Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Практычныя парады па прасоўванні сайтаў

Ксенія Туманава
Прасоўванне сайтаў — вельмі цікавы, захапляльны, але пры гэтым даволі складаны і карпатлівы працэс. Ён патрабуе ад выканаўцаў пастаяннага павышэння кваліфікацыі і атрымання новых ведаў. У гэтым артыкуле мы дадзім вам практычныя парады па прасоўванні сайта і пастараемся разабраць некаторыя аспекты аптымізацыі, якія выклікаюць найбольшую колькасць пытанняў.

Наладжваем рэгіянальнасць сайта
У апошні час Яндэкс паслядоўна развівае рэгіянальнасць выдачы. Сайты сёння ранжыруюцца ў залежнасці ад сваёй рэгіянальнай прыналежнасці, якая абавязкова ўлічваецца алгарытмамі. Такім чынам, аптымізаваўшы рэсурс у адпаведнасці з дадзеным параметрам, вы можаце павысіць яго пазіцыі і, як вынік, павялічыць колькасць мэтавых наведвальнікаў.

Для гэтага неабходна ўказаць на вашым сайце ўсе кантактныя даныя: поўны юрыдычны і паштовы адрас арганізацыі або яе прадстаўніцтва з індэксам і тэлефонным кодам горада. Паглядзець яго можна ў звычайным даведніку. Пасля пошукавы робат прачытае гэтую інфармацыю і правільна вызначыць геаграфічны рэгіён, да якога адносіцца інтэрнет-рэсурс.

Акрамя таго ў Яндэкс.Вэбмайстры ў раздзеле «Геаграфія сайта» неабходна запоўніць укладку «Рэгіён сайта». У ёй трэба ўказаць прыналежнасць сайта да ўжо вызначанага пошукавым робатам рэгіёна. Калі рэгіянальнасць вызначана няправільна, абавязкова трэба падаць заяўку пра змену дадзенага параметра.

У кантэнце сайта таксама павінен дакладна прасочвацца рэгіянальны ўхіл. Уладальніку неабходна размяшчаць на старонках рэсурсу як мага болей інфармацыі, арыентаванай на карыстальнікаў з рэгіёна, да якога ён належыць. Гэта, зноў-такі, можа палепшыць палажэнне рэсурсу ў выдачы.

Напаўняем сайт якасным кантэнтам
Паляпшэнне сайта абавязкова звязана з напаўненнем яго якасным кантэнтам. Не выпадкова ў англійскамоўным аптымізатарскім асяродку распаўсюджана прымаўка “кантэнт – кароль». Якаснае інфармацыйнае напаўненне сайта кампаніі можа вывесці рэсурс на верхнія радкі выдачы або адыграць зусім процілеглую ролю.

Дзе браць добры кантэнт? Калі гаворка ідзе пра тэксты, то пажадана, каб над іх стварэннем працавалі прафесіяналы – журналісты і капірайтары. Нейкую частку тэкставага кантэнту можа пісаць і сам уладальнік сайта. Пры гэтым вельмі важна, каб тэксты ў першую чаргу прадавалі, былі чытэльнымі і ўнікальнымі, а толькі потым – аптымізаванымі.

Акрамя таго, не варта забывацца і на іншыя віды кантэнту – фота і відэа. На сайтах некаторых тэматык яны важныя яшчэ больш за тэксты. Па магчымасці ствараць гэты кантэнт таксама трэба з дапамогай прафесіяналаў.

Аптымізуем графічныя элементы
Практычныя парады па прасоўванні сайтаў, якія даюць многія спецыялісты, амаль заўсёды датычацца і аптымізацыі графічных элементаў. Яны павінны адкрывацца як мага хутчэй і не «тармазіць» загрузку старонак. Гэта важна, таму што хуткасць загрузкі старонак улічваецца пошукавымі сістэмамі пры ранжыраванні. Да і многія карыстальнікі сыходзяць з сайта, калі яго старонкі адкрываюцца занадта павольна.

Прасцей за ўсё аптымізаваць графічныя элементы пры дапамозе сціску. Гэта функцыя ёсць у Photoshop і многіх іншых распаўсюджаных графічных рэдактарах.


Правяраем валіднасць унутраных і знешніх спасылак
Многія рэкамендацыі па паляпшэнні сайта так ці інакш датычацца яго спасылачнага асяроддзя. Перш чым публікаваць у Сеціве новы сайт або прыступаць да прасоўвання рэсурсу, які ўжо існуе, абавязкова праверце працаздольнасць (валіднасць) усіх яго унутраных і знешніх спасылак, правільнасць напісання дамена і паддамена. Асаблівую ўвагу варта надаць унутраным спасылкам, якія вядуць у каталог тавараў або на старонку афармлення заказа. Калі на сайце будуць спасылкі, якія не працуюць, наведвальнік элементарна не здолее знайсці або заказаць неабходны яму тавар. Такім чынам, уся структура рэсурсу павінна быць прапрацавана з асаблівай стараннасцю.

Прынцыпам і метадам нарошчвання знешняга спасылачнага асяроддзя можна прысвяціць асобны вялікі матэрыял. Галоўнае, што павінен засвоіць любы аптымізатар: прыярытэт трэба аддаваць натуральным спасылкам, здольным «здабываць» для сайта мэтавы трафік. А ці будуць яны платнымі або бясплатнымі, не так важна.


Дадаем сайт у каталог Яндэкса
Дарэчы, пра спасылкі. Парада: каб атрымаць каштоўную тэматычную спасылку на сайт, абавязкова дадайце яго ў каталог Яндэкса. Сам каталог таксама здольны прывесці на ваш рэсурс пэўны трафік.

Як дадаць сайт у каталог? Існуюць 2 спосабы – платны і бясплатны. У першым выпадку сайт неабходна адправіць на прэмадэрацыю, скарыстаўшыся спецыяльнай формай гэтата сэрвісу. Тэрмін разглядання бясплатнай заяўкі складае ў сярэднім 3 месяцы, пры гэтым гарантыю пападання сайта ў каталог Яндэкс не дае.

Калі чакаць 3 месяцы не хочацца, можна скарыстацца платнай рэгістрацыяй. Тэрміны разглядання платнай заяўкі значна меншыя, хаця 100%-най гарантыі пападання ў каталог вам таксама не дадуць.



Пастаянна адсочваем і прымяняем новыя тэхналогіі
Прасоўванне і паляпшэнне сайта – гэта пастаянны пошук рашэнняў, эфектыўных менавіта для вашага інтэрнет-рэсурсу. А каб іх прымаць, вам неабходна пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень. Развіццё інтэрнета, як бы банальна гэта ні гучала, ідзе сямімільнымі крокамі, там вам проста неабходна адсочваць усе новыя тэхналогіі і метады. Яны могуць датычыцца анімацыі або гуку, стратэгій працы са знешнім спасылачным асяроддзем і г.д.

Многія рэкамендацыі па паляпшэнні сайта зводзяяца да знакамітага правіла «залатой сярэдзіны». Яно ў поўнай меры прыдатна і да ўкаранення на рэсурсе новых тэхналогій. Напрыклад, катэгарычна не варта захапляцца flash-анімацыяй. Флэшавыя застаўкі, якія займаюць амаль увесь экран, выглядаюць вельмі эфектна, але моцна перашкаджаюць карыстальнікам і адцягваюць іх увагу ад асноўнай інфармацыі. А гэта прамы сігнал для пошукавых сістэм пераглядзець пазіцыі сайта ў выдачы.

Спадзяёмся, нашы парады дапамогуць вам вывесці сайт на пажаданыя пазіцыі ў пошукавай выдачы!

x