Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Прасоўванне маладых сайтаў

Ксенія Туманава
Рана ці позна кожнаму аптымізатару даводзіцца прасоўваць малады сайт. Праца гэта няпростая, багатая на мноства незразумеласцяў і «падводных камянёў». І нават вопытны SEO-спецыяліст далёка не ва ўсіх сітуацыях упэўнены, якую стратэгію для эфектыўнага прасоўвання яму лепш узяць на ўзбраенне. У гэтым артыкуле мы падзелімся сваім вопытам і падрабязна раскажам пра тое, як павінна праходзіць прасоўванне маладога сайта.

Які сайт можна лічыць «маладым»?

У першую чаргу давайце вызначым, што хаваецца за выразам «узрост сайта» і якія інтэрнет-рэсурсы прынята лічыць «маладымі».

З пункту гледжання робатаў пошукавых сістэм пад узростам сайта маецца на ўвазе ўвесь час, на працягу якога ён прысутнічае ў інтэрнеце з моманту першай індэксацыі. Пры гэтым неабходна адразу адзначыць, што ўзрост не з’яўляецца якім-небудзь крытычным фактарам, які напрамую вызначае пазіцыі сайта ў пошукавай выдачы. Практычна кожны аптымізатар можа прывесці нямала прыкладаў, калі сайт узростам менш за 6 месяцаў высока ранжыруецца не толькі па нізкаканкурэнтных, але і па асобных высокаканкурэнтных запытах.


Дык які сайт можна лічыць маладым? На наш погляд, пад гэта азначэнне пападаюць:
— новыя сайты на новых даменах;
— новыя сайты на старых даменах, адказы сервераў якіх былі 404 Not Found.

Асноўныя цяжкасці, якія ўзнікаюць пры прасоўванні маладых праектаў

Як было адзначана ў самым пачатку, прасоўванне маладых сайтаў спалучана са шматлікімі цяжкасцямі. Пералічым асноўныя з іх.

Неэфектыўнасць «канвеерных» метадаў аптымізацыі
Перад тым як прасоўваць малады сайт, яго структуру неабходна старанна прапрацаваць. На гэта можа быць выдаткаваны значны час, таму «канвеерны» падыход да прасоўвання, калі SEO-спецыяліст толькі ў вялікай колькасці набывае спасылкі і практычна не надае ўвагі ўнутранай аптымізацыі, у дадзеным выпадку не працуе.

Тэрміны вываду сайта ў ТОП вельмі цяжка спрагназаваць
Прасоўванне маладога сайта вельмі ўскладнена тым, што SEO-спецыяліст не можа імітаваць стратэгіі прасоўвання паспяховых канкурэнтаў. Замест гэтага яму неабходна павышаць значнасць сайта пры дапамозе ўнутранай аптымізацыі, працаваць над знешнімі і паводніцкімі фактарамі. У кожным канкрэтным выпадку даводзіцца шукаць нестандартныя метады, прымаць невідавочныя, часта інтуітыўныя рашэнні. У выніку спрагназiраваць час вываду сайта на тыя ці іншыя пазіцыі не ўяўляецца магчымым. Гэта вялікі недахоп працы з маладымі сайтамі.

Вялікія затраты часу на прасоўванне
Вывад з вышэйпрыведзенага пункту напрошваецца сам сабой: прасоўванне маладога сайта можа расцягнуцца на вельмі вялікі прамежак часу. У нейкіх выпадках на гэта можа спатрэбіцца 5 месяцаў, у нейкіх – яшчэ больш. Дзеля справядлівасці адзначым, што можна прывесці прыклады, калі аптымізатары выводзяць малады сайт у ТОП усяго за 3 месяцы. Але гаворка, як правіла, ідзе пра адзін-два канкурэнтныя запыты, рэдка болей. Неабходна разумець, што за 3 месяцы сайт проста не ў стане стаць лідэрам сваёй тэматыкі - для гэтага патрабуецца значна больш часу.

Міфы пра прасоўванне маладых сайтаў
У аптымізатарскім асяродку існуе мноства ўстойлівых міфаў, якія датычацца прасоўвання маладых сайтаў. Усе іх прыводзіць не будзем – раскажам толькі пра найбольш распаўсюджаныя і недарэчныя.


Міф № 1: на маладыя сайты не спасылаюцца
Паўсюдна тыражуемы і вельмі жывучы міф. Развянчаць яго яшчэ прасцей. Калі на сайце змешчана карысная і цікавая для карыстальнікаў інфармацыя, то на яго будуць спасылацца ў любым выпадку, незалежна ад узросту. А калі сайт нудны і пусты, то якім бы старым ён ні быў, якасных спасылак з аўтарытэтных рэсурсаў яму ніколі не ўбачыць. Існуе мноства прыкладаў, калі на зусім маладых сайтах з’яўляюцца дзясяткі спасылак, прычым з усім вядомых і паважаных рэсурсаў. Такім чынам, справа, хутчэй за ўсё, не ва ўзросце, а ў напаўненні сайта якасным і кліентаарыентаваным кантэнтам. А спасылачнае да яго абавязкова прыкладзецца.


Міф № 2: любы малады сайт непазбежна пападае ў «пясочніцу»
Хоць прадстаўнікі Яндэкса ўпарта адмаўляюць сам факт існавання «пясочніцы», міф гэты жыве і квiтнее на працягу многіх гадоў. Варта памятаць, што для пошукавай сістэмы важна ўся гісторыя прысутнасці рэсурса ў Сеціве, а не дата рэгістрацыі дамена. Пры ранжыраванні сайта пад увагу прымаюцца ўсе прэцэдэнты. Калі, напрыклад, на толькі што створаны сайт будзе пастаўлена спасылка з http://wikipedia.org, то ні дата рэгістрацыі дамена, ні час знаходжання гэтай спасылкі не будуць мець істотнага значэння.

Прасоўванне маладых сайтаў: асноўныя прынцыпы

Дык як прасунуць малады сайт? Галоўнае, што павінен засвоіць аптымізатар: каб кампенсаваць малады ўзрост рэсурса, неабходна дабіцца выдатных паказчыкаў іншых яго фактараў. А для гэтага патрэбна:

— старанна прапрацаваць унутраную структуру;
— напісаць «чалавечыя», не пераспамленыя запытамі тэксты, якія прадаюць;
— пералінкоўваць іх такім чынам, каб спасылкі былі карыснымі для карыстальнікаў і дапамагалі ім рабіць пакупкі;
— надаць увагу юзабіліці, зрабіўшы сайт максімальна зручным для наведвальнікаў.

Прывабны дызайн – таксама несумненны бонус для прасоўвання. Ўсё вышэй пералічанае можа адбіцца на паводніцкіх фактарах, якім пошукавыя сістэмы сёння надаюць вельмі вялікае значэнне.

Пры працы са спасылкамі неабходна арыентавацца не на іх кошт і тэматычнасць пляцовак, а на натуральнасць. Усе спасылкі павінны стварацца выключна для наведвальнікаў сайта і палягчаць ім працэс выбару тавару або атрымання неабходнай інфармацыі. Галоўнае, каб карыстальнікі клікалі па спасылцы. А ўжо якой яна будзе – платнай або бясплатнай – не так прынцыпова. Паспяхова прасоўвацца можна пры дапамозе і першых, і другіх.

Нарошчванне траста або «прасоўванне адразу»?

Большасць аптымізатараў практыкуе 2 падыходы да прасоўвання маладых рэсурсаў – нарошчванне траста і так званае «прасоўванне адразу».

Пры нарошчванні траста SEO-спецыяліст у першую чаргу збірае з аўтарытэтных рэсурсаў спасылкі, вельмі часта – без анкораў. І толькі па сканчэнні як мінімум 6 месяцаў аптымізатар пачынае працаваць з біржамі, набываючы спасылкі з ключавымі словамі ў іх тэксце.

Прасоўванне адразу прадугледжвае, что спасылкі з якасных пляцовак набываюцца з першых жа дзён прасоўвання. Гэта праца працягваецца на працягу ўсяго тэрміну прасоўвання. Пры гэтым прыярытэт аддаецца спасылкам, здольным прынесці рэсурсу мэтавы трафік. Яны могуць змяшчацца ў прэс-рэлізах, навінах, розных тэматычных артыкулах і г.д. «Прасоўванне адразу» лічыцца больш эфектыўным і займае менш часу, чым нарошчванне траста.

Але ці павінна прасоўванне маладога сайта засноўвацца толькі на адным падыходзе і выключаць другі? Зразумела, не! Нарошчванне траста і працэс прасоўвання не з’яўляюцца ўзаемавыключальнымі, таму іх можна (і патрэбна!) сумяшчаць. Нішто не перашкаджае аптымізатару набываць спасылкі і адразу, і на працягу ўсяго тэрміну вываду сайта ў ТОП. Таму выкарыстоўваць неабходна абодва метады.

А калі проста набыць стары дамен?

Некаторыя SEO-спецыялісты-пачаткоўцы ўпэйнены, што для вываду маладога сайта на пажаданыя пазіцыі дастаткова проста набыць стары дамен, і тады праблема вырашыцца сама сабой! Зразумела, чыста тэарэтычна гэта магчыма, але на практыцы такіх прыкладаў зусім няшмат. Прасоўванне маладых сайтаў – вельмі тонкі і складаны працэс, і адной толькі пакупкай старога дамена тут ніяк не абысціся. Да таго ж далёка не кожны дамен падыходзіць для такой мэты. Спынімся толькі на двух самых відавочных момантах.

— На дамене павінен быць змешчаны паўнавартасны сайт, які рэгулярна абнаўляецца, з вялікай і пры гэтым станоўчай гісторыяй прысутнасці ў Сеціве. Звяртаем вашу ўвагу – не «заглушка», а менавіта «жывы» сайт рэальна існуючай арганізацыі.

— Пасля перадачы дамена на ім некаторы час павінны заставацца кантактныя даныя папярэдняй кампаніі-ўладальніка, а таксама яе назва і ўвесь кантэнт. Змяняць усё гэта неабходна паступова, на працягу 2-3-х месяцаў, а то і больш працяглага тэрміну. Толькі ў гэтым выпадку пошукавыя сістэмы ацэняць змены як змену кантактнай інфармацыі кампаніі. Калі ж усё адбудзецца занадта хутка і дамен пераменіцца на працягу некалькіх дзён, гэта амаль напэўна будзе расцэнена як перакупка з мэтай прасоўвання. Што, адпаведна, можа стаць прычынай накладання сур’ёзных штрафных санкцый.

Да таго ж неабходна разумець, што знайсці аптымальны стары дамен, які будзе адпавядаць усім вышэйпералічаным умовам, далёка не так проста, як можа здацца. Вам жа патрэбны менавіта «жывы» сайт рэальнай кампаніі. Але якая фірма пагадзіцца яго вам прадаць за невялікія грошы ды яшчэ разам з усім кантэнтам?

Яшчэ раз акцэнтуем вашу ўвагу: набыццё дамена з’яўляецца цалкам бессэнсоўным, калі:

— на ім «вісела заглушка»;
— новы ўладальнік рэзка мяняе на сайце кантэнт, кантактныя даныя і саму назву кампаніі, якой дамен належыў раней;
— на дамене доўгі час нічога не размяшчалася.

Падвядзём вынiкi

Урэшце, давайце падагульнім усё вышэйсказанае ў выглядзе простых і зразумелых вывадаў.

— Прасоўванне маладых сайтаў не можа быць канвеерным і заўсёды прадугледжвае індывідуальную працу над кожным канкрэтным рэсурсам.
— Пры здзяйсненні ўнутранай аптымізацыі трэба арыентавацца на патрэбы карыстальнікаў, што ў канчатковым выніку будзе станоўча ўплываць на паводніцкія фактары.
— Усе спасылкі, якія набываюцца, павінны прыводзіць на ваш сайт мэтавых наведвальнікаў.
— Уваходныя старонкі рэсурсу павінны дакладна адпавядаць чаканням карыстальнікаў.

Правілы простыя, але прытрымлівацца іх трэба няўхільна. І тады поспех не прымусіць сябе чакаць!
Жадаем вам поспеху ў прасоўванні маладых сайтаў!

x