Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Не зрабі шкоды, або 9 правілаў, якія дапамогуць вам граматна ўдзельнічаць у працы па прасоўванні вашага сайта

Наталля Канаплянікава
Ітак, вось яно! Вы толькі што падпісалі дамову аб аказанні паслуг з адной з SEO-кампаній і вяртаецеся ў свой офіс. Якія змены ў вашай дзейнасці адбудуцца за гэтым? Якіх правіл варта прытрымлівацца і што рабіць катэгарычна забараняецца?

Вось некалькі парад:

   1. З гэтага моманту SEOшнік – ваш сябар, брат, гуру і давераная асоба. Глыбокае ўсведамленне таго, што робіце вы агульную справу – гарант паспяховага прасоўвання вашага сайта.  Самае меншае, што вы можаце зрабіць, – своечасова адказваць на лісты і званкі, узгадняючы тыя ці іншыя пытанні.

   2. SEO – доўгатэрміновы працэс, таму не варта траціць час і сілы на сутаргавую праверку пазіцый у першыя ж дні пасля падпісання дамовы. Першыя вынікі будуць бачны праз 3 - 4 тыдні, у выпадку з новым сайтам – праз 3-4 месяцы. Будзьце цярплівымі.


   3. Па магчымасці, наогул імкніцеся як мага менш увагі надзяляць пазіцыям. Месца ў ТОПе па ключавым запыце не настолькі істотна, як колькасць прыцягнутых кліентаў. Таму старайцеся самастойна ацаніць колькасць карыстальнікаў, якія прыйшлі да вас з пошукавых сістэм: напрыклад, не забывайце задаваць ім пытанне, адкуль яны даведаліся пра вашу кампанію. Так вы здолееце ацаніць рэальную аддачу ад прац па прасоўванні.


   4. Не хавайце інфармацыю. Давер і шчырасць  – важныя ўмовы паспяховага ўзаемадзеяння кліента і карыстальніка. Так, напрыклад, вяртаючыся да папярэдняга пункта,  – прадастаўце SEO-кампаніі праўдзівыя паказчыкі па колькасці тых, хто патэлефанаваў і хто ў выніку замовіў паслугу. 


   5. Любыя змены на сайце (дызайн, структура, тэксты, не кажучы ўжо пра змену даменнага імя) абавязкова папярэдне узгадніце з SEO-спецыялістам. У адваротным выпадку, сваімі дзеяннямі вы можаце разбурыць тое, над чым ён працаваў некалькі месяцаў.


   6. Унікальнасць, унікальнасць і яшчэ раз унікальнасць. Усе тэксты на вашым сайце павінны быць адзінкавымі ў сваім родзе. Гэта правіла, дарэчы, двухбаковае: калі вы размяшчаеце інфармацыю пра сваю кампанію ў якіх-небудзь інтэрнэт каталогах, падрыхтуйце для кожнага з іх унікальныя матэрыялы, якія не будуць дубліраваць кантэнт вашага сайта.


   7. Ні пры якіх умовах не стварайце дублікаты ўласнага сайта. Пяць аднолькавых інтэрнэт-крам ніколі не прывядуць да вас у пяць разоў больш кліентаў, а вось шанец таго, што рэзка знікнуць усе – дастаткова вялікі.


   8. Не забывайце абнаўляць інфармацыю на вашым сайце: навіны, анонсы, артыкулы. Прасунуць «мёртвы» сайт – задача практычна нерэальная. Абнаўляючы сайт, не забываем пра пункт нумар 5.


   9. І апошняе – не забывайце аплачваць хостынг і дамен. У выпадку, калі сайт будзе недаступны, усе намаганні па прасоўванні будуць дарэмнымі і вярнуць страчаныя пазіцыі будзе складана.



Жадаем вам эфектыўнага прасоўвання!

x