Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Прасоўванне кампаніі на рынку: вызначэнне стратэгіі

Ксенія Туманава

Пасля стварэння кампаніі другой па важнасці задачай з’яўляецца яе прасоўванне на рынак. Перад тым як пачынаць рабіць практычныя крокі ў гэтым напрамку, варта правесці неабходную падрыхтоўку, вызначыць мэты і стратэгію прасоўвання. Становішча кампаніі на адпаведным сегменце рынку вызначаецца не толькi адносінамі спажыўца (давер якога патрэбна яшчэ заваяваць), але і пазіцыяй сярод канкурэнтаў (якую патрэбна замацаваць). Збыт і прасоўванне прадукцыі (тавару і паслугі) немагчымы без своечасовага інфармавання кліентаў, фарміравання першаснага попыту і стымулявання ўжо існуючага. Таму прасоўванне кампаніі на рынку, яе мэты звычайна ляжаць ў плоскасці інфармавання, стварэння станоўчага іміджу і захавання канкурэнтных пазіцый.

Гэтымі мэтамі шмат у чым абумоўліваецца стратэгія прасоўвання. Неабходна, каб паслядоўнасць дзеянняў адказвала прыярытэтам кампаніі – тым, што на дадзеным этапе з’яўляюцца самымi актуальнымi: або павелічэнне спажывецкага попыту на прадукцыю, або замацаванне пазіцый сярод канкурэнтаў. Вядома, для маладой кампаніі першаснай задачай будзе проста заявіць пра сябе на рынку. Таму прадуманая стратэгія абавязкова павінна складацца з «пасільных» дзеянняў, што асабліва істотна пры абмежаваным бюджэце.

Канкрэтныя крокі

Незалежна ад прыярытэтаў і мэтаў, прасоўванне арганізацыі ўключае некалькі абавязковых этапаў:

  • маркетынгавае даследаванне;
  • унутраны аналіз кампаніі;
  • стварэнне іміджу.

Маркетынгавае даследаванне дапаможа вызначыць асаблівасці і памер мэтавага рынку, патрэбы і перавагі спажыўцоў, канкурэнтаздольнасць прадукцыі прасоўваемай кампаніі. Вяртаючыся да памеру бюджэту: эфектыўнае размеркаванне сродкаў дапаможа пазбегнуць непасільных трат на «раскрутку».Таму даследаванне рынку таксама мае за мэту выяўленне найбольш эканамічных спосабаў рэкламы.

Унутраны аналіз кампаніі – гэта, магчыма, самы істотны этап у вызначэнні плана дзеянняў. Паколькі эфектыўнасць прасоўвання напрамую залежыць ад стану спраў унутры кампаніі, магчыма, нават спатрэбіцца і комплексны аўдыт (персанала і арганізацыі вытворчасці). Збыт і прасоўванне прадукцыі павінны быць рэнтабельнымі, а значыць, аналіз павінен выявіць слабыя бакі кіравання і вызначыць, дзе і як можна скарацiць неапраўданыя выдаткі рэсурсаў.

Прасоўванне кампаніі на рынак – гэта стварэнне іміджу, брэнда, які пазнаюць і якому давяраюць. Для дасягенння гэтай мэты выкарыстоўваюцца ўсе каналы маркетынгавай камунікацыі: галоўным чынам, інфармавання і рэкламы (узаемадзейнічанне са СМІ; прэзентацыі, рассылкі, прамыя продажы, PR, спонсарства і г.д.). Усё, што садзейнічае фарміраванню ў мэтавай аўдыторыі станоўчых адносінаў да кампаніі і адданню перавагі яе прадукту (тавару ці паслузе) перад прадуктам канкурэнта.

 

Інтэрнэт – магутны тактычны інструмент прасоўвання

Ва ўмовах, калі значная частка мэтавай аўдыторыі атрымлівае інфармацыю аб прадукце і робіць пакупкі онлайн, надзвычай істотна задзейнічаць інтэрнэт як інструмент прасоўвання. У сваю чаргу, онлайнавае прасоўванне кампаніі на рынку складаецца з некалькіх этапаў. Першы з іх – гэта, уласна, стварэнне інфармацыйна-гандлёвай пляцоўкі – сайта. Далей у дзеянне ўступаюць механізмы раскруткі і прасоўвання сайта ў інтэрнэце.

Пошукавае прасоўванне забяспечыць вывад сайта ў ТОП, а высокія пазіцыі ў пошукавых сістэмах, у сваю чаргу, шматкратна павялічаць шансы сайта на наведванне яго карыстальнікамі.

Кантэксная рэклама знойдзе аўдыторыю зацікаўленых карыстальнікаў, сфарміруе з іх патэнцыйных кліентаў, накіруе іх на сайт.

Медыйна-кантэксны банер, па-першае, прыцягне на сайт дадатковых кліентаў, а па-другое, стане часткай іміджавай стратэгіі кампаніі. Прасоўванне арганізацыі, такім чынам, будзе падмацавана аператыўнай інфармацыйна-рэкламнай падтрымкай.

Рэзюмэ

Каб не проста заявіць пра сябе на рынку, але і трывала заняць на ім сваю нішу, кампаніі патрэбна прадуманая стратэгія прасоўвання і вызначаная тактыка дзеянняў. Паслядоўнае выкананне ўсіх этапаў:

  • вызначэнне мэты;
  • выяўленне мэтавай аўдыторыі;
  • стан рынку;
  • ацэнка ўнутранага стану кампаніі.
Фарміраванне брэнду і станоўчага іміджу несумненна прывядзе кампанію да росту продажаў і, у выніку, да стабільных прыбыткаў.

x