Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Новы брэнд? Інтэрнэт у дапамогу!

Наталля Канаплянікава
Стварэнне новага брэнду – гэта захапляльнае спалучэнне творчасці і рызыкі. Прасоўванне кампаніі на рынак пры гэтым робіцца першачарговай задачай, і для яе вырашэння існуе цэлы шэраг інструментаў. Выбар тых ці іншых стратэгій або тактык залежыць ад спецыфікі арганізацыі, становішча на рынку ў цэлым, мэтаў прасоўвання і, вядома, бюджэту. Якім жа чынам ажыццяўляецца прасоўванне брэнду ў інтэрнеце, у чым заключаюцца асноўныя асаблівасці і перавагі такой работы?

Цэласнасць стратэгіі
Прасоўванне арганізацыі патрабуе пастаяннай увагі. Незалежна ад таго, абіраеце вы онлайн, офлайн або комплексны падыход, ніколі нельга забывацца на тое, што любая ваша дзейнасць будзе ствараць у вашых патэнцыйных кліентаў, партнёраў або канкурэнтаў тое ці іншае ўражанне, таму кожнае ваша дзеянне ў асобнасці павінна падпарадкоўвацца агульнай стратэгіі. Памятайце, што ў інтэрнеце асабліва лёгка знайсці інфармацыю і водгукі пра вашу кампаніі, а гэта асобная нагода паклапаціцца пра тое, каб большасць гэтых згадак была станоўчай. 

Сайт як аснова поспеху
Нягледзячы на шырокую палітру інструментаў інтэрнэт-маркетынгу, не варта забывацца на фундамент, без якога немагчыма выбудаваць граматнае прасоўванне кампаніі на рынку. Такім фундаментам з'яўляецца прома-сайт. Распрацоўка і напаўненне сайта (даменнае імя, дызайн, кантэнт, устойлівая працаздольнасць) – гэта вашыя доўгатэрміновыя інвестыцы ў імідж брэнду. Акрамя таго, менавіта інтэрнэт-сайт стане той платформай, на якую вы будзеце прыводзіць патэнцыйных кліентаў па сродках SEO і кантэкснай рэкламы. Дарэчы, выняткі на аднаго спажыўца вашых тавараў і паслуг, якога ў вас атрымаецца «заваяваць» пры дапамозе сайта, у выніку ніжэйшыя, чым пры выкарыстанні інструментаў «класічнага» брэндынгу.

Feedback у рэжыме рэальнага часу
Прасоўванне на рынку – гэта працэс камунікацыі паміж арганізацыяй і спажыўцамі. Але ніводная камунікацыйная мадэль не можа існаваць без адваротнай сувязі ў той ці іншай форме. Яе граматная ацэнка – адна з важных задач маркетолага. Перавагі інтэрнэту ў дадзеным сэнсе цяжка пераацаніць: сацыяльныя сеткі, форумы, гасцявыя кнігі, водгукі – відавочнае поле для аналізу; справаздачы Google Analytics і Яндэкс.Метрыка –  для «прасунутых» даследванняў. Менавіта аналітычны інструментар прафесійнага ўзроўню дазваляе сабраць і апрацаваць дадзеныя пра вашу мэтавую аўдыторыю і яе паводзіны, а значыць, своечасова скарэктаваць стратэгію.

Матэматычная дакладнасць
Прасоўванне брэнда звязана са значнымі фінансавымі ўкладаннямі. Онлайн-прасоўванне не толькі дазваляе скараціць выдаткi, але і прадастаўляе шырокія магчымасці для ацэнкі выніковасці і затрат. Некаторыя метады – напрыклад, кантэксная рэклама – дазваляе вызначыць кошт аднаго новага кліента з дакладнасцю да цэнта.



Падсумоўваючы вынікі, можна сказаць, што прасоўванне разнастайных брэндаў пры дапамозе інтэрнэту – не проста даніна модзе, але па-спраўднаму эфектыўнае рашэнне найскладанейшай маркетынгавай задачы. Паслядоўнасць і адказнасць на кожным этапе рэалізацыі распрацаванай стратэгіі стануць гарантам поспеху вашай кампаніі.

x