Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Пошукавае прасоўванне сайтаў: колькі гэта каштуе?

Юлія Ларчанкава

Галоўнае пытанне, якое заўсёды хвалюе кіраўніка кампаніі, незалежна ад таго, вядзецца гутарка пра карпаратыўную каву або пра дарагое абсталяванне, – гэта «колькі гэта будзе каштаваць»? Часцей за ўсё на гэтае пытанне лёгка адказаць, працягнуўшы чэк, смету, прайс, але зрэдку бываюць сітуацыі, калі кошт патрэбнага тавару або паслугі назваць не так і лёгка.

Ітак, што адказаць на пытанне кіраўнікоў: «які бюджэт прасоўвання»?

На жаль, фіксаванага кошту на прасоўванне не існуе. Паняццяў тарыфы і прайс таксама няма, так як кошт пошукавага прасоўвання – з’ява ёмістая і залежіць ад мноства фактараў.

А менавіта:
 
  • Рэгіён прасоўвання
Прасоўваючы сайт, кампанія можа абраць рэгіён, для якога сайт будзе аптымізавацца. У якасці рэгіёна можа выступаць краіна, вобласць, канкрэтны горад або гарады, у якіх адбываецца рэалізацыя тавараў і паслуг кампаніі-замоўцы.

Кожны рэгіён мае сваё канкурэнтнае асяроддзе, таму стаўкі, напрыклад, па ключавым запыце «вокны ПВХ» па рэгіёне Мінск і па рэгіёне Масква будуць адрознівацца значна. Адпаведна, прасоўванне па рэгіёне Масква будзе значна больш дарагім, чым раскрутка сайта ў Мінску.
 
  • Узровень канкурэнцыі па ключавых запытах
Кожны ключавы запыт мае свой узровень канкурэнцыі. Ён залежыць ад таго, якая колькасць электронных рэсурсаў дадзенай тэматыкі прадстаўлена ў інтэрнэце, якая колькасць з іх прасоўваецца.

Акрамя гэтага, існуе паняцце частотнасць запыту. Гэта значыць, у адной тэматыцы ёсць высокачастотныя запыты, як правіла, гэта запыты з аднаго-двух слоў, і нізкачастотныя – гэта больш канкрэтныя запыты.

Адпаведна кошты на запыты з высокім узроўнем канкурэнцыі або высокачастотныя запыты будуць вышэйшымі, чым на нізкачастотныя запыты або запыты, па якіх узровень канкурэнцыі невысокі.
 
  • Колькасць ключавых запытаў, па якіх прасоўваецца сайт
Усё проста: калі не браць у разлік частотнасць і ўзровень канкурэнцыі, то чым больш запытаў – тым вышэйшы кошт.
 
  • Выбар пошукавай сістэмы для прасоўвання
Чым вышэйшая папулярнасць пашукавіка, тым вышэйшы кошт прасоўвання ў ім.
 
  • Падрыхтаванасць сайта да прасоўвання
Для таго, каб зразумець, ці падрыхтаваны ваш сайт для прасоўвання і правесці прыблізны разлік бюджэту, неабходна ацаніць аб’ём і ўнікальнасць размешчанай на ім інфармацыі, карэктнасць першапачатковай распрацоўкі сайта, працаздольнасць ўсіх блокаў, форм і дадаткаў.

Выпадкі, калі на сайце размешчана неўнікальная інфармацыя або некарэктна створаны загалоўкі старонак, спасылкі, або адсутнічае якая-небудзь істотная інфармацыя, ускладняюць працу SEO-спецыяліста, так як яму даводзіцца ўносіць адпаведныя карэктывы, і таму траціць больш часу і звяртацца па дапамогу да іншых спецыялістаў, а менавіта, капірайтараў і распрацоўшчыкаў.
Напрыклад, высвятляючы кошт прасоўвання сайта-візітоўкі, кампанія-замоўца можа сутыкнуцца з тым, што кошт на прасоўванне такога рэсурса можа быць у некальні разоў даражэйшым, чым прасоўванне аб’ёмнага шматстаронкавага сайта. Для ліквідацыі недахопаў у інфармацыйным напаўненні і структуры сайта бюджэт прасоўвання давядзецца павялічыць.

Такім чынам, ацэнка кошту прасоўвання разлічваецца з улікам пазіцый, якія займае праект па ўсіх пералічаных фактарах. За кошт таго, што ў кожнага рэсурса свае ўнікальныя пазіцыі, распрацаваць адзіны прайс або тарыфы немагчыма, таму ацэнка кошту прасоўвання адбываецца для кожнага рэсурса індывідуальна. Аднак для прыблізнай арыентацыі можна прывесці наступную лічбу: сярэдні кошт прасоўвання сайта ў РБ складае 2 000 000 беларускіх рублёў.


Аплата прасоўвання часцей за ўсё адбываецца па адной з двух схем:
 
  • Перадаплата + калькуляцыя
Такі від аплаты прапануецца, калі прасоўваемы праект існуе нядаўна і яшчэ не мае сваіх пазіцый. Пры такой аплаце з замоўцы бярэцца передаплата за перыяд вывядзення сайта ў ТОП, а пасля аплата адбываецца па факту, гэта значыць за пазіцыі па кожным ключавым запыце на дзень.
 
  • Калькуляцыя
Такі від аплаты прапануецца ў тым выпадку, калі прасоўваемы рэсурс ужо мае пазіцыі і неабходна проста падтрымліваць іх. Аплата адбываецца непасрэдна за пазіцыі па кожным ключавым запыпыце на дзень.


Такім чынам, перад тым, як адказаць на пытанні пра кошт прасоўвання, варта правесці грунтоўны аналіз свайго рэсурса і рэальна ацаніць яго магчымасці. Не трэба забываць і на тое, што безвыходных сітуацый не бывае: калі па якіх-небудзь прычынах рэсурс не падыходзіць або не падрыхтаваны для прасоўвання, можна хаця б на час скарыстацца іншым інструментам – размяшчэннем кантэкснай рэкламы.

x