Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Маркетынгавае прасоўванне: зрабіць так, каб набывалі

Ксенія Туманава
Кампанія, якая стварае свой сайт, не толькі фармiруе аблiчча у інтэрнеце. Сайт ствараецца, ў першую чаргу, для таго, каб даць спажыўцу дадатковыя і зручныя спосабы зрабіць заказ або пакупку. І, як вынік, для павелічэння прыбытку кампаніі. Маркетынгавае прасоўванне пераследуе толькі адну мэту: атрыманне выгады з кожнага наведвальніка сайта. Для гэтага і праводзіцца аналіз рынку, будуецца структура напаўненя сайта, ствараюцца стымулюючыя тэксты, дазiравана і граматна размяшчаюцца заклікі, што падахвочваюць наведвальнiка набыць, заказаць. Прычым з улікам «часу і месца». Але гэта ўжо інструменты маркетынгавага прасоўвання, пра якія мы пагутарым пазней.

Навошта «прасунутаму» сайту маркетынг?

Для таго каб утрымаць ужо дасягнутыя пазіцыі лідэра ў ТОПе, дастаткова комплексных мер па знешняй і ўнутранай аптымізацыі сайта. Аднак фармальны поспех у гэтым напрамку не заўсёды азначае фактычнае павелічэнне прыбытку кампаніі-ўладальніка сайта. Як прывесці на сайт патэнцыяльных спажыўцоў? Як зрабіць юзабіліці не проста «плюсам» для наведвальніка, але і спосабам атрымання выгады для кампаніі? Якія інструменты патрэбны канкрэтнаму сайту, а на якія не варта выдаткоўваць шмат намаганняў? Маркетынгавае прасоўванне – гэта комплекс мераў па мэтанакіраваным павышэнні прыбытковасці сайта для бізнесу кампаніі, усе тыя меры, якія непазбежна прывядуць да росту прыбыткаў, а не толькі да росту пазіцый у ТОПе.

Праграма дзеянняў

Першы інструмент, які вызначае ўсе наступныя дзеянні, – гэта маркетынгавы аўдыт сайта. Як правіла, такі аўдыт уключае ў сябе:

  • ацэнку статыстыкі і якасці працы сайта;
  • аналіз наведвальнасці і выяўленне прычын спаду або пад’ёму актыўнасці;
  • параўнальны аналіз сайтаў канкурыруючых кампаній з больш высокімі паказчыкамі;
  • аналіз МА (выяўленне выяўленне фактараў, што падахвочваюць да пакупкi).
І толькі пасля вызначэння канкрэтных маркетынгавых задач (павышэнне продажу з сайта або колькасці заказаў офлайн) і «слабых месцаў» выбіраюцца адпаведныя інструменты прасоўвання. Калі прадукт (тавар, паслуга) не ўнікальны – магчыма, патрабуецца больш выразная структурызацыя кантэнту сайта і павелічэне зручнасці і інфарматыўнасці кнопак інтэрфейса. Заблытаныя пераходы і «згубленыя» кнопкі гарантавана перанакіруюць патэнцыяльных пакупнікоў на сайт канкурэнта.

Магчыма, кантэксная рэклама патрабуе больш дакладнага вызначэння сферы інтарэсаў мэтавай аўдыторыі. І з гэтага лагічна вынікае выкарыстанне такога моцнага інструмента маркетынгу як узаемадзеянне і зваротная сувязь са спажыўцом. Не варта грэбаваць SMO (аптымізацыя ў сацыяльных сетках, блогах і форумах), якая можа прыцягнуць патэнцыяльных спажыўцоў.

Прасоўванне ў інтэрнеце – что можа быць больш актуальна?!

Напэўна, толькі прамое тэлепатычнае ўздзеянне на свядомасць спажыўца. Калі сур’ёзна, то пры граматным выкарыстанні інструментаў інтэрнет-маркетынгу можна прыцягнуць на свой бок нават самую кансерватыўна і прадузята настроеную аўдыторыю. І калі не стварыць штучна, то, па меншай меры, умела прастымуляваць мэтавы інтарэс спажыўцоў. Калі якасныя тавар або паслуга ўжо існуюць, задача інтэрнета – зрабіць іх набыццё жаданым і агульнадаступным.

Такім чынам, маркетынгавае прасоўванне ахоплівае ўсе інструменты стварэння і прасоўвання сайта. Але пры гэтым надзяляе кожнае дзеянне максімальнай камерцыйнай эфектыўнасцю. Тым самым выконваецца галоўная (калі вяртацца да пачатку гутаркі) задача сайта: атрыманне прыбытку і толькі прыбытку, а не простая канстатацыя прысутнасці кампаніі ў інтэрнеце.

x