальнікаў. Гэта паняцце нашмат шырэй. Разбярэмся з тым, якую статыстыку можа сёння атрымаць вэб-майстар і як гэтыя даныя могуць дапамагчы пры прасоўванні сайта і дасягнені патрэбных вынікаў.

Колькасць карыстальнікаў, якія наведалі сайт (наведвальнасць за дзень, тыдзень, месяц і г.д.) і не толькі
Безумоўна, адным з галоўных паказчыкаў, па якіх можна меркаваць пра эфектыўнасць прасоўвання сайта, з’яўляецца колькасць наведвальнікаў. Дадзенаму параметру варта надаваць належную ўвагу, таму што ён з’яўляецца адным з ключавых для пошукавых сістэм пры ранжыраванні сайтаў.

Для праверкі статыстыкі наведванняў можна карыстацца рознымі інструментамі. Часта хостары выдзяляюць у карыстанне спецыяльныя дадаткі. Вельмі шмат вэб-майстраў карыстаюцца для гэтага стандартнымі сродкамі ад Google і Яндэкс (Яндэкс.Метрыка).

Вельмі важнымі наведвальнікамі з’яўляюцца пошукавыя робаты. На тое, як часта яны прыходзяць на ваш сайт, таксама варта звяртаць ўвагу. Па тым, як часта бот пошукавіка наведвае ваш рэсурс, можна меркаваць, як мінімум, пра яго папулярнасць і траставасць. Але абапірацца толькі на колькасць наведвальнікаў пры аналізе эфектыўнасці прасоўвання – ўсё роўна, што штурхаць угору велізарны камень без спецыяльных сродкаў. Для сапраўды эфектыўнай кампаніі гэтага будзе мала – аналіз статыстыкі сайта павінен праводзіцца «па ўсіх франтах». І аналізаваць наведвальнікаў сайта трэба з усіх бакоў. Таму разгледзім і іншыя параметры, якім варта надаваць не меншае значэнне.

Паводзіны наведвальнікаў вэб-рэсурса
Статыстыка сайта не будзе поўнай без аналізу праславутых паводзінскіх фактараў. Ім сёння пошукавыя сістэмы надаюць таксама даволі вялікую ўвагу. Яшчэ адносна нядаўна ўладальніку сайта і вэб-майстару было глыбока «па барабану», што робяць прыцягненыя на сайт наведвальнікі. Сёння ж без аналізу дадзенага паказчыка ўся кампанія па прасоўванні сайта можа сысцi на нiшто. У лепшым выпадку ён будзе боўтацца дзе-небудзь у канцы першай старонкі выдачы, а ў горшым – плаўна апускацца ўніз і суседнічаць з сайтамі, якімі ніхто не займаецца.

Для аналізу паводзінскіх фактараў сёння існуе мноства сэрвісаў. Напрыклад, «Вэбвізар» ад усімі «любімага» пошукавіка Яндэкс дазваляе ў літаральным сэнсе трымаць «пад каўпаком» наведвальнікаў сайта.

З яго дапамогай можна адсачыць наступныя дзеянні наведвальнікаў сайта:

— якія рухі мышкай рабіліся і куды клікаў наведвальнік;
— ці выдзяляў або капіраваў карыстальнік тэкст, ці пракручваў уніз старонкі і г.д.

Яшчэ адзін інструмент, пры дапамозе якога можна аналізаваць паводзіны наведвальнікаў вэб-рэсурса – цеплавая карта. На ёй падсвечваюцца вобласці старонак сайта, на якія прыходзіцца найбольшая колькасць клікаў.

Гэтыя два інструменты з’яўляюцца незаменнымі ў працы з такім параметрам як юзабіліці. Менавіта ад прадуманасці і прыбавнасці інтэрфейса залежыць папулярнасць вэб-рэсурса ў мэтавай аўдыторыі. Правільны інтэрфейс, прадуманая структура – залог таго, што прыцягнены наведвальнік здзейсніць пераход на патрэбную старонку і выканае патрэбнае дзеянне. А каб гэта працавала, трэба папацець, працуючы са статыстычнымі данымі, якія датычацца паводзін карыстальнікаў на сайце.

Пошукавыя запыты
Не менш важная статыстычная інфармацыя - пошукавыя запыты, па якіх прадстаўнікі мэтавай аўдыторыі (і немэтавай) трапляюць на ваш сайт. На падставе іх аналізу можна:

— падкарэктаваць семантычнае ядро вашага вэб-рэсурса;
— правесці больш дакладную аптымізацыю сайта пад канкрэтныя ключы;
— вызначыць эфектыўнасць прасоўвання па канкрэтных запытах.

Дзякуючы аналізу пошукавых запытаў, якія прыводзяць наведвальнікаў на ваш сайт, можна зрабіць вельмі карысныя высновы, якія дапамогуць значна павысіць эфектыўнасць SEO-кампаніі.

Адкуль прыйшоў і дзе выйшаў
Карысным для ўладальніка сайта будзе справаздача, якая змяшчае звесткі аб тым, праз якія старонкі карыстальнікі трапляюць на сайт і праз якія пакідаюць яго.

Маючы ў распараджэнні даныя аб тым, праз якя старонкі патэнцыяльныя кліенты часцей за ўсё трапляюць на сайт, вы будзеце ведаць, куды накіраваць асноўныя намаганні. Надаўшы гэтым старонкам належную ўвагу і прывёўшы іх у адпаведны выгляд, вы мнагакратна павялічыце свае шансы на тое, што карыстальнік выканае канверсійнае дзеянне (пяройдзе па патрэбнай спасылцы, запоўніць форму заказа і г.д.).
Валодаючы інфармацыяй аб тым, на якіх старонках спыняецца «падарожжа» наведвальніка па вашым сайце, можна знайсці памылкі, дапушчаныя пры іх распрацоўцы. Гэта дазволіць утрымаць карыстальніка на вашым вэб-рэсурсе як мага даўжэй.

Спасылачная маса і трафік: без гэтай статыстыкі – проста нікуды
Вэб-аналітыка сёння не можа існаваць без аналізу статыстычных даных, звязаных са спасылачнай масай і трафікам. Можа быць, калі-небудзь колькасць, якасць спасылак, а таксама паказчыкі розных відаў трафіка перастануць іграць важную ролю ў прасоўванні сайта, але можна з упэўненасцю сказаць, што здарыцца гэта не хутка. А таму і без разнастайных лічыльнікаў і графікаў, якія адлюстроўваюць дынаміку прыросту знешніх спасылак, павелічэння трафіка і іншых параметраў, сёння проста не абысціся.

Вядзеце рэкламную кампанію?
Рэкламная кампанія без статыстыкі таксама не эфектыўная. Для яе паспяховага вядзення трэба ўмець правільна прымяніць вынікі аналізу. У кантэкнай рэкламы ёсць свае асаблівасці, калі гаворка ідзе пра банерную рэкламу, звяртаць увагу трэба на іншыя параметры. Лепш за ўсё даверыць гэта прафесіяналу.

Код, памылкі і іншыя тэхнічныя пытанні

На пазіцыі сайта ў выдачы і папулярнасць сярод наведвальнікаў вялікі ўплыў аказвае наяўнасць памылак у кадзiроўцы старонак і іншых «багаў». Аналізуючы сайт, не палянуйцеся атрымаць статыстыку адмаўленняў, «бітых спасылак» і г.д.

Не лішнім будзе атрымаць інфармацыю пра тое, якімі браўзерамі карыстаюцца наведвальнікі. Адаптаваўшы вэб-рэсурс пад іх, вы пазбегнеце мноства праблем, звязаных з успрыманнем сайта.

Праводзячы аналіз сэрвісаў статыстыкі, многія спецыялісты адзначаюць, што розныя сэрвісы даюць розную інфармацыю. З прычыны гэтага для найбольш якаснага аналізу сайта, які будзе карысным для бізнесу, лепш выкарыстоўваць некалькі інструментаў або давяраць гэта прафесіяналам, працуючым з праверанымі сэрвісамі, якім можна давяраць.

x